Mack AC
| Mack AC | |
|---|---|
| | |
| Вытворца | Mack Brothers Company |
| Гады выпуску | 1916–1938 |
| Колавая формула | 4х2, 6х4 |
| на Вікісховішчы | |
Mack AC — грузавы аўтамабіль амерыканскай кампаніі Mack Trucks. Выпускаўся з 1916 па 1938 год. Выпушчана 40 299 аўтамабіляў[1].
Масk АС выпускаўся ў некалькіх варыянтах з колавай формулай 4х2 і 6х4, і з некалькімі варыянтамі колавай базы. Грузападымальнасць вар'іравалася ад 3,5 да 7,5 тон.
Гісторыя
Аўтамабіль быў распрацаваны ў 1915 годзе канструктарам Альфрэдам Мейзьюры (англ.: Alfred Masury). Першы прататып Е2 пабудавалі ў жніўні 1915 году, а серыйная вытворчасць шырокай гамы АС пачалася праз год[2].
У 1917 годзе пачаў выпускацца АС грузападымальнасцю 7,5 т.
З 1923 г. на грузавікі сталі ўсталёўваць 6-цыліндравыя рухавікі магутнасцю 97–120 к.с. (мадэлі АН, AJ, AL).
З 1927 года стала выпускацца мадэль АК з карданным прывадам.
З 1929 года выпускаліся 2- і 3-восевыя АР грузападымальнасцю 7,5–10 т з новым 6-цыліндравым рухавіком ў 150 к.с. Для 2-восевых варыянтаў ужываўся карданны прывад, 3-восевыя грузавікі 6x2 мелі ланцужны прывад сярэдняга моста, але ў 1931 годзе атрымалі міжвосевы дыферэнцыял і прапаноўваліся з колавай формулай 6x4. Грузавікі АР, якія сталі развіццём серыі АС, атрымалі закрытую кабіну і дыскавыя колы з пнеўматычнымі шынамі. З 1926 па 1938 год былі пабудаваныя 285 адзінак гэтай мадыфікацыі[3].
З 1932 году выпускаліся будаўнічыя самазвалы АС6 з 6-цыліндравым 150-моцным рухавіком.
Без асаблівых тэхнічных змяненняў аўтамабілі выпускалі да 1938 года. За 24 гады было выраблена 40 299 аўтамабіляў[1].
Канструкцыя
Грузавыя аўтамабілі Масk АС выпускаліся ў некалькіх варыянтах колавай формулы (4х2 і 6х4), і з некалькімі варыянтамі колавай базы (3962, 4267 і 4572 міліметраў), грузападымальнасць якіх вагалася ад 3,5 да 7,5 тон.
Кабіна

Характэрную форму перадняй частцы вызначыла размяшчэнне радыятара паміж маторным адсекам і адкрытай кабінай, што дазваляла, адкінуўшы капот, атрымаць доступ да рухавіка з трох бакоў. Акрамя таго, дзякуючы такой кампаноўцы, у непагадзь кіроўца, адкрываючы адмысловы лючок, мог задзейнічаць абагравальнік[4].
У 1925 годзе з'явілася лабавое шкло[4].
Рухавік
На аўтамабіле быў усталяваны радны чатырохцыліндравы рухавік, магутнасцю 75 конскіх сіл.
Рухавік астуджаўся двума блокамі радыятараў, размешчаных справа і злева за капотам перад кабінай кіроўцы. Замест вентылятара выкарыстоўвалася «слімак» з крыльчаткай, замацаванай на махавіку.
Пачынаючы з 1923 года грузавікі АС камплектаваліся шасціцыліндравымі рухавікамі, магутнасць якіх вагалася ад 97 да 120 к.с., а з 1932 года выпускаліся будаўнічыя самазвалы Mack АС6, на якіх таксама ўсталёўваліся шасціцыліндравыя рухавікі, але ўжо магутнасцю 150 к.с.
Трансмісія
На аўтамабіль усталёўвалася механічная чатырохступеньчатая каробка перадач, якая была выканана разам з дыферэнцыялам і галоўнай перадачай у сярэдняй частцы шасі. Ад іх на заднія колы круцільны момант перадаваўся не карданным валам, а з дапамогай двух бакавых ланцугоў.
На трохвосевых мадэлях, пры агульным ланцужным прывадзе з прамежкавага вала з дыферэнцыялам, пары бартавых колаў ахоплены яшчэ адной ланцугом такім чынам, што ўсе колы каляскі круцяцца ў адным кірунку з аднолькавай хуткасцю. Пазней аўтамабілі атрымалі і арыгінальны міжвосевы дыферэнцыял. Акрамя восі кручэння, задняя каляска трохвосевых варыянтаў мела чатыры вертыкальныя кароткія рысоры з гумавымі пракладкамі, якія дазвалялі ёй перамяшчацца ў невялікіх межах налева або направа.
Пры пярэдніх вядучых колах (мадыфікацыі AP, 6х6) ролю швораня адыгрывалі пары канічных шасцерняў, адна з якіх была апорнай, а другая (верхняя) — вядучай.
Інавацыі
На канструктыўныя рашэнні, якія былі выкарыстаны ў грузавіку Масk АС, было выдадзена 18 патэнтаў[2][5]. Былі запатэнтаваныя: поршні з шэрага чыгуну, адлітыя парамі з легіраванай сталі цыліндры, якія затым падвяргаліся тэрмаапрацоўцы. Таксама былі запатэнтаваныя штампаваная рама з хром-нікелевай сталі, металічныя працоўныя дэталі, якія ўзмоцнены метадам павярхоўнага ўшчыльнення, а таксама шэраг дэталяў са сплаваў алюмінію, напрыклад картэр рухавіка.
Першая сусветная вайна
У ходзе Першай сусветнай вайны аўтамабілі Мack AC знаходзіліся на ўзбраенні войскаў ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі[6]. Аўтамабілі вялікімі партыямі пастаўляліся для Брытанскай арміі, 4470 адзінак былі накіраваны ў Францыю ў дапамогу пехацінцам Амерыканскай арміі.
Большасць выкарыстоўваліся ва ўзброеных сілах як бартавыя грузавікі і артылерыйскія цягачы. Больш цяжкія, 7,5-тонныя мадыфікацыі, выкарыстоўваліся для перавозкі танкаў Renault FT17.
«Bulldog»

За сваю характэрную знешнасць, — прысадзістую выправу, масіўны прасападобны капот, па баках якога ўсталёўваліся вялізныя фары, і даволі шырока расстаўленыя колы, — аўтамабіль атрымаў мянушку «Bulldog» (Бульдог).
| пласціна з выявай бульдога, які ірве кнігу ўліку кошту транспартных перавозак «Hauling Costs» | |
|---|---|
| macktrucks.com | |
Мянушка настолькі трывала прыжылася, што была ўзята кампаніяй Mack Brothers у якасці свайго сімвала, і ўжо з чэрвеня 1921 году да баку кабіны прыкаваныя сталёвыя штампаваныя пласціны з выявай бульдога, які ірве кнігу ўліку кошту транспартных перавозак «Hauling Costs». У 1922 годзе кампанія афіцыйна прыняла бульдога ў якасці карпаратыўнага знака[7].

У 1932 годзе галоўны інжынер кампаніі Mack Trucks Alfred Masury падаў заяўку атрыманне патэнта на арыгінальны дызайн і канструкцыю статуэткі бульдога[3]. 11 кастрычніка 1932 года патэнт быў выдадзены і з 1933 года капоты грузавікоў пачалі ўпрыгожваць маскатам бульдога, які ўсталёўваецца і на сучасных грузавіках кампаніі.
Зноскі
- ↑ а б http://www.macktrucks.com/default.aspx?pageid=255 Архівавана 21 студзеня 2013. Афіцыйны сайт Mack Trucks — Гісторыя
- ↑ а б Кочнеў, Я.Д. (2008). Энцыклапедыя ваенных аўтамабіляў. — 2-е выд., Перапрац. і дап. М.: ТАА «Кніжнае выдавецтва "За рулем"». pp. 640 с. ISBN 5-9698-0040-6.
- ↑ а б http://www.macktrucks.com/default.aspx?pageid=257 Архівавана 21 студзеня 2013. Афіцыйны сайт Mack Trucks — Гісторыя
- ↑ а б А. Красноў BULLDOG // «Основные Средства» : часопіс. — 2001. — № 12.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2025. Праверана 1 лютага 2013.
- ↑ http://voenavto.com/universal/univ7.htm Архівавана 26 студзеня 2012.
- ↑ http://www.macktrucks.com/default.aspx?pageid=256 Архівавана 21 студзеня 2013. Афіцыйны сайт Mack Trucks — Гісторыя
Літаратура
- А. Красноў BULLDOG // «Основные Средства» : часопіс. — 2001. — № 12.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.