Crunchyroll
| Crunchyroll | |
|---|---|
| | |
| Тып | стрымінгавы сэрвіс[d], відэастрымінгавы сэрвіс[d], дадатак, Інтэрнэт-тэлебачанне, мабільная праграма і Internet audio-visual programming service provider[d] |
| Заснаванне | 14 мая 2006 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Колін Дэкер (генеральны дырэктар) |
| Галіна | anime industry[d] і струменевае мультымедыя[d] |
| Матчына кампанія | Crunchyroll, LLC[d] |
| Сайт | crunchyroll.com (англ.) |
Crunchyroll — амерыканскі стрымінгавы сэрвіс, які займаецца распаўсюджаннем, выданнем, ліцэнзаваннем і стварэннем анімэ, мангі і дарам. У цяперашні момант ён прадстаўляе доступ да больш чым 1000 анімацыйных фільмаў і серыялаў, 200 тэлесерыялаў і 80 выпускаў мангі (з-за асаблівасцей асобных ліцэнзій не ўвесь кантэнт даступны ўва ўсіх краінах, дзе дзейнічае сэрвіс). Кампанія мае 15 офісаў, які знаходзяцца ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Японіі, Малдове, Швейцарыі і Брытаніі[1]. З 9 жніўня 2021 Crunchyroll належыць кампаніі Sony, якая да гэтага валодала анімэ-дыстрыбутарам Funimation. Зараз кампаніі знаходзяцца ў працэсе аб’яднання пад агульным брэндам Crunchyroll, LLC.
Кампанія зарадзілася ў 2006, калі група выпускнікоў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі запусціла відэасайт, прысвечаны ўсходнеазіяцкай тэлепрадукцыі з аматарскім перакладам субтытраў. Сайт дазваляў карыстальнікам загружаць свае відэа, у тым ліку і пірацкую прадукцыю. З 2008 года сэрвіс узяў курс на заключэнне ліцэнзійных дагавораў з вытворцамі і абавязаўся выдаляць неліцэнзійныя відэа. 30 кастрычніка 2015 кампанія пачала публікацыю мангі; першымі сталі 12 серый выдавецтва Kodansha, у тым ліку «Атака тытанаў» і Fairy Tail. З 25 лютага 2020 Crunchyroll афіцыйна займаецца стварэннем анімэ-серыялаў пад брэндам Crunchyroll Originals — у спіс увайшлі шоу па франшызам «Бягун па лязе», Shenmue, адаптацыі ранобэ і вэб-коміксаў, а таксама арыгінальны кантэнт.
11 сакавіка 2022 Crunchyroll спыніла работу ў Расіі на фоне расійска-ўкраінскай вайны.
Зноскі
- ↑ Jobs at Crunchyroll (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.