Code Geass

Code Geass: Lelouch of the Rebellion
コードギアス 反逆のルルーシュ
(Kōdo Giasu: Hangyaku no Rurūshu)
Жанр альтэрнатыўная гісторыя[1], меха[2], Military fiction[3]
Стваральнік Gorō Taniguchi, Ichirō Ōkouchi

Анімэ-серыял

Code Geass: Lelouch of the Rebellion
Рэжысёр Gorō Taniguchi
Прадзюсар
  • Hiroshi Morotomi
  • Yoshitaka Kawaguchi
  • Takuo Minegishi
  • Atsushi Yukawa
Сцэнарыст Ichirō Ōkouchi
Кампазітар
Студыя Sunrise
Ліцэнзіят Crunchyroll, Odex, Medialink
Арыгінальная сетка JNN (MBS, TBS)
Англамоўная сетка AU: ABC2, PH: TV5, Hero, US: Adult Swim, Crunchyroll Channel[4]

Арыгінальны паказ

6 кастрычніка 200629 ліпеня 2007

Серыі

25 (спіс серый)

Code Geass: Lelouch of the Rebellion (яп.: コードギアス 反逆のルルーシュ, Kōdo Giasu: Hangyaku no Rurūshu?) — японскае анімэ, створанае студыяй Sunrise. Звычайна называецца проста Code Geass. Рэжысёрам анімэ з’яўляецца Горо Танігуці (англ. Gorō Taniguchi), а сцэнарыстам Іціра Окуці (англ. Ichirō Ōkouchi). Дызайн герояў быў распрацаваны групай Clamp.

Упершыню паказ серыяла пачаўся ў Японіі на MBS у кастрычніку 2006 года. Першая частка серыяла, што налічвала 25 эпізодаў, была паказана з 5 кастрычніка 2006 па 28 ліпеня 2007 года. Працяг Code Geass: Lelouch of the Rebellion R2 (コードギアス 反逆のルルーシュR2, Kōdo Giasu Hangyaku no Rurūshu Āru Tsū?) трансляваўся з 6 красавіка па 28 верасня 2008 года.

Абедзве часткі атрымалі некалькі ўзнагарод на Tokyo International Anime Fair, Animage Anime Grand Prix і Animation Kobe event.

Сюжэт

Усе падзеі адбываюцца ў свеце з альтэрнатыўнай гісторыяй.

У 2010 a.t.b. годзе войскі Святой Брытанскай Імперыі нападаюць на Японію і з лёгкасцю захопліваюць яе. Адной з прычын гэтага з’яўляецца выкарыстанне баявых робатаў Knightmare Frames.

Пасля акупацыі Японія губляе сваю незалежнасць, а таксама назву (цяпер яна становіцца Зонай 11). Жыхары краіны страчваюць свае грамадзянскія правы і свабоды. За некаторы час да гэтага, пасля сваркі з бацькам, у Японію быў выгнаны брытанскі прынц Лелуш і яго сястра Наналі. Абое пражываюць у Зоне 11 інкогніта, пад выглядам звычайных грамадзян Брытаніі (нават без шляхецкага тытулу), і вучацца ў Ашфордскай акадэміі. Асноўныя падзеі серыяла пачынаюцца ў 2017 годзе. У гэты час у Японіі дзейнічае некалькі падпольных і партызанскіх груповак, якія імкнуцца аднавіць незалежнасць краіны ад акупантаў і вярнуць правы яе грамадзянам. Аднак іх дзейнасць застаецца без поспеху. У адну з аперацый падпольшчыкаў выпадкова аказваецца ўцягнуты і Лелуш. Яму пагражае смерць ад рук арміі, аднак на дапамогу яму прыходзіць загадкавая дзяўчына C.C. Яна абяцае Лелушу сілу Гіаса ў абмен на нейкую паслугу. Лелуш згаджаецца. Ён не толькі выратоўваецца, але і збіраецца выкарыстаць атрыманыя здольнасці ў асабістых інтарэсах, якія часткова супадаюць з мэтамі і інтарэсамі японскіх паўстанцаў.

Свет дзеяння

Дзеянне серыяла развіваецца ў свеце з альтэрнатыўнай гісторыяй.

У пачатку першага сезона свет аказваецца падзеленым між трыма звышдзяржавамі: Святой Брытанскай Імперыяй, Кітайскай Федэрацыяй і Еўрапейскім Светам (Euro Universe). Выключэнне складае незалежная Аўстралія. Аднак яна не адыгрывае ніякай ролі на палітычнай арэне.

Святая Брытанская Імперыя (англ.: Holy Britannian Empire, яп.: 神聖ブリタニア帝国, Shinsei Buritania Teikoku) — найбольш магутная і тэхнічна развітая краіна. На пачатку серыяла кантралюе адну трэць усяго свету. У гэты час Святая Брытанская Імперыя ўключае ў сябе абедзве Амерыкі, Японію і Новую Зеландыю. З цягам часу яе тэрыторыі значна пашыраюцца. Нягледзячы на назву, самі Брытанскія астравы не ўваходзяць у склад гэтай дзяржавы. Сталіца імперыі — горад Пендрагон, знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы.

Святой Брытанскай Імперыяй кіруе манарх — імператар. У пачатку анімэ гэтую пасаду займае Чарльз зі Брытанія, які з’яўляецца 98-м імператарам. Пасаду, верагодна, могуць займаць як мужчыны, так і жанчыны. Грамадзяне імперыі размеркаваныя на іерархічнай лесвіцы, на версе якой знаходзіцца імператарская сям’я і непасрэдна брытанцы, а на ніжнім узроўні — жыхары захопленых краін, якія не маюць грамадскіх правоў і свабод. Звычайна яны называюцца Лічбы, альбо па нумару зоны, у якой пражываюць (напрыклад, Японія — Зона 11, а японцы — адзінаццаткі).

Кітайская федэрацыя (англ.: Chinese Federation, яп.: 中華連邦, Chūka Renpō) — самая густанаселеная, але і самая эканамічна слабаразвітая краіна. У Кітайскую Федэрацыю ўваходзіць большая частка Азіі, уключаючы Індыю, Карэю, Пакістан і іншыя краіны. Кітайская Федэрацыя з’яўляецца абсалютнай манархіяй і фармальна кіруецца імператарам, які пражывае ў Забароненым Горадзе, у сталіцы краіны — Лаяне. Аднак пад час дзеяння анімэ імператарам з’яўляецца маленькая дзяўчынка, а ўся ўлада знаходзіцца ў руках Вялікіх Еўнухаў.

Для гэтай краіны характэрны моцныя сепаратысцкія тэндэнцыі. Так, імкненне Індыі да незалежнасці гуляе на руку галоўным героям анімэ.

Еўрапейскі Свет (англ.: Euro Universe, яп.: ユーロ・ユニバース, Yūro Yunibāsu) — краіна, пра якую даецца найменш інфармацыі. Нягледзячы на назву, акрамя ўсёй Еўропы (разам з Брытанскімі астравамі), тэрыторыя дзяржавы ўключае ўсю Афрыку і Расію. Аднак з цягам часу яе тэрыторыя рэзка змяншаецца.

Аб’яднаныя Штаты Японіі — дзяржава, створаная галоўным героем у другім сезоне. Спачатку яе тэрыторыя займала некалькі пакояў у пасольстве Кітайскай Федэрацыі. Пасля — востраў ля берагоў Кітая.

Аб’яднаная Федэрацыя Нацый (англ.: United Federation of Nations) — дзяржава, створаная галоўным героем у другім сезоне анімэ. Уключае ў сябе краіны былой Кітайскай Федэрацыі, вялікую частку Еўрапейскага Свету і Аб’яднаныя Штаты Японіі.

Героі

Цікавыя факты

У 16-м эпізодзе другой часткі серыяла Судзаку Куруругі пры сустрэчы з Лучана Брэдлі кажа, што не бачыў яго «з часоў беларускага фронту». Іх знаходжанне на «Беларускім фронце» паказана ў OVA «Code Geass: Akito the Exiled», таксама адна з бітваў адбываецца ў Слуцку.

Зноскі

  1. Ming Cha, Kai. Code Geass Manga Expands at Bandai. Publishers Weekly (1 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы February 4, 2019. Праверана February 4, 2019.
  2. Osmond, Andrew. Netflix Adds Code Geass. Anime News Network (24 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2019. Праверана July 22, 2018.
  3. Code Geass to Air on America's Adult Swim in Spring (Updated). Anime News Network (8 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы December 9, 2007. Праверана November 2, 2019.
  4. Crunchyroll Launches 24/7 Anime Channel in the US. Crunchyroll (11 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы October 11, 2023. Праверана October 11, 2023.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.