1900
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1900 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
1900 год пачынаецца ў панядзелак па грыгарыянскім календары.
Падзеі


- 4 студзеня: Пад Тыфлісам землетрасенне разбурыла 10 вёсак. Прыкладна 1000 чалавек загінула.
- 9 лютага: Заснаваны тэнісны турнір Кубак Дэвіса.
- 8 сакавіка: Заснаваны Людовікам XIV французскі нацыянальны тэатр Камеды Франсэз згарэў да вонкавых сцен. Сярод ахвяр — актрыса Яна Энрайот. 29 снежня быў адкрыты новы будынак.
- 14 сакавіка: Ратыфікацыя Акта аб Залатым стандарце ЗША.
- 11 мая: На Пецярбургскім заводзе «Новае адміралцейства» спушчаны на ваду крэйсер «Аўрора».
- 14 мая: У Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні сучаснасці, у іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны.
- 17 мая: Выйшла ў свет дзіцячая аповесць-казка «Чараўнік краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баума.
- 21 мая: Расійская імперыя анексавала Маньчжурыю.
- 28 мая: У Партугаліі, Іспаніі, Алжыры і некаторых штатах ЗША назіралася поўнае сонечнае зацьменне.
- 2 ліпеня: Першы палёт дырыжабля канструкцыі Фердынанда фон Цэпеліна.
- 8 верасня: На тэхаскі горад Галвестан абрынуўся смяротны ўраган, які забраў ад 8 да 12 тысяч жыццяў.
- 19 кастрычніка: Макс Планк прадставіў на паседжанні Нямецкага фізічнага таварыства працу «Аб адным паляпшэнні закона выпраменьвання Віна».
- 25 кастрычніка: Вялікабрытанія анексавала паўднёваафрыканскую краіну Трансвааль.
- 14 снежня: Макс Планк абнародаваў формулу, пазней названую яго імем.
Нарадзіліся
- 6 студзеня: Аляксандр Фаміч Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
- 15 студзеня: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік
- 18 студзеня: Віктар Баркоўскі, беларускі філолаг
- 4 лютага: Жак Прэвер, французскі паэт і кінадраматург
- 12 лютага: Васіль Іванавіч Чуйкоў, савецкі военачальнік
- 22 лютага: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр
- 29 лютага (13 сакавіка): Гіоргас Сеферыс, найбуйнейшы паэт у сучаснай грэчаскай літаратуры
- 19 сакавіка: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 23 сакавіка: Эрых Фром, нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг
- 29 сакавіка: Джон Мак-Івен, аўстралійскі палітык, васемнаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 5 красавіка: Спенсер Трэйсі, амерыканскі акцёр
- 25 красавіка: Вольфганг Паўлі, швейцарскі фізік-тэарэтык
- 26 красавіка: Чарлз Рыхтэр, амерыканскі сейсмолаг
- 1 мая: Іньяцыа Сілонэ, італьянскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч сацыялістычнай арыентацыі
- 27 мая: Уладзімір Адамавіч Жылка, беларускі паэт, перакладчык, крытык
- 5 чэрвеня: Дэніс Габар, венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду»
- 11 чэрвеня: Леапольда Марэчаль, аргенцінскі пісьменнік
- 17 чэрвеня: Марцін Борман, нацысцкі службовец і бліжэйшы паплечнік Гітлера
- 29 чэрвеня: Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік, прафесійны лётчык
- 29 ліпеня: Эйвінд Юнсан, шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1974)
- 4 жніўня: Елізавета Боўз-Лаян, жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 як Каралева Елізавета, апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), маці каралевы Елізаветы II
- 25 жніўня: Ханс Адольф Крэбс, нямецка-англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1953)
- 3 верасня: Урха Кеканен, вядомы фінскі палітык, восьмы прэзідэнт Фінляндыі
- 7 кастрычніка: Генрых Гімлер, адзін з галоўных палітычных і ваенных дзеячаў Трэцяга рэйха
- 30 кастрычніка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1967) (пам. 12.3.1991)
- 3 лістапада: Алі Кельмендзі, дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава
- 8 лістапада: Маргарэт Мітчэл, амерыканская пісьменніца, аўтар рамана-бестсэлера «Знесеныя ветрам»
- 14 лістапада: Аарон Копленд, амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог
- 3 снежня: Рыхард Іаган Кун, нямецкі хімік і біяхімік
- 7 снежня: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт
Памерлі
- 6 сакавіка: Готліб Даймлер, нямецкі інжынер і прамысловец.
- 5 чэрвеня: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт.
- 25 жніўня: Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філосаф.
- 4 снежня: Вільгельм Лейбль, нямецкі мастак.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.