UN Watch

UN Watch
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя і некамерцыйная арганізацыя
Кіраўнік Alfred H. Moses[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1993
Член у
unwatch.org/en (англ.)
unwatch.org/fr (фр.)
unwatch.org/es (ісп.)
unwatch.org/he (іўрыт)

«UN Watch» — недзяржаўная арганізацыя, якая базіруецца ў Жэневе, заснаваная ў 1993 годзе. Заснавальнікам арганізацыі і першым яе кіраўніком стаў Морыс Абрам, экс-пасол ЗША пры жэнеўскім прадстаўніцтве ААН, прэзідэнт Амерыканскага яўрэйскага камітэта ў 1963—1968 гадах і прэзідэнт Канферэнцыі прэзідэнтаў яўрэйскіх арганізацый ЗША ў 1986—1989 гадах.[2][3] UN Watch з’яўляецца прадстаўніцтвам Амерыканскага яўрэйскага камітэта ў Женеве.[4]

Заяўленай мэтай арганізацыі з’яўляецца маніторынг эфектыўнасці дзейнасці ААН. У сферу цікавасцей «UN Watch» трапляюць рэформы ўпраўлення ААН, узаемадзеянне ААН і грамадзянскай супольнасці, роўнасць у рамках ААН, а таксама роўнасць у адносінах да яе дзяржаў-сяброў. «UN Watch» неаднаразова адзначала непрапарцыянальную ўвагу і несправядлівыя адносіны да Ізраіля ў ААН на працягу многіх гадоў, што, па меркаванню «UN Watch», з’яўляецца наглядным прыкладам ігнаравання роўнасці дзяржаў-сяброў і Статута ААН.[2] На ўзроўні ААН арганізацыя таксама вядзе барацьбу з антысемітызмам і прадузятасцямі адносна Ізраіля.[5]

«UN Watch» займаецца маніторынгам кваліфікацыі краін-кандыдатаў у Савет па правах чалавека ААН і з’яўляецца крытыкам Савета, сцвярджая, што многія яго сябры самі блага прытрымлівацца правоў чалавека. Арганізацыя таксама крытыкуе Савет за залішне пільную ўвагу да Ізраіля.[6]

Акрэдытаваная недзяржаўная арганізацыя мае спецыяльны кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН, а таксама з’яўляецца асацыіраванай недзяржаўнай арганізацыяй пры Дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН.[2]

Структура

«UN Watch» кіруецца саветам дырэктароў, у які ўваходзяць:[2]

  • Alfred H. Moses — старшыня, экс-пасол ЗША ў Румыніі, ганаровы прэзідэнт Амерыканскага яўрэйскага камітэта
  • Пер Алмарк  (польск.) — (еўрапейскі сустаршыня) намеснік, экс-прэм’ер-міністр Швецыі
  • Irwin Cotler — экс-міністр юстыцыі і генеральны пракурор Канады
  • David A. Harris — сустаршыня, выканаўчы дырэктар UN Watch, выканаўчы дырэктар Амерыканскага яўрэйскага камітэта[7]
  • Max Jakobson — экс-пасол Фінляндыі пры ААН
  • Ruth Wedgwood — прафесар міжнароднага права Універсітэта Джонса Хопкінса

Водгукі

Арганізацыя атрымала пахвалу ад шэрагу міравых лідараў. Гэтак, яна атрымала высокую адзнаку ад былога Генеральнага сакратара ААН Кофі Анана, які сказаў: «Я лічу, што інфармацыя і незалежная адзнака дзейнасці ААН акажацца важнай крыніцай у нашым памкненні адаптаваць ААН да запатрабаванняў свету, які змяняецца».[8]

Яўрэйскім тэлеграфным агенцтвам  (руск.) арганізацыя была адзначана як праізраільская.[9] Інфармацыйнае агенцтва «Франс Прэс  (укр.)» назвала «UN Watch» лабісцкай групай з моцнымі сувязямі з Ізраілем.[10]

У кастрычніку 2011 года спецыяльны дакладчык ААН па палажэнню на акупаваных палестынскіх тэрыторыях Рычард Фальк  (англ.) у сувязі з абвінавачаннямі з боку «UN Watch» у тым, што ён нібыта лічыў, што «тэрарыстычныя напады 11 верасня 2001 года былі арганізаваны ўрадам ЗША, а не тэрарыстычнай арганізацыяй Аль-Каіда», назваў «UN Watch» праізраільскай групай, якая «свядома перакруціла яго каментарыі ў асабістым блоге», і адхіліў усё абвінавачанні ў свой адрас. Пры гэтым напярэдадні Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун згадаў аб здагадцы «аднаго са спецыяльных дакладчыкаў» аб тым, што «нешта скрывалася» ў ходзе расследавання тэрактаў 11 верасня, і рашуча асудзіў «такога роду правакацыйную рыторыку».[11] Паводле «UN Watch», падобнае меркаванне Фальк выказваў не толькі ў сваім блогу (на сайце), але, у прыватнасці, і ў рэкамендацыі на кнігу прыхільніка больш адпаведнай канспіратыўнай тэорыі Дэвіда Грыфіна  (руск.) на сайце «Amazon.com» і ў гутарцы з іншым прыхільнікам гэтай тэорыі Кевінам Баретам, а яго абвяржэнне адбылося толькі пасля крытыкі Пан Гі Муна.[12][13][14]

Зноскі

  1. Member Organizations Праверана 26 снежня 2025.
  2. а б в г Mission & History Архівавана 26 лістапада 2011 года.
  3. Founder: Morris B. Abram Архівавана 8 студзеня 2012 года.
  4. Europe — AJC: Global Jewish Advocacy Legacy Site Архівавана 11 красавіка 2012 года.
  5. UN WATCH VOLUNTEER INTERNSHIPS. Frequently Asked Questions Архівавана 25 лютага 2012 года.
  6. I Will Not Express Thanks Архівавана 14 чэрвеня 2011.
  7. UN Watch Appoints New Executive Director Архівавана 7 чэрвеня 2011 года.
  8. UN Watch, AJC Seal Partnership Архівавана 12 кастрычніка 2013 года.
  9. U.N. rights chief praises Durban II Архівавана 27 мая 2012 года.
  10. UN Gaza probe chief underlines balanced approach
  11. Ричард Фальк решительно отверг обвинения в том, что он поддерживает «теорию заговора» относительно терактов в США 11 сентября 2001 года
  12. How Richard Falk Misuses his UN Human Rights Council Mandate to Promote the 9/11 Conspiracy Theory, GENEVA, Oct. 20 UN Watch
  13. «With this new book, David Ray Griffin establishes himself, alongside Seymour Hersh, as America’s number one’s bearer of unpleasant, yet necessary, public truths.» (Richard Falk)
  14. Richard Falk to address UNGA, but endorses 9/11 «inside job» theory in his official UN capacity.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.