No Reply
| No Reply | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Beatles For Sale | |||
| Дата выпуску |
4 снежня 1964 (Вялікабрытанія) 15 снежня (ЗША) |
|||
| Дата запісу | 30 верасня 1964 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:15 | |||
| Лэйбл | Parlophone, Capitol | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Beatles For Sale» | ||||
|
||||
«No Reply» (з англ. — «Няма адказу») — песня гурта «The Beatles», якая ўвайшла ў чацвёрты брытанскі альбом гурта Beatles For Sale і ў амерыканскі альбом Beatles ’65. Песня была напісана збольшага Джонам Ленанам, аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні.
Песня
Песня апавядае пра маладога чалавека, які не можа дазваніцца сваёй дзяўчыне (якая, верагодна, здрадзіла яму), нягледзячы на тое, што яна, як упэўнены герой, знаходзіцца дома.
У сваім апошнім вялікім інтэрв'ю Ленан сказаў, што тэкст песні быў навеяны яму песняй «Silhouettes», запісанай у 1957 годзе гуртом The Rays[2].
У сваёй кнізе «Revolution in the Head» вядомы даследчык творчасці «The Beatles» Іэн Макдональд адзначыў, што тэкст сярэдняй секцыі («If I were you, I’d realize that I love you more than any other guy; and I’d forgive the lies that I heard before, when you gave me no reply»[3]) быў найбольш «моцным» фрагментам з усіх песень «The Beatles» на той час[4].
Песня напісана ў танальнасці до мажор і мае звычайную для мноства папулярных песень структуру AABA (куплет — куплет — сярэдняя секцыя — куплет) без прыпеваў.
Запіс песні
Першапачаткова Ленан планаваў аддаць гэтую песню Томі Куіклі[5] (падапечнаму Браяна Эпстайна), таму спачатку гурт запісаў толькі дэмаверсію песні. Гэты запіс адбыўся 3 чэрвеня 1964 года, прычым за ўдарнай устаноўкай замест Рынга Стара (у якога была ангіна) сядзеў Джымі Нікал. Томі Куіклі, аднак, не стаў запісваць гэтую песню; у далейшым згаданы дэмазапіс увайшоў у падборку Anthology 1[6].
Уласна песня (ужо з удзелам Стара) была запісана 30 верасня на студыі «Эбі-Роўд»; усяго было запісана восем дубляў. Запісваючы пяты дубль, гурт паспрабаваў выканаць сярэднюю секцыю двойчы (што падоўжыла б песню на хвіліну), аднак потым ад гэтай ідэі адмовіліся[6].
Першапачаткова Ленан намерваўся выканаць вышэйшую партыю ў гарманічна багатых фрагментах песні, аднак пры запісе аказалася, што яго голас не ў парадку, таму верхнія ноты выконваў Мак-Картні[7].
- У запісе ўдзельнічалі[8]:
- Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, рытм-гітара, воплескі
- Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара, воплескі
- Джордж Харысан — рытм-гітара, воплескі
- Рынга Стар — ударныя, воплескі
- Джордж Марцін — фартэпіяна
Цікавы факт
- Тэкст песні быў чыстай фантазіяй, бо ў Вялікабрытаніі пачатку 1960-х тэлефоны для моладзі былі практычна недаступныя[9]. Сам Ленан у адным з інтэрв'ю прызнаўся, што ён «не званіў дзяўчыне ані разу ў жыцці. Бо тэлефоны не былі часткай жыцця брытанскіх падлеткаў»[6].
Крыніцы
- ↑ а б ISWC Network Праверана 13 жніўня 2024.
- ↑ Sheff, David. Усё, што мы кажам: Апошняе вялікае інтэрв'ю з Джонам Ленанам і Ёка Она = All We Are Saying: The Last Major Interview with John Lennon and Yoko Ono. — New York: St. Martin’s Press, 2000. — P. 174. — ISBN 0-312-25464-4.
- ↑ Пераклад: «Калі б я быў табой, я б усвядоміў, што я кахаю цябе больш, чым любы іншы хлопец; і я б забыў тую хлусню, што я чуў раней, калі ты не адказала мне».
- ↑ The Beatles —- No Reply (англ.)(недаступная спасылка). Nme.Com (16 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 20 снежня 2011.
- ↑ 100 Greatest Beatles Songs (англ.)(недаступная спасылка). Rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 20 снежня 2011.
- ↑ а б в Біблія The Beatles: «No Reply» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 снежня 2011.
- ↑ Lewisohn, Mark. The Beatles Recording Sessions. — 2nd ed. — New York: Harmony Books, 1988. — ISBN 0-517-57066-1.
- ↑ MacDonald, Ian. Пераварот у мазгах: запісы The Beatles і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — ISBN 1-844-13828-3.
- ↑ Robert Fontenot.. [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/noreply.htm No Reply — The history of this classic Beatles song] (англ.)(недаступная спасылка). About.com. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 снежня 2011.
Спасылкі
- Біблія The Beatles: «No Reply» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 снежня 2011.
- Тэкст песні «No Reply» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 16 кастрычніка 2014.
- Alan W. Pollack. Нататкі пра песню «No Reply» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 лютага 2011.
- Dave Rybaczewski. «No Reply» History (англ.)(недаступная спасылка). beatlesebooks.com. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 20 снежня 2011.
- Відэа са студыйным запісам песні на YouTube
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.