Parason

Parason
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады 2003-2008
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Віталь Зыблюк
Андрэй Карповіч
Косця Крыніцкі
Андрэй Восіпчык
Жэня Воўчак
Іншыя
праекты
ТАК[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PARASON — беларускі рок-гурт[2].

Гісторыя

Пачатак гурту паклала сустрэча Андрэя Карповіча (ex-МЛЫН, Krona, CherryVata, удзельнік гурта Dreamlin[3]) і Віталя Зыблюка 7 мая 2003 года. Так узнік гурт bip. Пасля зменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (ex-EXIST, Long Play) і Косця Крыніцкі ўвосень 2004, узнікла назва PARASON. Першы канцэрт у сталым складзе музыкі далі ў клубе «Акварыўм» у кастрычніку 2004 года.[4]

На пытанне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:

" Назва «Парасон» прыйшла выпадкова й ня зьвязана з звышфілязофскімі тлумачэньнямі. Проста спадабалася й усё. Банальна, але праўда. Можна было б прыдумаць, што мы хаваліся ад восеньскай зьлівы пад вялікім Парасонам, граючы пры гэтым музыку, а потым, зразумеўшы, што менавіта парасон — наш ратаўнік ад усіх бедаў, назвалі так каманду, але гэта ня так.
"

Першыя творчыя поспехі, па словах музыкі, звязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 года[5].

Музыкі тройчы выступалі на Басовішчы: ў 2005[6], 2006 і 2007 гадах. На Басовішчы-2006 гурт выйграў прыз студыі «Апола»[7] (60 гадзін запісу ў студыі, прыз не быў выкарыстаны) і прыз Задзіночання беларускіх студэнтаў у выглядзе 600 долараў.[8][9] У 2007 годзе «Parason» выступаў у якасці госця.

У 2008 годзе гурт распадаецца.[10]

Ацэнкі

У інтэрв’ю «Музыкальнай газеце» ў 2006 годзе Алег Вяль, франтмен «Hair Peace Salon», прызнаваў, што гурт блізкі да яго ў плане музычнага стылю[11].

Удзел у праектах

Склад

Зноскі

  1. T-TRIDER І ANDRE KARP ЗАСНАВАЛІ ПРАЕКТ «TAK» (АЎДЫЁ) / Тузін Гітоў
  2. Мельгуй, Анатолий (2006). PARASON :: «Ваша школа» появится на трибьюте PINK FLOYD. Музыкальная газета(руск.) (11). Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-24.
  3. 100 ЛЕТ ОДИНОЧЕСТВА БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА. Музыкальная газета(руск.) (47). 2006. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-24.
  4. "Адборышча-2006": знаёмства з S.D.M., Parason, РоСтра / Generation.by
  5. Скоробогатова, Елена (2005). Parason :: Музыка Современной Европы «Па-Беларуску». Музыкальная газета(руск.) (28). Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-24.
  6. Самусик, Ольга (2005). «Басовище-2005» Как Оно Было… [Basovišča-2005 How It Was...]. Музыкальная газета(руск.) (29). Архівавана з арыгінала 29 жніўня 2007. Праверана 2018-12-04.
  7. Вядомыя пераможцы "Басовішча" сярод маладых выканаўцаў / Радыё Свабода
  8. Шульц, Міра. Куды знікаюць пераможцы “Басовішча”? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  9. Шульц, Мира. Куда исчезают победители "Басовища"? (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  10. Еўрарадыё без купюр(недаступная спасылка) / БАЖ
  11. Погодина, Людмила (2007). ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03.
  12. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Мельгуй, Анатолий. Чешская альтернатива: урок #2 (руск.). Музыкальная газета (26 чэрвеня 2006). [ Архівавана] з першакрыніцы 25 красавіка 2020. Праверана 25 красавіка 2020.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.