Misery

Misery
Выканаўца The Beatles
Альбом Please Please Me
Дата выпуску 22 сакавіка 1963 (мона)
26 красавіка 1963 (стэрэа)
Дата запісу 11, 20 лютага 1963
Жанр мерсібіт[1]
Мова песні англійская
Працягласць 1:47
Лэйбл Parlophone
Аўтар Мак-Картні/Ленан
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Please Please Me»
«I Saw Her Standing There»
(1)
«Misery»
(2)
«Anna (Go to Him)»
(3)

«Misery» (з англ. — «Пакута») — песня гурта The Beatles з альбома Please Please Me. Песня была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні. Паводле Ленана, «гэта была больш песня Джона, чым песня Пола, аднак яна была напісана сумесна»[3]. Мак-Картні ж прыпісваюцца наступныя словы: «Не думаю, што хтосьці з нас быў галоўным у гэтай песні, гэта была проста заказная праца»[4].

Аднайменны сінгл Кені Лінча (Kenny Lynch), які выйшаў у 1963 годзе, стаў першай у гісторыі кавер-версіяй песні The Beatles[5].

Гісторыя песні

У лютым 1963 года найбольш паспяховай брытанскай спявачкай была Хелен Шапіра, якая дасягнула поспеху ў чартах яшчэ на два гады раней, ва ўзросце 14 гадоў[6]. Менеджар спявачкі, Норы Парамар, шукаў свежы матэрыял для яе новага альбома і прапанаваў The Beatles напісаць песню адмыслова для яе[7].

«Misery» была задумана за кулісамі перад выступам The Beatles у зале Kings Hall у Сток-он-Трэнце 26 студзеня 1963 года, а скончана была ў доме Пола Мак-Картні на Фортлін-Роўд 20 у Ліверпулі[4]. Як каментаваў сам Мак-Картні, «мы назвалі яе „Пакута“, яна не настолькі павольная, наколькі яна гучыць, яна даволі жывая, і мы думалі, што для Хелен яна цалкам падыдзе»[8]. Аднак Парамар палічыў, што яна не падыходзіць[5], і тады брытанскі выканаўца і артыст Кені Лінч, які прымаў удзел у тым жа канцэртным туры, запісаў яе замест Шапіра[9], стаўшы тым самым аўтарам першай кавер-версіі песні The Beatles[4][5][10]. Версія Лінча не ўвайшла ў чарты[11]; яго аранжыроўка была больш папулярна-арыентаванай, чым тая, якую выкарыстоўвалі ўдзельнікі The Beatles[5]. У 1973 годзе Лінч быў прадстаўлены на вокладцы альбома Band on the Run гурта Wings (пятага сольнага альбома Мак-Картні).

Калі ўдзельнікам The Beatles спатрэбіўся арыгінальны матэрыял для іх альбома Please Please Me, яны запісалі сваю версію гэтай песні, надаўшы ёй, паводле Іэна Макдональда, «забаўныя ноткі падлеткавага жалю да сябе»[12]. Як і ўсе арыгінальныя песні з першага альбома, гэтая песня была прыпісана Мак-Картні і Ленану (на наступных альбомах гурта парадак аўтарства агульных песень быў зменены на цяпер больш звыклае Ленан/Мак-Картні).

Запіс песні

Песня была запісана 11 лютага 1963 года ў студыі «Эбі-Роўд» падчас марафонскай сесіі, на працягу якой гурт запісаў большую частку матэрыялу для свайго першага альбома.

Пры запісе песні замест звычайнай тады хуткасці працяжкі стужкі (15 дзюймаў на секунду) быў выкарыстаны паскораны тэмп у 30 дзюймаў на секунду, бо Джордж Марцін хацеў асабіста дадаць партыю фартэпіяна (дазапісаную 20 лютага без прысутнасці гурта) у запаволеным тэмпе на актаву ніжэй[13][14].

У запісе ўдзельнічалі:[12]

Выпуск песні

Песня была выпушчана на наступных альбомах гурта:

Крыніцы

  1. Unterberger, Richie. «Misery». Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2020.
  2. а б (unspecified title) Праверана 3 студзеня 2019.
  3. Sheff 2000, p. 169.
  4. а б в Miles 1997, p. 94.
  5. а б в г Unterberger, Richie.. Kenny Lynch – Biography (англ.)(недаступная спасылка). Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.
  6. Harry 1992, p. 598.
  7. Harry 1992, p. 599.
  8. Badman 2000, p. 51.
  9. Аудыёверсія «Misery» у выкананні Лінча на YouTube
  10. “Misery” History (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.
  11. Harry 1992, p. 468.
  12. а б MacDonald 2005, p. 70—71.
  13. Lewisohn 1988, p. 24.
  14. Біблія The Beatles: «Misery» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.

Літаратура

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.