Threads
| Threads | |
|---|---|
| англ.: Threads[1] | |
| | |
| | |
| URL | threads.com |
| Тып сайта | сацыяльная сетка і мікраблогінг[d] |
| Мова(-ы) | англійская |
| Уладальнік | Meta Platforms |
| Пачатак працы | 5 ліпеня 2023 |
«Threads» (ад англ.: thread — «нітка») — сэрвіс мікраблогаў і сацыяльная сетка, аналаг «Twitter».[2] Належыць кампаніі «Meta Platforms», мацярынскай кампаніі «Facebook» і «Instagram».
Гісторыя
Пасля набыцця Twitter Іланам Маскам канкурэнты Twitter спрабавалі атрымаць выгаду з масавага адтоку карыстальнікаў. У канцы 2022 года ў ходзе выпрацоўкі стратэгіі па канкурэнцыі з Twitter супрацоўнікі Meta Platforms прапанавалі варыянт пашырэння функцый Instagram Notes — будучага тэкставага сэрвісу Instagram, і як варыянт стварэнне асобнай праграмы, арыентаванай на тэкставыя паведамленні.
Афіцыйны рэліз адбыўся 5 ліпеня 2023 года ў 100 краінах, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Канаду і Японію.[3] За першыя суткі аўдыторыя перавысіла 50 мільёнаў карыстальнікаў.[4] На працягу 5 дзён у ім зарэгістравалася 100 млн чалавек, што зрабіла яго самай хуткарослай супольнасцю ў гісторыі, пабіўшы рэкорд ChatGPT.[5] Аднак з 11-12 ліпеня намецілася тэндэнцыя падзення карыстальніцкай цікавасці: сэрвіс страціў 20 % сваёй актыўнай аўдыторыі. Таксама скараціўся сярэдні час карыстальніка ў праграме з 20 хвілін да 10.[6]
25 жніўня 2023 года стала даступная паўнавартасная вэб-версія сэрвісу, якая дазваляе не толькі праглядаць чужыя профілі, але таксама і пісаць паведамленні, лайкаць чужыя пасты, праглядаць стужку і г. д.[7]
У канцы кастрычніка 2023 года Марк Цукерберг заявіў, што месячная аўдыторыя Threads дасягнула 100 млн карыстальнікаў.[8]
Зноскі
- ↑ https://about.fb.com/news/2023/07/introducing-threads-new-app-text-sharing/ Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Huang, Kalley. Twitter's Rivals Try to Capitalize on Musk-Induced Chaos. The New York Times (7 снежня 2022). Праверана July 3, 2023.
- ↑ No Instagram Threads app in the EU: Irish DPC says Meta's new Twitter rival won't be launched here (англ.). Irish Independent (7 ліпеня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
- ↑ Roth, Emma. Instagram’s Threads: all the updates on the new Twitter competitor (англ.). The Verge (5 ліпеня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
- ↑ В Threads за пять дней после запуска зарегистрировались 100 млн пользователей (руск.). Forbes.ru (10 ліпеня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
- ↑ Количество дневных пользователей Threads упало на 20% (руск.). Афиша. Праверана 6 верасня 2024.
- ↑ Веб-версия Threads стала доступна всем пользователям (руск.). Хабр (25 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
- ↑ Число пользователей Threads достигло 100 млн в месяц (руск.). Коммерсантъ (27 кастрычніка 2023). Праверана 6 верасня 2024.
Спасылкі
- threads.com — афіцыйны сайт
| Threads на Вікісховішчы |
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.