Oasis
| Oasis | |
|---|---|
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | альтэрнатыўны рок, інды-рок, брыт-поп, інды-поп, рок-музыка[1] і neo-psychedelia[d][1] |
| Гады | 1991—2009 |
| Краіна |
|
| Горад | Манчэстэр |
| Адкуль | Манчэстэр |
| Мова песень | англійская |
| Лэйблы | Creation Records[d], Epic Records, Columbia Records, Sony Music[d], Big Brother Recordings[d] і Reprise Records[d] |
| Склад | |
| Іншыя праекты |
The Rain, The Smokin' Mojo Filters, Ride, The Icicle Works, Heavy Stereo, Hurricane #1, The La's, Beady Eye, Noel Gallagher's High Flying Birds |
| oasisinet.com (англ.) | |
Oasis (з англ. — «Аазіс») — музычны гурт з Манчэстэра, Вялікабрытанія, адзін з найбольш уплывовых гуртоў брыт-попу.
Творчы касцяк гэтага гурта з Манчэстэра[2] складаюць браты Галахеры: вакаліст Ліям Галахер (нар. 21 верасня 1972) і гітарыст Ноэл Галахер (нар. 29 мая 1967).
Гісторыя
Браты выраслі на поўдні Манчэстэра ў сям'і ірландскіх каталікоў. Пакуль малодшы брат Ліам Галахер хадзіў у школу, Ноэл, які атрымаў у падарунак на 11-ы дзень нараджэння гітару ад свайго бацькі, захапіўся панк-рокам, і, як і многія яго аднагодкі, атрымліваў задавальненне ад прагулаў, рабавання і хуліганства. Ва ўзросце 13 гадоў Ноэл быў асуджаны ўмоўна на паўгады за абрабаванне раённай крамы, і пасля гэтага здарэння ўсур'ёз вырашыў заняцца музыкай, беручы прыклад з гітарыста Smiths Джоні Мара. Ліам Галахер не захапляўся музыкай да 1989 года, пакуль старэйшы брат не прывёў яго на канцэрт Inspiral Carpets. Ноэл пасябраваў з удзельнікам гэтага гурта Клінтам Бунам, потым стаў тэхнікам гурта і паехаў з музыкамі ў вялікае турнэ. У 1991 ён патэлефанаваў дадому, і маці сказала яму, што Ліам Галахер таксама стаў музыкам і сабраў свой уласны гурт.
Гітарыст Пол Артур з мянушкай Bonehead (англ.Тупіца) (нар. 23 ліпеня 1965), барабаншчык Тоні Мак-Кэрал і Пол Мак-Гіган (нар. 9 мая 1971) ігралі разам пад іменем Rain, а пасля таго, як Ліам Галахер стаў вакалістам гурта, яны змянілі назву на Oasis.
У 1992 годзе пасля канцэрту ў Манчэстэры да іх далучыўся Ноэл. Ён стаў гітарыстам і аўтарам амаль што ўсіх песень гурту. У маі 1993 года яны выступілі ў Глазга, дзе зрабілі моцнае ўражанне на ўладальніка лэйблу Creation Records Алана Мак-Гі, які прысутнічаў на канцэрце выпадкова.
Пад канец 1993 года выйшаў дэбютны сінгл «Columbia». Кампазіцыя адразу ж трапіла ў плэй-ліст BBC Radio, што было вельмі рэдкім выпадкам, улічваючы палітыку радыёстанцыі. У пачатку наступнага года прэса літаральна абрушылася на гурт, крытыкуючы галоўным чынам амаральныя паводзіны музыкантаў. З-за пастаяннага ўжывання наркотыкаў і алкаголю было сарвана некалькі канцэртаў, і гэта прывяло да напружанай атмасферы ўнутры калектыву.
Нягледзячы на гэта ў маі 1994 года сінгл «Supersonic» трапіў у брытанскі Top 40, а наступны сінгл «Shakermaker», выпушчаны праз два месяцы, дабраўся да 11-га радка брытанскага хіт-параду сінглаў. Неўзабаве выйшаў сінгл «Live Forever», у якім вельмі адчуваўся ўплыў The Beatles, а на вокладцы дыску быў намаляваны дом, у якім вырас Джон Ленан. Сінгл трапіў у першую дзясятку альбомаў Вялікабрытаніі. Гэта сведчыла пра тое, што дэбютны альбом гурта чакае вялікі поспех, і ў верасні 1994 года першы альбом Definitely Maybe заняў першы радок у хіт-парадзе Вялікабрытаніі.
У 1995 годзе гурт пачаў заваёўваць Злучаныя Штаты. Пасля некалькіх канцэртаў хіты Oasis падабраліся да самага Top 50 часопісу Billboard. У сярэдзіне года барабаншчык Мак-Кэрал пакінуў гурт, а яго месца заняў Алан Уайт (нар. 26 мая 1972). Разам з ім гурт пачаў працаваць над сваім другім альбомам «(What's the Story) Morning Glory?», які выйшаў у кастрычніку 1995 года і стаў адным з найлепшых поп-альбомаў 90-х гадоў. Сінглы «Roll With It» і «Some might say» занялі першыя радкі чартаў у Вялікабрытаніі. Акрамя гэтага валікі поспех мелі хіты «Wonderwall» і «Don't look back in anger».
У 1997 годзе Oasis выпусцілі свой трэці па ліку альбом «Be here now», якому папярэднічаў сінгл «D'you Know What I Mean?». Песня заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Фанаты з нецярпеннем чакалі выхаду дыску, а ў дзень рэлізу каля крамаў грамафоннага запісу выстраіліся вялікія чэргі. Цягам 24 гадзін было прададзена 800 тыс. экзэмпляраў. Хаця ў альбоме ўсё яшчэ адчуваецца моцны ўплыў The Beatles, там аказалася шмат аўтэнтычных песень. «Stand by me», якая стала адной з найлепшых песень Ноэла Галахера і грандыёзная «All around the world», зробленая ў духу «Hey Jude», вельмі хутка атрымалі папулярнасць у слухачоў па ўсім свеце.
У 1998 годзе выйшаў зборнік хітоў гурта, які ўключыў у сябе канцэртныя версіі хітоў «Acquiesce» і «Stay Young». У жніўні наступнага года гурт пакінулі Артур і Мак-Гіган, на змену якім прыйшлі гітарыст Джэм Арчэр (экс-Heavy Stereo) і бас-гітарыст Эндзі Бэл (экс-Ride, Hurricane № 1). У 2000 годзе гурт выпусціў чацвёрты па ліку студыйны альбом «Standing on the shoulder of giants». Нягледзячы на поспех першага сінглу «Go Let it Out», які дэбютаваў у лютым на першым месцы, альбом не змог дасягнуць поспеху сваіх папярэднікаў.
У красавіку 2002 года гурт зноў трапіў на вяршыні хіт-парадаў з сінглам «The Hindu Times», а затым яны выпусцілі новы альбом «Heathen Chemistry». Ліам Галахер прыняў удзел у запісу новых альбомаў Death in Vegas і Prodigy.
Састаў
|
|
Часавая лінія

Дыскаграфія
- 1994 — Definitely Maybe
- 1995 — (What's the Story) Morning Glory?
- 1997 — Be Here Now
- 2000 — Standing on the Shoulder of Giants
- 2002 — Heathen Chemistry
- 2005 — Don't Believe the Truth
- 2008 — Dig Out Your Soul
Узнагароды
|
|
|
|
|
|
Крыніцы
- ↑ а б http://thequietus.com/articles/15636-oasis-definitely-maybe-review-reissue
- ↑ Oasis Архівавана 4 сакавіка 2016. — SEfan.RU (руск.)
Спасылкі
| Oasis на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Oasis
- Oasis на BRIT-POP.spb.ru Архівавана 8 верасня 2024.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.