Maps.me
| Maps.me | |
|---|---|
| | |
| Тып | Афлайн картаграфія |
| Аўтар | Юрый Мельнічак, Аляксандр Борсук, Віктар Гавака |
| Распрацоўшчык | Daegu Limited |
| Напісана на | C++[1], Objective-C і Java |
| Аперацыйная сістэма |
iOS 6.0 або навейшая, Android 2.2 або навейшая, Windows Phone 8.0 або навейшая |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 6 кастрычніка 2010 года |
| Апошняя версія | 12.0.1 |
| Ліцэнзія | Freeware |
| Сайт | maps.me |
MAPS.ME (ранейшая назва — MapsWithMe, Карты са мной) — набор бясплатных праграм для мабільных прылад на аснове свабоднай геаграфічнай карты OpenStreetMap. З 2014 па 2020 г. MAPS.ME належаў VK і развіваўся ў межах яе міжнароднага праекта My.com[2]. У 2020 годзе MAPS.ME быў прададзены плацёжнаму сэрвісу Daegu Limited[3], што прывяло да значных змен у праграме. У выніку яго былыя заснавальнікі Аляксандр Борсук і Віктар Гавака стварылі Organic Maps - форк з адкрытым зыходным кодам без рэкламы і трэкінгу карыстальнікаў.
Функцыянальнасць
Праграмы MAPS.ME даступныя на платформах iOS, Android (уключаючы зборкі для планшэтаў Amazon Kindle Fire) і Blackberry. Перад пачаткам працы праграма загружае карты горада ці краіны з усімі аб'ектамі ў памяць прылады і застаецца цалкам функцыянальнай без падключэння да інтэрнэту.
Праграма ўмее арыентавацца па GPS, будаваць маршруты для аўтамабіляў і пешаходаў (у тым ліку, паміж рознымі рэгіёнамі і краінамі), праводзіць пошук па аб'ектах, экспартаваць і імпартаваць даныя ў фармаце KML, а таксама прадастаўляць падрабязную інфармацыю аб установах на карце.
Магчымасць работы з картамі без падключэння да сеткі і высокая дакладнасць і падрабязнасць створаных карыстальнікамі карт забяспечылі MAPS.ME вялікую папулярнасць. Па выніках 2014 сэрвіс увайшоў у лік лепшых праграм крамы Google Play і топ-25 [email protected]. Сэрвіс адзначыўся ў рэйтынгах лепшых праграм для падарожнікаў Huffington Post і PC Magazine.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ The maps_me Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.
- ↑ Lunden, Ingrid. Mail.ru Buys Maps.Me To Integrate Crowdsourced Maps Into Its My.com App Portal (англ.). TechCrunch (13 лістапада 2014). Праверана 9 кастрычніка 2024.
- ↑ VK / Mail.ru Group sells MAPS.ME (англ.)(недаступная спасылка). vk.company. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 9 кастрычніка 2024.
Спасылкі
- Maps.me ў сацыяльнай сетцы X
- maps.me — афіцыйны сайт
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.