Midnight Commander
| Midnight Commander | |
|---|---|
| | |
| Тып | Менеджар файлаў |
| Аўтар | Miguel de Icaza[d] |
| Распрацоўшчык | Суполка mc |
| Напісана на | C[2] |
| Інтэрфейс | ncurses[d] |
| Аперацыйная сістэма | Кросплатфармавая |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 1994 |
| Апошняя версія | 4.8.15 (6 лістапада 2015) |
| Тэставая версія | „Начныя зборкі“ |
| Рэпазіторый | github.com/MidnightComma… |
| Ліцэнзія | GNU GPL |
| Сайт | midnight-commander.org |
«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандар, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.
«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP або FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна задаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.
«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перамяшчаць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).
«Midnight Commander» у цяперашні час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.
mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць у звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.
Магчымасці
- свабоднае праграмнае забеспячэнне
- магчымасць работы з рознымі архівамі, вобразамі ФС, сеткавымі ФС (Samba, FTP, SFTP)
- мае магчымасць выконваць аперацыі капіравання і перасоўвання файлаў у фонавым рэжыме
- убудаваны тэкставы рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу
- тэкставы рэжым, заснаваны на бібліятэках ncurses і S-Lang. Гэта дазваляе праграме працаваць як у кансолі, так і ў разнастайных эмулятарах тэрміналу і праз аддаленыя злучэнні, напрыклад, праз пратакол SSH. Падтрымлівае мыш.
- падтрымка шматмоўнага інтэрфейсу
- падтрымка кадзіровак UTF-8 (пачынаючы з 2009 года)
- наладжвальнае карыстальніцкае меню, выклікаецца па F2. Кожны пункт меню выконвае набор каманд абалонкі (shell). Каманды прапісваюцца ў файл ~/.config/mc/.mc.menu (або ~/.config/mc/menu)
- спіс каталогаў для хуткага доступу, выклікаецца па Ctrl+\. Наладжваецца непасрэдна ў панэлі хуткага доступу, альбо рэдагаваннем файла ~/.config/mc/hotlist.
Зноскі
- ↑ https://explore.transifex.com/mc/mc/
- ↑ The mc Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 5 верасня 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Midnight Commander- Афіцыйны сайт
- Сайт паралельнай галіны mcАрхівавана 28 жніўня 2011. (не развіваецца з 2003 году)
- GNU Midnight Commander для Windows (не развіваецца з 2003 году)
- Comparison of file managers (англ.)
- Усталёўка mc на Fedora/CentOS Linux Архівавана 20 лістапада 2007. (руск.)
- Книга Linux для пользователя Архівавана 12 снежня 2012. — Глава 6. Программа Midnight Commander Архівавана 16 лютага 2013. (руск.)
- Midnight Commander у дзеянні (руск.)
- Некалькі парад па Midnight Commander (руск.)
- Как надо правильно работать в Midnight Commander Архівавана 19 лістапада 2007. (руск.)
- Основи роботи з „Міднайт Коммандером“ Архівавана 24 кастрычніка 2015. (укр.) (DLOU)
- Офіційні довідка та керівництво щодо Midnight Commander Архівавана 20 чэрвеня 2010. (англ.) (руск.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.