Dreamlin
| Dreamlin | |
|---|---|
| Жанр | Электронная музыка |
| Гады | 2000-па сённяшні дзень |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Лэйблы | Gizmo Lab, Shum Records, 56 Stuff, Collaps, Kahvi Collective |
| Склад | Дзяніс Карабкоў, Ягор Куноўскі, Андрэй Карповіч |
| Былыя ўдзельнікі |
Ганна Лазарэвіч, Кірыл Скарынін |
| Іншыя праекты |
Parason |
| dreamlin.info | |
Dreamlin — электронны музычны калектыў з Беларусі.
Гурт Dreamlin родам з Мінска, пачаў сваю дзейнасць, калі Дзяніс «С4» Карабкоў сустрэўся з Ягорам Куноўскім, які даўно займаўся камп’ютарнай музыкай. У 2000 годзе яны аб’ядналіся як Dreamlin. Іх музыка выкарыстоўвалася ў некалькіх андэграўндных фільмах і відэа па ўсім свеце.
У 2002 годзе яны пачалі выступаць перад публікай. Гурт аддаваў перавагу змешванню электронных і жывых інструментаў, такіх як гітара, ударная ўстаноўка, электронныя барабаны, флейта і ўсе віды перкусіі.
Да 2004 года Ягор гуляе большасць канцэртаў разам з мульціінструменталістам Андрэем Карповічам, а Дзяніс аддае перавагу студыйнай працы, і не толькі з праектам Dreamlin. Музыкі сумесна працавалі як з мясцовымі калектывамі, так і з замежнымі, іх геаграфія распасціраецца ад Фінляндыі да Гаваяў.
Стыль музыкі Dreamlin не абмяжоўваецца жанравымі рамкамі. Звычайна гурт прэзентуецца як downtempo-калектыў, аднак у іх музыцы можна пачуць амаль любы жанр электроннай музыкі, хіба толькі акрамя трансу.
Першы альбом, «The colour of the city», быў выпушчаны ў 2004 годзе ў Беларусі, у 2005 годзе ў Расіі і з 2006 года ён даступны ў інтэрнэце. Пасля зачынення лэйбла «Collaps» альбом быў зняты з продажу, і паўторна выпушчаны ў 2013 годзе.
У 2006 калектыў быў упершыню запрошаны сыграць канцэрт за межамі былога СССР.
Другі рэліз гурта Dreamlin — «Monday Islands» (EP), быў выпушчаны ў 2008 годзе ў лічбавым фармаце.
Наступны EP «Let's» быў выпушчаны ў 2011 годзе.
Альбом "Eevergreen" быў выпушчаны ў 2019 годзе.
Альбом "Beyond" быў выпушчаны ў 2023 годзе.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.