Act Naturally
| Act Naturally | |
|---|---|
| Сінгл Бака Оўэнса і The Buckaroos | |
| Выпушчаны | 11 сакавіка 1963 |
| Мова | англійская[1] |
| Фармат | 7” |
| Запісаны | 12 лютага 1963, Capitol Studios, Галівуд |
| Жанр | кантры |
| Кампазітар | Дж. Расэл |
| Працягласць | 2 хв. 19 с. |
| Лэйбл | Capitol |
| Прадзюсар | Кен Нельсан |
| Аўтар песні | Johnny Russell[d][2] і Voni Morrison[d][2] |
|
|
|
|
|
|
| Act Naturally | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сінгл The Beatles з альбома Help! |
|||||||
| Бок «А» | Yesterday | ||||||
| Бок «Б» | Act Naturally | ||||||
| Выпушчаны |
13 верасня 1965 (ЗША) 8 сакавіка 1976 (Вялікабрытанія) |
||||||
| Мова | англійская[1] | ||||||
| Фармат | 7” | ||||||
| Запісаны | 17 чэрвеня 1965, Abbey Road Studios, Лондан | ||||||
| Жанр | кантры | ||||||
| Кампазітар | Дж. Расэл | ||||||
| Працягласць | 2 хв. 29 с. | ||||||
| Лэйбл |
Capitol (ЗША) Parlophone/EMI (Вялікабрытанія) |
||||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | ||||||
| Аўтар песні | Johnny Russell[d][2] і Voni Morrison[d][2] | ||||||
|
|
|||||||
|
|
|||||||
| The Beatles, храналогія сінглаў | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Act Naturally | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Help! | |||
| Дата выпуску | 6 жніўня 1965 | |||
| Дата запісу | 17 чэрвеня 1965 | |||
| Жанр | кантры | |||
| Мова песні | англійская[1] | |||
| Працягласць | 2:29 | |||
| Аўтар | Johnny Russell[d][2] і Voni Morrison[d][2] | |||
| Кампазітар | ||||
| Трэк-ліст альбома «Help!» | ||||
|
||||
«Act Naturally» (з англ. — «Грай натуральна») — песня, напісаная амерыканскім аўтарам і выканаўцам Джоні Расэлам (прыпісана яму і Воні Морысан). Упершыню песня была выканана амерыканскім выканаўцам Бакам Оўэнсам і яго гуртом The Buckaroos у 1963 годзе; іх версія заняла першую пазіцыю ў амерыканскім чарце Billboard Country Singles[3]. Песня знакамітая многімі кавер-версіямі, у тым ліку і версіяй гурта «The Beatles», якая выйшла на альбоме Help!. У 2002 годзе песня заняла 169 пазіцыю ў спісе 500 найвялікшых кантры-песень паводле сайта About.com[4]. У 2024 годзе Rolling Stone змясціў песню на 70-е месца ў сваім рэйтынгу 200 найвялікшых кантры-песень усіх часоў[5].
Гісторыя стварэння песні
Ідэя напісаць гэтую песню ўзнікла ў Расэла пасля таго, як ён быў запрошаны адным са сваіх сяброў паўдзельнічаць у студыйнай сесіі ў Лос-Анджэлесе. На пытанне сваёй тадышняй сяброўкі, навошта яму трэба ехаць у Лос-Анджэлес, Расэл адказаў: «Яны збіраюцца ўставіць мяне ў свае фільмы і зрабіць з мяне вялікую зорку». Такое тлумачэнне было ўспрынята з гумарам[6], а самому Расэлу адразу ж прыйшла ідэя напісаць песню, заснаваную на гэтым каментарыі. Песня была напісана ў той жа дзень, аднак запісаць яе не ўдалося: тадышні прадзюсар Расэла заявіў, што песня пра фільмы — гэта не хітовы матэрыял[6].
Версія Бака Оўэнса і гурта «The Buckaroos»
У 1963 годзе Расэл супрацоўнічаў у напісанні песень з Воні Морысан, якая працавала таксама з выканаўцам Бакам Оўэнсам з Бакерсфілда (Каліфорнія). Калі Расэл найграў песню Морысан, яна палічыла, што тая цалкам падыдзе для Оўэнса, і ўзялася перадаць яму запіс песні. Паколькі яшчэ не было зроблена ніводнага запісу, а Расэл меў дамоўленасць з Морысан пра тое, што аўтарскія правы на песні дзеляцца паміж імі пароўну, ён уключыў яе ў сааўтары, хаця яе роля заключалася толькі ў тым, што яна перадала песню Оўэнсу[6].
Самому Оўэнсу песня спачатку не спадабалася, аднак пад уплывам Дона Рыча (удзельніка яго гурта) ён неўзабаве змяніў сваё меркаванне. Песня была запісана ў студыі Capitol Records 12 лютага 1963 года, сінгл з песняй выйшаў 11 сакавіка[7]. 13 красавіка песня ўвайшла ў чарт Billboard Country Singles, а 15 чэрвеня песня пратрымалася на яго вяршыні свой першы тыдзень. Усяго песня фігуравала ў чарце 28 тыдняў і зрабіла з Расэла сапраўдную зорку — да канца 1960-х яшчэ 19 яго песень займалі лідарскія пазіцыі ў хіт-парадах[8].
Версія «The Beatles»
Удзельнікі гурта «The Beatles» перапелі песню ў 1965 годзе для свайго альбома Help!. Песня ўвайшла толькі ў брытанскую версію альбома, тады як у ЗША песня выйшла на баку Б сінгла «Yesterday»[9]. У сакавіку 1966 года песня была выпушчана таксама на брытанскім міні-альбоме Yesterday. Яшчэ пазней (у ліпені 1966 года) песня ўвайшла таксама ў амерыканскі альбом Yesterday and Today.
Песня была запісана 17 чэрвеня 1965 года за 13 падыходаў; першыя 12 дубляў у далейшым выкарыстоўваліся толькі для ўзбагачэння аранжыроўкі, базавым паслужыў трынаццаты дубль, адзіны, выкананы з вакалам. Мікшыраванне было праведзена на наступны дзень. Вакальную партыю выканаў Рынга Стар, яму ж належыць і партыя ўдарных; Пол Мак-Картні выконваў падгалоскі і партыю бас-гітары; Джон Ленан выканаў партыю рытм-гітары, а Джордж Харысан — партыю сола-гітары, якая была запісана двойчы і зведзена ў адну.
Гурт выконваў песню на «Шоў Эда Салівана», якое было запісана 14 жніўня 1965 года і выпушчана ў эфір 12 верасня[10].
Дуэтная версія Оўэнса і Стара
У 1989 годзе Оўэнс і Стар запісалі сумесную версію песні, на якую быў зняты бесклапотны кліп, у якім абодва выканаўцы ўяўлялі, нібыта яны здымаюцца ў нейкім вестэрне ў ролі каўбоеў. Гэтая версія песні дасягнула 27 пазіцыі ў чарце Billboard Country Singles, дзе пратрымалася ўсяго 11 тыдняў[11]. Песня была намінавана на некалькі прэстыжных узнагарод (у тым ліку «Грэмі» за «лепшую вакальную супрацу»), аднак ніякіх прыкметных адзнак не атрымала.
Крыніцы
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 14 студзеня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж ISWC Network Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Дасягненні Бака Оўэнса ў чартах (спасылка праверана 7 кастрычніка 2009)
- ↑ [countrymusic.about.com/library/top500/ptop500.htm Пералік 500 найвялікшых кантры-песень паводле About.com] Архіўная копія ад 12 лютага 2007 на Wayback Machine Архівавана 12 лютага 2007 года. (2002 г., спасылка праверана 7 кастрычніка 2009)
- ↑ The 200 Greatest Country Songs of All Time. Rolling Stone(англ.). 2024-05-24. Праверана 2024-05-30.
- ↑ а б в Ace Collins. = The Stories Behind Country Music's All-Time Greatest 100 Songs. — New York: Boulevard, 1996. — С. 175. — ISBN 1-57297-072-3.
- ↑ Bruce Spizer. = The Beatles' Story on Capitol Records Part One: Beatlemania & The Singles. — New Orleans: 498 Productions, 2000. — С. 81. — ISBN 0-9662649-1-6.
- ↑ Joel Whitburn. = Top Country Songs 1944 to 2005. — Menomonee Falls, Wis: Record Research, 2005. — С. 281. — ISBN 0-89820-165-9.
- ↑ Craig Cross. = The Beatles: Day-by-Day, Song-by-Song, Record-by-Record. — Lincoln, NE: iUniverse, Inc., 2005. — С. 495, 534–535. — ISBN 0-595-34663-4.
- ↑ Bill Harry. = The Beatles Encyclopedia: Revised and Updated. — London: Virgin Publishing, 2000. — С. 1044. — ISBN 0-7535-0481-2.
- ↑ Joel Whitburn. = Top Country Songs 1944 to 2005. — Menomonee Falls, Wis: Record Research, 2005. — С. 282. — ISBN 0-89820-165-9.
Спасылкі
- Тэкст песні «Act Naturally»Архівавана 16 лютага 2015. (Праверана 15 студзеня 2015)
- Біблія «Бітлз» — Act Naturally (Праверана 15 студзеня 2015)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.