Phantogram
| Phantogram | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | трып-хоп, шугейзін, дрым-поп і інды-рок |
| Краіны | |
| Адкуль | Нью-Ёрк |
| Лэйблы | Barely Breaking Even[d] |
| Склад | |
| phantogram.com (англ.) | |
Phantogram — музычны дуэт з Грынвіча, штат Нью-Ёрк, ЗША, які з’явіўся ў 2007 годзе і грае ў стылі індзі-поп. У склад уваходзяць Сара Бартэл (вакал, клавішныя) і Джош Картэр (Вакал, гітара).
Гісторыя
Сара Бартэл і Джош Картэр пасябравалі, калі вучыліся ў сярэдняй школе. Картэр са старэйшым братам Джонам гралі ў гурце Grand Habit, а Бартэл вывучала выяўленчае мастацтва ў Берлінгтане. Улетку 2007 года абодва яны вярнуліся ў родны горад і пачалі супрацоўнічаць[1]. На іх музыку аказалі ўплыў J Dilla, Madlib, Cocteau Twins, The Flaming Lips, Sonic Youth, Yes, The Beatles, Дэвід Боўі, Джон Фрусчантэ, Серж Генсбур, Кевін Шылдс і Прынс[2][3][4].
Дуэт першапачаткова называўся Charlie Everywhere, пад гэтай назвай яны выступалі ў Саратога-Спрынгс і былі падпісаны на мясцовым лэйбле Sub-Bombin Records[1]. 26 студзеня 2009 года гурт падпісаў кантракт з кампаніяй Barely Breaking Even, перад гэтым змяніўшы назву на Phantogram[5][6]. Аднайменны міні-альбом выйшаў 12 мая 2009 года, за ім рушыў услед дыск Running from the Cops. У кастрычніку таго ж года музыкі падпісалі кантракт з Barsuk Records.
Phantogram выпусцілі дэбютны студыйны альбом Eyelid Movies у верасні 2009 года на BBE (Еўропа) і ў лютым 2010-га на Barsuk Records (ЗША). Альбом быў запісаны ў хляве на ферме бацькоў Джоша. Пласцінка атрымала ў цэлым добразычлівыя водгукі музычных журналістаў. У якасці сінглаў з альбома былі выдадзены песні «Mouthful of Diamonds», «When I’m Small» і «As Far as I can See». Першым трэкам, які атрымаў афіцыйнае відэа, стала кампазіцыя «Mouthful of Diamonds».
1 лістапада 2011 года адбыўся рэліз міні-альбома Nightlife, які ўключаў сінгл «Don’t Move», а 20 лістапада 2012 года яны прадставілі відэа на гэтую кампазіцыю.
У 2015 годзе аб’ядналіся з Big Boi у гурт Big Grams і выпусцілі міні-альбом пад аднайменнай назвай.
7 кастрычніка 2016 года Phantogram выпусціў альбом пад назвай «Three», прадзюсарам якога з’яўляецца Рыкі Рыд. 21 ліпеня 2016 года на Vevo-канал гурта выклалі відэа на песню «You Don’t Get Me High Any More».
У 2018 годзе выпусцілі міні-альбом Someday / Saturday, запісаны для Амерыканскага фонду прадухілення самагубстваў.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Eyelid Movies (2009)
- Voices (2014)
- Three (2016)
- Ceremony (2020)
Міні-альбомы
- Phantogram (2009)
- Running from the Cops (2009)
- Nightlife (2011)
- Phantogram (2013)
- Big Grams (як Big Grams) (2015)
- Someday/Saturday (2018)
Сінглы
- «Mouthful of Diamonds» (2009)
- «When I’m Small» (2009)
- «As Far as I Can See» (2011)
- «Don’t Move» (2011)
- «Black Out Days» (2013)
- «Nothing but Trouble» (2013)
- «Fall in Love» (2013)
- «You Don’t Get Me High Anymore» (2016)
Крыніцы
- ↑ а б Wenzel, John.. The Reverb Interview: Phantogram (англ.). Reverb. The Denver Post (7 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
- ↑ Turning Points To Always Remember: An Interview with Phantogram’s Sarah Barthel (англ.). Music Under Fire (9 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
- ↑ Javorsky, Ben.. Phantogram Interview: SXSW 2010 (англ.). Spinner (10 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
- ↑ Grehan, Keith.. Phantogram interview (англ.). Trinity News (3 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
- ↑ Phantogram. We are now signed to BBE records!!!. MySpace (26 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 29 жніўня 2011.
- ↑ Phantogram Interview. Shy Anne’s Songs. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 29 жніўня 2011.
Спасылкі
- Phantogram (англ.). Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
- Eyelid Movies (англ.). Metacritic. CBS Interactive. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.