Doom

Doom
Распрацоўшчыкі id Software і Nerve Software[d]
Выдаўцы Atari, Inc.[d], Activision, Atari, Sega, WMS Industries[d] і Ocean Software[d]
Частка серыі Doom[d]
Даты выпуску 10 снежня 1993, 1993, 14 лістапада 1994, 21 лістапада 1994, 1994, 28 лістапада 1994, 3 снежня 1994, 1 верасня 1995, 26 кастрычніка 1995, 16 лістапада 1995, снежань 1995, 1 сакавіка 1996, 19 красавіка 1996, 26 красавіка 1996, 20 жніўня 1996, 1996, 31 сакавіка 1997, 11 ліпеня 1997, 1997, 28 кастрычніка 2001, 16 лістапада 2001, 27 верасня 2006, 28 верасня 2006, 18 студзеня 2012, 30 красавіка 1995[1] і 1996
Ліцэнзія GPLv2[d][2]
Апошняя версія
  • 1.9
Жанры шутар ад першай асобы[d], навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d], horror video game[d] і arcade[d]
Стваральнікі
Праграмісты Michael Abrash[d][3], John Carmack[d][3], John Romero[d][3] і Dave Taylor[d][3]
Кампазітары
Тэхнічныя даныя
Платформы Game Boy Advance, Risc PC[d], 3DO[d], Linux[4], Xbox, Windows, Super Nintendo Entertainment System, SMD, PlayStation[5], Amiga 1200[d], DOS, Xbox 360, PlayStation 3, Sega Saturn[5], IOS, Atari Jaguar[d], macOS, IRIX[d], Solaris[d], Sega 32X[d], Nintendo Switch, Classic Mac OS[d], Android, MS-DOS, PlayStation 4, Xbox One, NEC PC-9800 series[d], Acorn Archimedes[d], Flipper Zero[d][6], NeXTSTEP[d] і OS/2
Гульнявы рухавік id Tech 1[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня, аднакарыстальніцкая гульня і кааператыўны рэжым[d]
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Doomанглійскай: «Пагібель») — відэагульня ў жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй «id Software» у 1993 годзе для персанальных камп’ютараў пад кіраваннем «MS-DOS». Doom — адна з найзначнейшых і ўплывовых відэагульняў у гісторыі індустрыі; у прыватнасці, яе папулярнасць шмат у чым вызначыла далейшае развіццё і распаўсюджванне жанру шутараў ад першай асобы. Ранні прыклад 3D-графікі ў відэагульнях і мае ворагаў і аб’екты ў выглядзе 2D-малюнкаў, такую тэхніку часам называюць 2,5D-графікай.

Гульнявы працэс

Doom — шутар ад першай асобы з 3D-графікай. Тым часам як навакольнае асяроддзе паказана ў 3D-перспектыве, ворагі і аб’екты — 2D-спрайты, адлюстраваныя пад фіксаванымі вугламі.

У рэжыме аднакарыстальніцкай кампаніі гулец кіруе неназваным касмічным дэсантнікам — пазней неафіцыйна названым «Doomguy» — праз ваенныя базы на спадарожніках Марса і ў пекле.

Каб скончыць узровень, гулец павінен прайсці праз лабірынт, каб дабрацца да пазначанага пакоя выхаду. Узроўні згрупаваны ў эпізоды, а апошні ўзровень кожнага эпізоду прысвечаны бітве з босам. Праходзячы ўзроўні, гулец павінен змагацца з мноствам ворагаў, уключаючы дэманаў і апантаную нежыць. Ворагі часта з’яўляюцца вялікімі групамі.

Пяць узроўняў складанасці рэгулююць колькасць ворагаў і колькасць пашкоджанняў, якія яны наносяць, пры гэтым ворагі рухаюцца і атакуюць хутчэй, чым звычайна, на самым цяжкім узроўні складанасці.

Монстры маюць простыя паводзіны: яны рухаюцца да саперніка, калі бачаць або чуюць яго, і атакуюць укусамі, кіпцюрамі або выкарыстоўваючы магічныя здольнасці, такія як агністы шар.

Гулец павінен кіраваць запасамі боепрыпасаў, здароўя і брані падчас праходжання. Зброю і боепрыпасы можна знайсці на ўсіх узроўнях або збіраць іх у мёртвых ворагаў. Зброяй выступаюць пісталет, драбавік, бензапіла, плазменная вінтоўка і BFG 9000.

Гулец таксама сустракае ямы з таксічнымі адходамі, столі, якія апускаюцца і раздушваюць прадметы, і замкнёныя дзверы, для якіх патрабуецца картка-ключ або дыстанцыйны выключальнік.

Сюжэт

Doom падзелены на тры эпізоды, кожны з якіх змяшчае прыкладна дзевяць узроўняў: «Knee-Deep in the Dead», «The Shored of Hell» і «Inferno». Чацвёрты эпізод, «Thy Flesh Consumed», быў дададзены ў пашыраную версію, The Ultimate Doom, выпушчаную праз два гады пасля Doom. Кампанія змяшчае вельмі мала сюжэтных элементаў, маючы мінімальную гісторыю, прадстаўленую ў асноўным праз інструкцыю і тэкставыя апісанні паміж эпізодамі.

У будучыні неназваны марскі пяхотнік адпраўляецца на заданне на Марс пасля нападу на вышэйшага афіцэра, які загадаў свайму падраздзяленню страляць па цывільных асобах. Аб’яднаная аэракасмічная карпарацыя дазваляе вайскоўцам праводзіць сакрэтныя эксперыменты па тэлепартацыі, якія становяцца смяротнымі.

База на Фобасе тэрмінова запытвае ваенную падтрымку, тым часам як на Дэймасе яна цалкам знікае. Пехацінец далучаецца да баявых сіл для забеспячэння бяспекі Фобаса.

Ён чакае на перыметры, як загадана, пакуль уся штурмавая група была знішчана. Не маючы выхаду са спадарожніка і ўзброіўшыся толькі пісталетам, ён трапляе на базу з намерам адпомсціць.

Зноскі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.