ICTV

ICTV
ICTV
Выява лагатыпа
Краіна  Украіна
Зона вяшчання Сцяг Украіны Украіна
Мова вяшчання украінская
Цэнтр кіравання
Фармат выявы
  • 576i 4:3 (SDTV)
  • 576i 16:9 (SDTV)
  • 1080i 16:9 (HDTV)
Дата пачатку вяшчання 1992
Уладальнік StarLightMedia
Кіраўнікі Аляксандр Багуцкі
Роднасныя каналы
Голас канала
Слоган
  • «Зорка ўкраінскага тэлебачання» (1995—2000)
  • «Расплюшчы вочы» (2005—2008)
  • «Разам лепш!» (з 2017)
Сайт ictv.ua (укр.)

ICTV (англ.: International Commercial Television — Міжнароднае камерцыйнае тэлебачанне) — украінскі агульнанацыянальны тэлеканал, які ўваходзіць у склад украінскай медыягрупы StarLightMedia.

Тэлеканал таксама мае сваю міжнародную версію «ICTV Ukraine», кантэнт якой складаецца з праграм тэлеканалаў медыягрупы StarLightMedia.

Гісторыя

Упершыню выйшаў у эфір 15 чэрвеня 1992 года. Сузаснавальнікам канала стаў канцэрн РРТ, што дазволіла стварыць магутную і якасную сетку пакрыцця. Адным з сузаснавальнікаў ICTV была таксама кампанія «Story First», частка акцый якой належыць сусветна вядомаму вытворцы кінапрадукцыі, кампаніі «Universal»[1]. Узяўшы курс на забаўляльныя праграмы, тэлеканал першым сярод украінскіх каналаў авалодаў методыкай агучвання і дубляжу замежных кінастужак.

У 1996 годзе ICTV, заняўшы трэцяе месца ў рэйтынгу ўкраінскіх тэлеканалаў, пачаў прайграваць канкурэнтам. У той жа час Story First страціла цікавасць да свайго ўкраінскага праекта.

У верасні 2000 года тэлеканал быў прададзены прадпрыемству з замежнымі інвестыцыямі «Роял Капітал ТАА Цэнтральны маскоўскі дэпазітарый» (Расія), даччыным прадпрыемствам «Прамідыя», «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій» і «Інтэрпайп». У тым жа 2000 годзе Аляксандр Багуцкі стаў генеральным дырэктарам ICTV.

17 верасня 2000 года ў эфір упершыню выйшаў выпуск інфармацыйнай праграмы «Факты».

Са зменай акцыянераў, ICTV якасна змяніў фармат і павялічыў зону вяшчання. 1 ліпеня 2001 года тэлеканал пачаў кругласутачнае спадарожнікавае вяшчанне са спадарожніка «Сірыус-2». У тым жа годзе ICTV атрымаў новую ліцэнзію на права вяшчання на тэрыторыі Украіны тэрмінам на 10 гадоў. 30 лістапада 2001 года ICTV пачаў кругласутачнае вяшчанне па пятніцах і суботах.

14 кастрычніка 2002 года тэлеканал канчаткова перайшоў на кругласутачнае вяшчанне.

У 2008 годзе ўсе 100 % акцый тэлеканала былі кансалідаваныя ў ТАА «ТВ-Холдынг».

11 лістапада 2009 года ICTV увайшоў у склад медыяхолдынгу StarLightMedia, у які таксама ўвайшлі тэлеканалы «Новы канал», «СТБ», «ОЦЕ ТВ» (да 2017 года — «QTV»), «М1», «М2».

У 2013 годзе тэлеканал планаваў зняць 2 сезон украінскай версіі французскага шоў «Форт Баяр», а таксама амерыканскіх шоў «Фактар страху» і «Апошні герой»-3 (англ.: Survivor), аднак па нейкіх прычынах гэтыя праграмы ў эфір так і не выйшлі.

У сакавіку 2014 года ICTV спыніў вяшчанне ў Крыме, Сімферопалі і Севастопалі, а з ліпеня 2014 года часткова ў Данецкай і Луганскай абласцях. У Крыме і Сімферопалі на яго частаце быў запушчаны канал «ТНВ-Планета», а з красавіка 2014 года — НТВ. У Севастопалі частату ICTV заняў тэлеканал «Масква-24».

У 2014 годзе тэлеканал ICTV крытыкавалі за трансляцыю на ім расійскіх серыялаў. Па выніках маніторынгаў актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», у верасні на ICTV дэманстравалі 7 г. 40 хв. расійскага кантэнту на суткі[2][3]. У канцы месяца доля зместу расійскага паходжання на тэлеканале складала 43 % ад агульнага часу вяшчання. У той жа час, па дадзеных актывістаў, на ICTV паказваюць больш за ўсё серыялаў аб расійскіх сілавіках.

1 чэрвеня 2015 года канал перайшоў у фармат 16:9[4].

22 верасня 2017 года да свайго 25-годдзя тэлеканал абнавіў слоган, лагатып і эфірную графіку[5].

20 студзеня 2020 года тэлеканал пачаў вяшчанне ў фармаце HD.

У сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну з 24 лютага 2022 года тэлеканал кругласутачна транслюе інфармацыйны марафон «Адзіныя навіны»[6]. У эфіры адсутнічае рэклама.

Аўдыторыя канала

На сённяшні дзень у зоне ўпэўненага прыёму сігналу ICTV ад традыцыйных аналагавых перадатчыкаў пражывае больш за 95 % жыхароў Украіны (чацвёрты па пакрыццю ўкраінскі тэлеканал пасля УТ-1, 1+1, «Інтэра» і «Украіны»). Найбольшы ахоп патэнцыйнай аўдыторыі ў Кіеве, цэнтральным, паўночным і заходнім рэгіёнах.

Аўдыторыя канала — гледачы да 45 гадоў, ядро ​​аўдыторыі — актыўныя, дзелавыя, мэтанакіраваныя людзі ва ўзросце 25-45 гадоў. У 2015 годзе доля тэлеканала складала 7,26 %, у 2016 — 7,56 %, у 2017 — 8,92 %[7].

Праграмы

  • «Надвор’е» (раней — «Міколіна надвор’е»)
  • «Факты»
  • «Надзвычайныя навіны»
  • «Факты тыдня»
  • «Свабода слова»
  • «Максімум у Украіне»
  • «Апошні герой»
  • «Дача»
  • «За рулём»
  • «Асноўны інстынкт»
  • «Казырнае жыццё»
  • «Замочаныя»
  • «Навучыце нас жыць»
  • «Лёгкія грошы»
  • «Кватэрнае пытанне»
  • «Анекдоты па-ўкраінску»
  • «Дзелавыя факты»

Былыя праграмы

  • Іншы футбол
  • «Несакрэтныя файлы»
  • «Экстраны выклік»
  • «Правакатар (праграма)»
  • «СТОП 10»
  • «Цуда-людзі»
  • «Самазванцы»
  • «Утрымацца ў крэсле»
  • «Вялікая розніца»
  • «Голыя і смешныя»
  • Людзі, коні, трусы і хатнія ролікі
  • «Наша Russia»
  • «Пад прыцэлам»
  • «Ты не паверыш!»
  • «Уральскія пяльмені»
  • «Паўднёвае Бутава»
  • «Рурык»
  • «Служба вышуку дзяцей»
  • «Бітва нацый»

Цікавыя факты

  • На канале працаваў расійскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.

Лагатыпы

Тэлеканал змяніў 6 лагатыпаў. Цяперашні — 7-ы лікам. Знаходзіцца ў левым верхнім куце. З 22 верасня 2017 года прыбіраецца пры паказе анонсаў.

  • З 15 чэрвеня 1992 па 27 жніўня 1995 года лагатыпам канала служыў надпіс «ICTV» жоўтага колеру, які пры любых абставінах быў непразрыстым.
  • З 28 жніўня 1995 па 17 верасня 2000 года лагатыпам канала служыла сіне-жоўтая зорка.
  • З 18 верасня 2000 па 31 жніўня 2003 года лагатып канала быў у выглядзе жоўтай зоркі, пад якой была жоўтая паласа.
  • З 1 верасня 2003 па 31 кастрычніка 2005 года лагатып канала быў у выглядзе аранжавай зоркі і пасля яе маленькімі літарамі аранжавы надпіс «ictv».
  • З 1 лістапада 2005 па 31 жніўня 2015 года лагатып выкарыстоўваўся той жа, толькі надпіс «ICTV» паменшылася і злёгку ссунулася ўніз.
  • З 1 верасня 2015 года па 21 верасня 2017 года лагатыпам канала была аранжавая зорка, справа ад якой было напісана слова «ICTV» загалоўнымі літарамі.
  • З 22 верасня 2017 года па цяперашні час лагатыпам з’яўляецца выпуклая аранжавая зорка, справа ад якой надпіс «ICTV», які зменшыўся ў памеры прыкладна ў 2 разы.
  • З 1 чэрвеня 2015 г. па цяперашні час лагатып служыць сабой як надпіс «ICTV» аранжавага колеру ў фармаце 16:9. Знаходзіцца там жа.
Лагатып Апісанне
З 15 чэрвеня 1992 года па 27 жніўня 1995 года лагатыпам канала быў надпіс «ICTV» жоўтага колеру. Знаходзіўся ў левым верхнім куце.
З 28 жніўня 1995 па 17 верасня 2000 года лагатыпам канала была сіне-жоўтая зорка. Знаходзіўся там жа.
З 18 верасня 2000 па 31 жніўня 2003 года лагатып канала быў у выглядзе аранжавай зоркі, пад якой была аранжавая паласа.
З 1 верасня 2003 па 31 кастрычніка 2005 года лагатып канала быў у выглядзе аранжавай зоркі і пасля яе надпіс «ICTV», а аранжавая паласа знікла з-пад зоркі.
З 1 лістапада 2005 па 31 жніўня 2015 года лагатып выкарыстоўваўся той жа, толькі надпіс «ICTV» зменшыўся і знаходзіўся пад зоркай.
З 1 верасня 2015 па 21 верасня 2017 года лагатып быў вельмі падобны на чацвёрты.
З 22 верасня 2017 года па цяперашні час лагатыпам з’яўляецца выпуклая аранжавая зорка, справа ад якой — надпіс «ICTV», памер якой зменшыўся прыкладна ў 2 разы. З 13 студзеня 2020 года лагатып крыху павялічыўся.
Выкарыстоўваецца ў анонсах і застаўках, а таксама на афіцыйным сайце і ў СМІ

Застаўкі і афармленне

  • Гадзіннік
  • Праграма перадач
  • Канец эфіру
  • Пачатак эфіру
  • Рэклама
  • Далей
  • Анонсы

Параметры спадарожнікавага вяшчання

Спадарожнік Арбітальная пазіцыя Частата Палярызацыя Знакавая хуткасць FEC Кадзіроўка
Amos 7
4.0° W
12297 MHz
H (гарызантальная)
45000 Mb/s
2/3
Verimatrix
Astra 4A
4.8° E
12130 MHz
V (вертыкальная)
27500 Mb/s
3/4
Free

Зноскі

  1. «Нам говорили: “Мы знаем, откуда у вас деньги! Вы – порнографический канал!”» (укр.). detector.media (14 верасня 2012). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. Російське кіно все ще домінує на українському телепросторі. espreso.tv. Праверана 23 лютага 2019.
  3. Українські канали показують у день по 7,5 годин російських передач. web.archive.org (23 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2019. Праверана 23 лютага 2019.
  4. ICTV начинает вещание в широкоэкранном формате 16: 9(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 11 мая 2021.
  5. Телеканал ICTV празднует 25 лет в эфире. ICTV. 2017-09-22. Праверана 2017-09-25. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2017. Праверана 11 мая 2021.
  6. Телеканал «Рада» вестиме марафон до 12.00, і з 00.00 до 6.00 (укр.). detector.media (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 1 сакавіка 2022.
  7. «Україна» вийшла на перше місце за показниками телеперегляду у 2017 році за більшістю аудиторій. detector.media(укр.). Праверана 2018-02-07.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.