Leprous
| Leprous | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | прагрэсіўны метал |
| Гады | 2001–цяпер |
| Краіны | |
| Адкуль | Нутодэн[d] |
| Лэйблы | Inside Out Music[d] |
| leprous.net (англ.) | |
Leprous — нарвежскі прагрэсіў-метал гурт, які стварылі ў 2001 годзе вакаліст і клавішнік Эйнар Солберг і гітарыст Тор Одмунд Сурке.
Пасля выпуску некалькіх дэма з адносна нестабільным складам гурт выпусціў свой першы студыйны альбом Tall Poppy Syndrome ў 2009 годзе. Пасля гэтага яны атрымалі вядомасць як гурт, які выступаў падтрымкай на канцэртах музы́кі Ішана (Ішан — муж сястры Солберга, удзельнік гурта Emperor і ўдзельнік ранняй нарвежскай блэк-метал-сцэны), які, у сваю чаргу, удзельнічаў у запісе некалькіх рэлізаў Leprous у якасці запрошанага вакаліста і прадзюсара.[1][2][3] Іх вядомы альбом 2011 года Bilateral прыцягнуў да сябе яшчэ большую ўвагу.
Пасля двух альбомаў падобнага музычнага кірунку, Coal (2013) і The Congregation (2015), Leprous абраў менш металічны, больш рок-арыентаваны падыход у Malina (2017), іх першым альбоме без экстрэмальнага вакалу.[4] Гурт далей эксперыментаваў у 2019 годзе на альбоме Pitfalls, які спалучае ў сабе ўплывы арт-рока, поп-музыкі і прагрэсіву ў сваім усталяваным гучанні.[5] Leprous выпусцілі сёмы студыйны альбом Aphelion у 2021 годзе і восьмы студыйны альбом пад назвай Melodies of Atonement у 2024 годзе[6][7] Іх альбомы атрымалі ў асноўным станоўчыя водгукі.[4]

Музычны стыль і ўплывы
Стыль Leprous звычайна класіфікуецца як прагрэсіў-метал[2][8][9][10][11] або прагрэсіў-рок[10][12] і вылучаецца сваімі прагрэсіўнымі элементамі, своеасаблівымі гармоніямі, дасканалым вакалам і спалучэннем розных жанраў. Іх гучанне таксама класіфікуецца як авангардны метал[9][13] і альтэрнатыўны метал[11]. Аднак удзельнікі гурта не адносяць сябе да канкрэтнага жанру[4][8].
Нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельнікі гурта ўносяць свой уклад у музыку Leprous, большую частку тэкстаў напісаў Тор Одмунд Сурке (гітарыст), а Эйнар Солберг (вакаліст і клавішнік) складае музычную аснову большасці песень; абодва — адзіныя пастаянныя ўдзельнікі ў складзе гурта.[14][15] Гурт падкрэслівае свой намер выкарыстоўваць розныя падыходы да кожнага альбома.[16]
Выкарыстанне васьміструннай гітары было пастаянным элементам стылю гурта. Насуперак распаўсюджанаму выкарыстанню ў сучасным прагрэсіў-метале і джэнце, стыль ігры Тора Одмунда Сурке ўключае ў сябе выкарыстанне складаных акордаў у розных альтэрнатыўных ладах гітары (часта гэта абумоўлена тым, што паслядоўнасці акордаў першапачаткова былі напісаны Эйнарам Солбергам на клавішных). Пачынаючы з Pitfalls выкарыстанне васьміструнных гітар паменшылася; замест гэтага гэта першы альбом гурта, у якім выкарыстоўваюцца акустычныя гітары, а таксама ўдзельнікі гурта чаргуюцца, каб граць на дадатковых клавішных і перкусіі на канцэртах.
Сурке назваў чатырох найбольшых гітарных музыкаў, якія паўплывалі на яго ігру на гітары, — Амар Радрыгес-Лопес з Mars Volta, Мікаэль Окерфельт з Opeth, Стывен Уілсан з Porcupine Tree і Бэн Вайнман з Dillinger Escape Plan.[17]
Удзельнікі гурта

Дзеючыя
- Эйнар Солберг — вакал, клавішныя (2001 — цяперашні час)
- Тор Одмунд Сурке — гітара, бэк-вакал (2001 — цяперашні час)
- Баард Колстад — барабаны (2014 — цяперашні час)
- Сімэн Бёрвэн — бас-гітара, бэк-вакал (2015 — цяперашні час)
- Робін Огнедал — гітара, бэк-вакал (2017 — цяперашні час)
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Tall Poppy Syndrome (2009)
- Bilateral (2011)
- Coal (2013)
- The Congregation (2015)
- Malina (2017)
- Pitfalls (2019)
- Aphelion (2021)
- Melodies of Atonement (2024)
Канцэртныя альбомы
- Live at Rockefeller Music Hall (2016)
- Live 2022 (2023)
- An Evening of Atonement (2025)[18]
Дэма
- Silent Waters (2004)
- Aeolia (2006)
Крыніцы
- ↑ Arthur, Ty. Einar Solberg Of Leprous Talks New Album Bilateral, Working With Ihsahn, And More. Metal Underground (18 жніўня 2011). Праверана 16 June 2013.
- ↑ а б James Christopher Monger. Leprous Biography. AllMusic. Праверана 4 December 2017.
- ↑ Harris, Chris. Leprous Tap Ihsahn, Wife To Produce New Disc(недаступная спасылка). Gun Shy Assassin (3 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 August 2013. Праверана 16 June 2013.
- ↑ а б в LEPROUS(недаступная спасылка). Inside Out Music. Архівавана з першакрыніцы 5 December 2017. Праверана 4 December 2017.
- ↑ Lewry, Fraser. Leprous - Pitfalls album review. Prog (25 кастрычніка 2019). Праверана 21 June 2021.
- ↑ Kennelty, Greg. LEPROUS Announces New Album Aphelion. Metal Injection (10 чэрвеня 2021). Праверана 21 June 2021.
- ↑ LEPROUS - Running Low (OFFICIAL VIDEO)(недаступная спасылка). YouTube (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2021. Праверана 26 June 2021.
- ↑ а б Henderson, Alex. Leprous: Tall Poppy Syndrome. AllMusic. Праверана 16 June 2013.
- ↑ а б LEPROUS: New Album Artwork Unveiled. Blabbermouth.net (29 чэрвеня 2011). Праверана 12 November 2017.
- ↑ а б Barkan, Jonathan. Leprous 'Bilateral' Limited Vinyl Details Released: I Want It!. Bloody Disgusting (14 жніўня 2014). Праверана 17 November 2019.
- ↑ а б Henderson, Alex. Bilateral - Leprous | Songs, Reviews, Credits. AllMusic. Праверана 17 November 2019.
- ↑ LEPROUS Frontman EINAR SOLBERG Thinks Prog Rock Is 'Very Predictable And One-Dimensional'. Blabbermouth.net (16 чэрвеня 2019). Праверана 17 November 2019.
- ↑ Walschots, Natalie Zina. Ihsahn Parc Jean-Drapeau, Montreal QC, August 9. Exclaim! (10 жніўня 2015). Праверана 17 November 2019.
- ↑ Rosen, Steven. 'We Are Our Own Worst Critics' - An Interview With Leprous' Tor Oddmund Suhrke. Ultimate Guitar. — «... there has never been any rules in Leprous when it comes to who being allowed to contribute to writing music or lyrics, but it's true that I wrote approximately half of the lyrics on Tall Poppy Syndrome together with our former bass player Halvor, all the lyrics on Bilateral and almost all lyrics on Coal except for "The Cloak" which is written by Einar. On The Congregation, I also wrote most of the lyrics, ...» Архівавана з першакрыніцы 23 February 2017. Праверана 10 June 2020.
- ↑ Salmeron, J. Always Changing: An Interview with Leprous. Metalblast.net. — «Interviewer: Regarding losing two members; was the songwriting divided among all of you before?
Einar Solberg: On the previous albums I also had [composed] the majority of the albums, ...» Архівавана з першакрыніцы 30 May 2015. Праверана 10 June 2020. - ↑ Interview Einar Solberg. Auxportesdumetal.com. Архівавана з першакрыніцы 10 August 2015. Праверана 10 June 2020.
- ↑ Koran, Andrew. Interview: Leprous (Tor Oddmund Suhrke). Metal Paths (1 верасня 2015). Праверана 5 December 2017.
- ↑ Review Leprous/An Evening Of Atonement - Peter Kubaschk (ням.). POWERMETAL.de. Праверана 24 кастрычніка 2025.
Знешнія спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.