Unia
| Unia | |
|---|---|
| Жанр | Фолк-рок |
| Гады | 2006-па сённяшні дзень |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Мова песень | беларуская |
| unia.na.by | |
«Unia» — беларускі фолк-рок гурт, заснаваны ўлетку 2006 года ў Мінску.
Гісторыя
Першы склад гурта налічваў 9 асобаў. У канцы кастрычніка 2006 года было запісана першае дэма, якое музыкі прэзентавалі на радыё «Сталіца».
З 2007 года гурт пачаў выступаць у мінскіх клубах, у лютым адбыўся дэбют у хіт-парадзе «Тузін гітоў», хоць пасля першага ж тура песня «Свахначка» вылецела з хіт-парада. Неўзабаве гурт пакінула скрыпачка, затое з'явіўся дудар. Каманда ўзяла удзел у фэсце «Фолк-безумие» ў Мінску ды выступіла на беларускім тэлебачанні (у праграме «Музыкальный плей-офф»), пасля чаго здабыла ўхвальныя водгукі крытыкаў. Замест двух вакалістаў з'явіўся новы франтмен.
У чэрвені гурт прайшоў адбор на «Басовішча 2007», на якім заняў трэцяе месца. У кастрычніку 2007 года запрацаваў афіцыйны сайт гурта. Неўзабаве адбылася чарговая змена вакаліста. Пазней гурт перамог на студэнцкім фэсце «Такие пряники». У канцы 2007 гурт узяўся за запіс дэбютнага альбому.
На Раство 2008 года гурт правёў акустычны канцэрт у жывым эфіры Беларускага нацыянальнага радыё. У маі 2008 года быў прэзентаваны дэбютны альбом «Долам».
У 2009 годзе гурт узяў удзел у фэсце «Підкамінь-2009». На пятым фэсце беларускай музыкі «Амбасовішча» «Unia» заняла трэцяе месца[1]. У тым жа годзе гурт Unia быў узнагароджаны ганаровым прызом ад Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва за ўнёсак у развіццё беларускай альтэрнатыўнай музыкі.
У 2012 годзе гурт выпускае другі студыйны альбом «Едзем».[2] У 2015 годзе Unia прадпрымае спробу змяніць фармат свайго гучання, выпусціўшы новы EP «Usled za Taboj» і заявіўшы пра магчымасць адмовы гурта ад этнікі.[3]
Дыскаграфія
Рэлізы
Удзел у зборніках
- 2008 — НезалежныЯ (песня «Хлопец пашаньку пахае»)
- 2008 — LiveSound. Made in Belarus (песня «Крынічанька»)
- 2008 — Не заганяйся (песня «Крынічанька»)
- 2009 — Budzma (песня «Крынічанька»)
Зноскі
- ↑ У фестывалі беларускай музыкі «Амбасовішча» перамог гурт «Хуткі смоўж» . Хартыя-97 (25 чэрвеня 2009). Праверана 5 сакавіка 2017.
- ↑ Unia нарэшце даехала да альбома / Еўрарадыё
- ↑ а б Гурт Unia выдаў EP "Usled za Taboj" (+слухаць) / Experty.by
Літаратура
- Д.П. «UNIA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 311. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.