In My Life

In My Life
Выканаўца The Beatles
Альбом Rubber Soul
Дата выпуску 3 снежня 1965
Дата запісу 18, 22 кастрычніка 1965
Жанр
Мова песні англійская
Працягласць 2:28
Лэйбл EMI, Parlophone, Capitol
Аўтар Ленан/Мак-Картні
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Rubber Soul»
«I’m Looking Through You»
(10)
«In My Life»
(11)
«Wait»
(12)

«In My Life» (з англ. — «У маім жыцці») — песня брытанскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам (раздзел-звязка паміж прыпевам і куплетам у сааўтарстве з Полам Мак-Картні) і прыпісаная дуэту Ленан/Мак-Картні. Кампазіцыя ўпершыню была выпушчана на альбоме "Rubber Soul" 3 снежня 1965 года ў Вялікабрытаніі пад лэйблам Parlophone, а праз тры дні ў ЗША на лэйбле Capitol Records.

Тэкст «In My Life» уяўляе сабой вынік доўгіх разваг яе аўтара. Пасля таго як Ленан апублікаваў сваю першую кнігу «In His Own Write» (англ. "Напісана ўласнаручна"), журналіст Кенет Олсап у сакавіку 1964 года распытаў яго пра магчымую кампазіцыю, якая апавядае пра яго дзяцінства і натхнёная напісаннем твору. Джон спачатку напісаў верш, прысвечаны мясцінам, якія ён часта наведваў у Ліверпулі ў падлеткавым узросце, а затым прыдумаў песню, прысвечаную яго сябрам і рамантычным стасункам таго перыяду.

Музычны складнік «In My Life» уяўляе сабой баладу ў стылі фолк, запісаную 18 і 22 кастрычніка 1965 года ў студыі "EMI" ў Лондане. Джон Ленан выступае ў ролі вакаліста і гітарыста ў суправаджэнні Джорджа Харысана, Пол Мак-Картні грае на бас-гітары, а Рынга Стар — на барабанах і бубне. У песню ўваходзіць фартэпіяннае сола, дададзенае ў ходзе паўторнага запісу кампазіцыі і выкананае прадзюсарам Джорджам Марцінам, чыя тэхніка і манера выканання дадзенай песні нагадвае гучанне клавесіна ў стылі барока.

Пасля выпуску «In My Life» кампазіцыя атрымала пазітыўныя ацэнкі музычных крытыкаў.

У 2004 годзе «In My Life» заняла 23-е месца ў спісе "500 найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса "Rolling Stone"[4], другое месца ў спісе пяцідзесяці трэкаў "CBC" ("Канадскай радыёвяшчальнай карпарацыі"), а ў 2001 годзе часопіс «Mojo» назваў яе лепшай песняй усіх часоў[5].

Пасля смерці Ленана ў 1980 годзе песня атрымала новы рэзананс, адыграўшы ролю своеасаблівай эпітафіі, пасмяротнага прывітання былым сябрам і каханым[6].

На «In My Life» было зроблена некалькі кавер-версій ад розных выканаўцаў (уключна з версіяй Озі Осбарна на яго альбоме 2005 года "Under Cover").

Крыніцы

  1. Hertsgaard, Mark (1996). A Day in the Life: The Music and Artistry of the Beatles. New York: Delacorte Press. p. 156. ISBN 0-385-31517-1.
  2. Doyle Greene (10 March 2014). The Rock Cover Song: Culture, History, Politics Архіўная копія ад 29 чэрвеня 2018 на Wayback Machine. McFarland. pp. 161–. ISBN 978-1-4766-1507-3.
  3. а б ISWC Network Праверана 28 лістапада 2020.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q82271165"></a>
  4. The Rolling Stone 500 найвялікшых песень усіх часоў (англ.)(недаступная спасылка). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 7 сакавіка 2007.
  5. Факты пра песню «In My Life» Архівавана 3 кастрычніка 2009. на сайце music-facts.ru
  6. Пра песню «In My Life» Архівавана 28 сакавіка 2014 года. на сайце фан-клуба гурта The Beatles

Літаратура

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.