CorelDRAW
CorelDRAW — графічны рэдактар вектарнай графікі, распрацаваны канадскай карпарацыяй Corel.
У пакет CorelDRAW таксама ўваходзіць рэдактар растравай графікі Corel Photo-Paint® і іншыя праграмы — напрыклад, для захопу відарысаў з экрана — Corel CAPTURE™. Праграма вектарызацыі растравай графікі Corel TRACE™ да 12 версіі ўваходзіла ў пакет як самастойная праграма.
Бягучая версія прадукта — CorelDRAW Graphics Suite 2018 — даступная толькі для Microsoft Windows. Больш раннія версіі выпускаліся таксама для macOS і Linux; апошняя версія для Linux — 9-я, выпушчаная ў 2000 годзе.
CorelDRAW Graphics Suite
CorelDRAW Graphics Suite (англ. «інтэграваны камплект праграм CorelDRAW») — пачынаючы з 12-й версіі пакета CorelDRAW — маркетынгавае афіцыйнае найменне пакета праграмнага забеспячэння для работы з графічнай інфармацыяй вытворчасці кампаніі Corel. Да гэтай версіі камплект называўся проста «CorelDRAW», хоць словы «Suite» і «Graphics Suite» ўпершыню з'яўляюцца на скрынках і ў дакументацыі пачынаючы з версіі 9. Камплектацыя пакета ніяк не была звязана з перайменаваннем.
Асноўны пакет праграм CorelDRAW Graphics Suite 2017:
- CorelDRAW 2017;
- Corel Photo-Paint® 2017;
- Corel Font Manager™ 2017;
- Corel PowerTRACE™ 2017 (уваходзіць у склад CorelDRAW 2017);
- Corel CAPTURE™ 2017;
- Corel CONNECT™ 2017;
- Corel Website Creator™ (патрабуецца падключэнне да інтэрнэту і праверка ліцэнзіі для загрузкі праграм BenVISTA PhotoZoom Pro 4 і Website Creator).
Дапаможныя праграмы, якія ўваходзяць у склад CorelDRAW Graphics Suite 2017:
- Microsoft Visual Basic for Applications 7.1 — аўтаматызацыя задач;
- Microsoft Visual Studio Tools for Applications 2015 — аўтаматызацыя задач і выкарыстанне прагрэсіўных макрасаў;
- BenVISTA PhotoZoom Pro 4 — убудова для павелічэння лічбавых відарысаў;
- Barcode Wizard — генератар штрыхавых кодаў у стандартных фарматах;
- Duplexing Wizard — майстар двухбаковага друку;
- WhatTheFont — анлайн-сэрвіс апазнавання шрыфтоў;
- GPL Ghostscript — палепшаны імпарт файлаў EPS і PS.
CorelDRAW Graphics Suite 2017: Абнаўлення
Новае ў версіі 2017 (19.1.0.419):[2]
- Інструмент LiveSketch™ прызначаны для пераўтварэння эскізаў ў вектарныя крывыя адразу на прыладах з пер'явым уводам;
- Corel Font Manager™ 2017 для працы з усталяванымі шрыфтамі, іх пошуку і сістэматызацыі;
- Corel® Website Creator™ абноўлены. Цяпер пры распрацоўцы сайта ў гэтай праграме магчыма даданне аўдыё і відэа, выкарыстанне анлайн-праграм тыпу Google Maps, пашыраная падтрымка CSS3 і магчымасці HTML5;
- Імпарт працоўных прастор з папярэдніх версій (X6, X7 і X8 CorelDRAW і Corel® PHOTO-PAINT™);
- Поўная сумяшчальнасць з Microsoft Windows 10;
- Падтрымка Microsoft Surface Dial ў Windows 10;
- Падтрымка Real-time Stylus, канфігурацыі з некалькімі дысплеямі, а таксама маніторы з раздзяляльнасцю 5K;
- Лінза «Размыцця па Гаўсу» у Corel® PHOTO-PAINT™ 2017;
- Новыя спецэфекты ў Photo-Paint 2017: завіхрэнне, размазванне, адштурхванне і прыцягванне, новыя эфекты камеры — машына часу і сэпія, каляровасць, боке, і падтрымка фарматаў RAW больш за 300 мадэляў камер;
- Добра адрозныя інтэрактыўныя рэгулятары;
- Новыя функцыі: «Капіраванне сегментаў крывых» (капіраванне, устаўка і дубліраванне сегментаў існуючых крывых), «аднаўлялае кланаванне» (згладжванне недахопаў шляхам зліцця іх з навакольнымі тэкстурамі і колерамі), «выпрастаць відарыс» (карэкцыя скажэнняў перспектывы на фотаздымках), палепшаны інструмент «нож» (падзел аб'ектаў па прамой лініі, лініі свабоднай формы, а таксама па лініях Без'е), новае дыялогавае акно «мяжы і люверсы»;
- Палепшаныя ручкі і вектарныя прэв'ю;
- Наладжвальныя формы вузлоў, з унікальнай формай для кожнага;
- Арыентаваны на сэнсарныя прылады і планшэты інтэрфейс і новае сэнсарнае працоўнае прастору «дотык»;
- Удасканаленне пер'евога ўводу і падтрымка Microsoft Surface, цяпер пяро можна выкарыстоўваць для кіравання рознымі інструментамі і эфектамі;
- Генератар QR-кодаў;
- Пашыраная падтрымка OpenType;
- Падтрымка складаных шрыфтоў (з сімваламі блізкаўсходніх і азіяцкіх моў);
- Убудаваная падтрымка 64-бітных працэсараў (x86-64/AMD64);
- Інструменты для працы з вэб-графікай;
- Убудаваны модуль Corel® PowerTRACE™ палепшаны і паказвае добрыя вынікі трасіроўкі і пераўтворыць растравыя відарысы ў вектарныя ў высокай якасці;
- Кантэнт-цэнтр з анлайн-сховішчам, дзе можна абменьвацца відарысамі з удзельнікамі супольнасці карыстальнікаў CorelDRAW;
- Убудаваны інструмент пошуку і арганайзер матэрыялаў Corel® CONNECT™ 2017 падтрымлівае магчымасць сінхранізацыі працоўных латкоў з Microsoft SkyDrive (OneDrive).
Склад пакета па версіях
Фарматы файлаў, якія падтрымліваюцца
CorelDRAW Graphics Suite дазваляе імпартаваць файлы з наступных фарматаў (для некаторых фарматаў неабходная ўсталёўка дадатковых кампанентаў)[3]:
|
|
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ CorelDRAW Graphics Suite 2023 - Update 2, CorelDRAW Graphics Suite 2023 - Update 2 — 2023.
- ↑ Corel Corporation. Обзор CorelDRAW Graphics Suite 2017 (рус.) : сайт. — 2017. Архивировано 23 января 2018 года.
- ↑ Андрей Жвалевский. CAD по совместительству Архівавана 13 лістапада 2017. (рус.) // Hard’n’Soft : журнал. — 2005. — Октябрь (№ 10 (136)). — С. 80—84. (недаступная спасылка)
Літаратура
- Смоліна Марына Аляксандраўна. CorelDRAW 12. Дапаможнік. — М.: «Дыялектыка», 2005. — С. 592. — ISBN 5-8459-0900-7.
- Смоліна Марына Аляксандраўна. CorelDRAW X3. Дапаможнік. — М.: «Дыялектыка», 2006. — С. 640. — ISBN 5-8459-1134-6.
- Камолава Н.У. CorelDRAW X4. Дапаможнік. — СПб.: «БХВ-Пецярбург», 2008. — С. 656. — ISBN 978-5-9775-0239-9.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Corel(руск.)
- corel.ru — афіцыйны сайт технической поддержки Corel
- База ведаў CorelDRAW Graphics Suite Архівавана 24 студзеня 2018. // corel.ru
- Афіцыйны сеткавы адукацыйны цэнтр Corel Архівавана 16 верасня 2018.(руск.)
- Ўрокі і відеэаурокі па CorelDRAW(руск.)
- Аўтарызаваныя навучальныя цэнтры Corel Архівавана 29 снежня 2018.(руск.)
- Параўнанне версій ад X4 да CorelDRAW Graphics Suite 2017 на coreldraw.com
- Агляднай кіраўніцтва CorelDRAW Graphics Suite 2017(руск.)
- CdrPro.ru — усё пра CorelDRAW і вектарнай графіцы
- Для праграмістаў і распрацоў кннікаў: CorelDRAW Developer Area (SDK)(англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.