OpenStreetMap
| OpenStreetMap | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | www.openstreetmap.org, osm.org |
| Камерцыйны | не |
| Тып сайта | cвабодны вэб-картаграфічны сэрвіс |
| Рэгістрацыя | патрабуецца для рэдагавання |
| Мова(-ы) | англійская, беларуская і іншыя |
| Размяшчэнне сервера |
|
| Уладальнік | Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap[1]. Праект падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation. |
| Аўтар | Стыў Кост |
| Пачатак працы | 1 ліпеня 2004 |
| Бягучы статус | працуе і актыўна развіваецца |
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.
Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[2]
OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[3]
Гісторыя
Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.[4]
У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[5]
Карыстальнікі

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[6]
Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[7]
Стварэнне карт
Гісторыя
На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.
Камерцыйныя карты
Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[4]
Структура звестак
OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:
- Пункты (па-англійску: nodes) — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаннем.
- Лініі (па-англійску: ways) — спісы пунктаў, якія ствараюць ломаную крывую ці шматкутнікі.
- Дачыненні (па-англійску: relations) — групы пунктаў, ліній і іншых дачыненняў, якім надаюцца розныя ўласцівасці.
- Тэгі (па-англійску: tags) — пары назва_тэга=значэнне, якія надаюцца пунктамам, лініям ці адносінам.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ FAQ - OpenStreetMap(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 22 чэрвеня 2012.
- ↑ RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
- ↑ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
- ↑ а б Yahoo! aerial imagery in OSM Архівавана 20 лютага 2011. (англ.)
- ↑ We’re funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.)
- ↑ Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
- ↑ We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме OpenStreetMap- Галоўная старонка OpenStreetMap
- Карта OpenStreetMap на беларускай мове Архівавана 2 жніўня 2012.
- Карта OpenStreetMap Беларусі Архівавана 25 чэрвеня 2012. з беларускімі пазнакамі
- Дакументацыя і дапамога на вікі (руск.)
Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі
- OpenStreetMap — osm
- CloudMade Архівавана 24 верасня 2010. — osm, garmin
- Geofabrik Архівавана 4 мая 2008. — osm, esri
Растравыя карты і сэрвісы
- OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет)
- Yournavigation Архівавана 14 ліпеня 2011. — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет)
- OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа)
- OpenPisteMap Архівавана 25 мая 2017. — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты), накладваецца рэльеф.
- CloudMadeАрхівавана 25 мая 2012. — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет)
- OSM Mapper Архівавана 13 ліпеня 2011. — выпраўленне памылак (англ.)
- Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone.
- FreeMap Архівавана 15 сакавіка 2020. — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)
Спадарожнікавы маніторынг
- GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.