MMORPG
| MMORPG | |
|---|---|
| Кароткая назва | MMORPG |
Масавая шматкарыстальніцкая ролевая анлайн-гульня (англ.: Massively multiplayer online role-playing game, MMORPG) — жанр ролевых анлайн-відэагульняў, у якім вялікая колькасць гульцоў узаемадзейнічае адзін з другім у віртуяльным свеце (галоўным чынам у жанры фэнтэзі). Як і ў большасці RPG, гульцу прапануецца роля выдуманага героя і магчымасць кіраваць яго дзеяннямі. MMORPG адрозніваецца ад аднакарыстальніцкіх і невялікіх сеткавых ролевых гульняў мноствам гульцоў, а таксама віртуальным светам, які працягвае існаваць і пры адсутнасці гульца. Віртуальны свет падтрымліваецца выдаўцом гульні.
Сучасныя шматкарыстальніцкія ролевыя гульні сталі сапраўдным феноменам сеціва. У найпапулярнейшыя з іх грають мільёны людзей. Шмат такіх гульняў з’яўляюцца платнымі. Штомесячная падпіска на некаторыя каштуе да некалькіх дзясяткаў долараў ЗША. Улічваючы шматтысячную аўдыторыю, падобныя гульні з’яўляюцца значнымі і паспяховымі камерцыйнымі праектамі.
Апісанне
У віртуальным свеце гульцы могуць выконваць розныя дзеянні, узаемадзейнічаць адзін з другім. Існуюць і кіравальныя камп’ютарам персанажы (NPC), в тыму ліку варожыя (так званыя «мобы»). У большасці гульняў за знішчэнне ворагаў гулец атрымлівае ўзнагароду і ачкі вопыту (англ.: experience point, XP). Атрыманыя ачкі вопыту гулец ужывае для ўдасканалення навыкаў і ўменняў героя. Узнагарода (гульнявая валюта альбо каштоўныя рэчы) складаюць аснову эканамічных зносін паміж удзельнікамі гульні.
У буйных MMORPG гульцы маюць магчымасць ствараць унутраныя аб’яднанні (гільдыі, кланы), члены якіх могуць вызначаць палітыку ў дачыненні да іншых гульцоў і аб’яднанняў. У некаторых гульнях героі пры першым з’яўленні ў свеце нейтральныя, у іншых — варожыя да пэўных персанажаў адпаведна сюжэту гульні.
У большасці платных MMORPG гульцы купляюць падпіску, часам выдаўцы патрабуюць аднаразовага набыцця копіі гульні. Бясплатныя MMORPG можна наўпрост спампаваць з Інтэрнэта. Часта ў іх выкарыстоўваюць сістэму мікратранзакцый — набыццё ўнутрагульнёвых рэчаў за сапраўдныя грошы.
Гл. таксама
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.