GS-4
| GS-4 | |
|---|---|
| | |
| Асноўныя даныя | |
| Восевая формула | 2-4-2 |
| Гады пабудовы | 1941 — 1942 |
| Краіна пабудовы |
|
| Завод | Lima |
| Усяго пабудавана | 28 |
| Краіна эксплуатацыі |
|
| Дарога | Southern Pacific Transportation Company |
| Шырыня каляіны | 1435 мм |
| Тэхнічныя даныя | |
| Працоўная маса паравоза | 125,1 т |
| Дыяметр рухальных колаў | 2032 мм |
| Ціск пары ў катле | 21,09 кГс/см² |
| Плошча каласніковай рашоткі | 5,2 м² |
| Паравая машына | Простая |
| Колькасць цыліндраў | 2 |
| Дыяметр цыліндраў | 647,7 мм |
| Ход поршня | 812,8 мм |
| Аб'ём бакаў для вады | 88,2 м² |
Gruppo GS-4 — паравоз, які выпускаўся ў 1941-1942 гадах на заводзе кампаніі Lima Locomotive Works для чыгункі Southern Pacific Transportation Company.
Паравоз меў незвычайны дызайн: цалкам герметычная паравозная будка, якая абараняла паравозную брыгаду ад непагадзі. Дзверцы дымавой скрынкі мелі сферычную форму, а на ёй былі замацаваныя два пражэктары. Завірушнік паравоза быў абрамлены суцэльным металічным лістом, які пераходзіў у далікатныя шчыткі, што ідуць ўздоўж усяго катла вышэй за ўзровень экіпажнай часткі і якія надаюць паравозу імклівы выгляд.
Будаваліся паравозы на заводзе Lima Locomotive Works.
Распрацоўваліся гэтыя паравозы для хуткасных пасажырскіх цягнікоў, менавіта таму дыяметр вядучых колавых пар паравоза складае 80 цаляў -- 2032 мм. Гэтыя паравозы вадзілі па Паўднёвай Ціхаакіянскай чыгунцы цягнікі «Coast Daylight», «San Joaquin Daylight», «Lark», «Cascade», «Golden State», «Sunset Limited».
У час Другой сусветнай вайны паравозы гэтай серыі не мелі яркай афарбоўкі — былі афарбаваны ў чорны колер. У 1948 годзе паравозы былі афарбаваны ў чорна-карычна-аранжава-чырвонай гаме. З сакавіка 1950 года паравозам паступова вярнулі чорную афарбоўку, таксама яны страцілі шчыткі ўздоўж катла.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.
