Visa

Visa
Тып multinational corporation[d], card association[d], бізнес, прадпрыемства і публічная кампанія
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 1958
Заснавальнікі Dee Hock[d]
Краіна
Адрас
Галіна фінансавыя паслугі[d]
Прадукцыя карта растэрміноўкі
Уласны капітал
  • 37,6 млрд $ (30 верасня 2021)[1]
Абарот
  • 40 млрд $ (2025)[2]
Аперацыйны прыбытак
  • 24 млрд $ (2025)[2]
Чысты прыбытак
  • 20,1 млрд $ (2025)[2]
Актывы
  • 82,9 млрд $ (30 верасня 2021)[1]
Капіталізацыя
  • 658 млрд $ (1 мая 2025)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 31 600 чал. (30 верасня 2024)[4]
Дэвіз Life takes Visa. It's everywhere you want to be.
Даччыныя кампаніі Visa Europe[d] і Visa International Service Association[d]
Сайт corporate.visa.com (англ.)

Visa Inc. — амерыканская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца абслугоўваннем электронных пераводаў сродкаў праз аплатныя карткі па ўсім свеце.[5] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска, Каліфорнія.[6]

Visa не выпускае карткі самастойна, не прадастаўляе крэдыты і не вызначае сумы збораў для карыстальнікаў. Бізнес кампаніі пабудаваны на продажы плацежных прадуктаў пад маркай Visa іншым фінансавым установам, якія далей прапаноўваюць іх уласным кліентам.

Visa была заснавана ў 1958 годзе кампаніяй Bank of America як сервіс крэдытных картак BankAmericard.[7] Канкурэнцыя з Master Charge (цяпер Mastercard) змусіла Bank of America да прапановы сервіса іншым фінансавым установам у 1966 годзе. У 1970 годзе быў створаны кааператыў банкаў-эмітэнтаў, сервіс перастаў кантралявацца непасрэдна праз Bank of America. Перайменаванне ў Visa адбылося ў 1976 годзе.

Транзакцыі Visa па ўсім свеце праходзяць праз адзін з чатырох цэнтраў апрацоўкі даных, кожны з якіх моцна абаронены ад стыхійных бедстваў, злачынцаў і тэрарызму, можа працаваць незалежна ад іншых і апрацоўваць да 30 000 адначасовых транзакцый кожную секунду.[8][9][10]

Visa з’яўляецца другой па велічыні ў свеце карткавай плацежнай арганізацыяй, пасля таго, як у 2015 годзе яе апярэдзіла кітайская UnionPay.[11] Аднак, паколькі поспех UnionPay заснаваны галоўным чынам на памеры яе ўнутранага рынку ў Кітаі, Visa па-ранейшаму лічыцца дамінуючай у астатнім свеце, дзе ёй належыць каля 50 % плацяжоў.[11]

У 2015 годзе выданне Nilson Report, якое адсочвае індустрыю крэдытных картак, паказала, што глабальная сетка Visa апрацавала 100 мільярдаў транзакцый на працягу 2014 года з агульным аб’ёмам 6,8 трлн долараў ЗША.[8]

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б Visa Inc. Annual Report 10-K 2021
  2. а б в Form 10-K — 2025.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q5469880"></a>
  3. https://finance.yahoo.com/quote/V/
  4. Visa Inc. Stock Analysis
  5. Visa Архівавана {{{2}}}..
  6. Visa Inc. 2021 Annual Report. Visa Inc.. Архівавана з першакрыніцы November 6, 2022. Праверана 17 August 2022.
  7. Stearns, David L. (2011). Electronic Value Exchange: Origins of the Visa Electronic Payment System. London: Springer. p. 1. ISBN 978-1-84996-138-7. Архівавана з арыгінала March 28, 2023. Праверана March 20, 2023. Available through SpringerLink.
  8. а б Fisher, Daniel. Visa Moves at the Speed of Money. Forbes (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы August 6, 2020. Праверана 1 мая 2016. This article is authored by a Forbes staff member.
  9. Kontzer, Tony. Inside Visa's Data Center | Network Computing. www.networkcomputing.com (29 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы May 16, 2016. Праверана 1 мая 2016.
  10. Swartz, Jon (25 March 2012). Top secret Visa data center banks on security, even has moat. USA Today. Архівавана з арыгінала November 9, 2018. Праверана 20 February 2017.
  11. а б UnionPay takes top spot from Visa in $22 trillion global cards market – RBR. Finextra. London: Finextra Research Limited. 22 July 2016. Архівавана з арыгінала June 4, 2019. Праверана February 3, 2017.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.