VBA32
| ВірусБлакАда | |
|---|---|
| Тып | Антывірус |
| Распрацоўшчык | ТДА «ВірусБлакАда» |
| Аперацыйная сістэма | Windows XP, Vista, Windows 7 |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Апошняя версія | 3.12.18.0 (Vba32) (1 лютага 2013) |
| Ліцэнзія | shareware |
| Сайт | ТДА "ВірусБлякАда", ООО "ВирусБлокАда" |
ВірусБлакАда (VBA32) — антывіруснае праграмнае забеспячэнне, распрацаванае беларускай кампаніяй ТДА «ВірусБлакАда».
Сістэмныя патрабаванні
| Windows 2000 (SP4 і вышэй) / XP (SP2 і вышэй) / XP Professional x64 | Windows Vista (32/64-біт) | |
|---|---|---|
| Працэсар | Intel Pentium 300 МГц і вышэй (або эквівалентны) | Intel Pentium 800 МГц і вышэй (або эквівалентны) |
| Памяць | 128 Мб | 512 Мб |
| Свабоднае месца на жорсткім дыску | 50 Мб | 50 Мб |
Функцыі
- Праверка архіваў, створаных найболей ужывальнымі архіватарамі: RAR, ZIP, ARJ, TAR, GZIP, BZIP2, MS CAB.
- Апрацоўка і абясшкоджванне паведамленняў у паштовых базах Microsoft Outlook Express, Microsoft Outlook, The Bat!.
- Аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз і версій праграмы праз Інтэрнэт.
- Аўтаматычнае абнаўленне да новых версій без неабходнасці пераўсталёўкі.
- Выкарыстанне тэхналогіі «Deltapatching» для шматкратнага паніжэння аб’ёму інфармацыі, пампуемай з Інтэрнэту пры абнаўленні.
- Эўрыстычны аналізатар і тэхналогія распазнання вірусаў MalwareScopeТМ, якая значна падвышае эфектыўнасць барацьбы з новымі шкоднымі праграмамі.
- Ужыванне тэхналогіі SOTeCheck, якая пачынае работу пры малой актыўнасці камп’ютара, для паскарэння работы антывіруса.
- Эмулятар працэсара з дынамічнай трансляцыяй кода, які апрацоўвае паліморфныя, спакаваныя і зашыфраваныя вірусы, выкарыстоўваецца ў распакавальніку выкананых файлаў, апрацаваных праграмамі абароны кода ад даследавання і праграмамі-пакавальнікамі.
- Кантроль цэласнасці і аўтаматычная падмена пашкоджаных модуляў.
- Утыліта налады ўсталявальных пакетаў для працоўных станцый і файлавых сервераў.
- Утыліта аддаленай усталёўкі.
Вобласці ўжывання
- Персанальны камп’ютар.
- Працоўныя станцыі ў сеціве.
- Файлавыя серверы.
- Паштовыя серверы пад UNIX-сістэмамі.
- Серверы Lotus Domino на платформах Microsoft Windows і UNIX.
- Інтэрнэт-шлюзы.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Праверка на вірусы он-лайн Архівавана 21 жніўня 2010.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.