Textus Receptus

Textus Receptus (лац.: «прыняты тэкст») — назвы, якія паслядоўна атрымлівалі друкаваныя тэксты грэчаскага Новага Запавету, якія былі асновай для перакладаў арыгінальнай нямецкай Бібліі Лютэра, перакладу Новага Запавету на англійскую мову Уільяма Тындэйла, Бібліі караля Якава і большасці іншых перакладаў Новага Запавету ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў часы Рэфармацыі. Першы названы «прынятым» тэкст грэчаскага Новага Запавету быў надрукаваны ў 1516 годзе ў Базелі галандскім каталіцкім даследчыкам і гуманістам Эразмам Ратэрдамскім. Яго крытыкі спасылаюцца на тое, што гэта выданне грунтавалася ўсяго на шасці рукапісах, якія змяшчалі не ўвесь Новы Запавет. Адсутныя часткі былі перакладзеныя назад на грэчаскую з лацінскай Вульгаты. Нягледзячы на тое, што Эразмава выданне грунтавалася збольшага на рукапісах візантыйскага тыпу, яно значна адрознівалася ад класічнае формы гэтага тэксту і ўключала некаторыя адсутныя часткі, якія былі вернуты падчас адваротнага перакладу з Вульгаты.
Гісторыя
Эразм Ратэрдамскі цягам гадоў працаваў у двух накірунках: супастаўленні грэчаскіх тэкстаў і новага лацінскага перакладу Новага Запавету. Ён сабраў усе магчымыя рукапісы Вульгаты дзеля магчымасці стварэння крытычнага выдання. Напачатку ён нават не згадваў грэчаскія тэксты. Тым не менш, у яго выданні яны ўсё-ткі прысутнічаюць з невядомых прычын. Магчыма, такім чынам ён намагаўся пераўзысці Камплютэнскую Паліглоту, хоць гэтая версія нічым не пацвярджаецца. Імаверна, што параўноўваючы абодва тэксты, ён проста намагаўся паказаць пераўзыходства свайго лацінскага перакладу над грэчаскім.
Праца Эразма Ратэрдамскага была выдадзена Фробенам з Базеля ў 1516, стаўшы першым друкаваным грэчаскім Новым Запаветам, «Novum Instrumentum omne, diligenter ab Erasmo Rot. Recognitum et Emendatum». Ён карыстаўся наступнымі рукапісамі: 1, 1rK, 2e, 2ap, 4ap, 7, 817.[1]
Другое выданне мела больш звыклую назву Testamentum замест Instrumentum і ў выніку стала асноўнай крыніцай для перакладу Лютэра. У другім выданні (1519) Эразм дадаткова карыстаўся Мінускулам 3. У 1522 годзе выйшла трэцяе выданне грэчаскай Бібліі Эразма, у якую быў уключаны Comma Johanneum, хоць сам Эразм Ратэрдамскі «быў перакананы, што ён не ўваходзіць у арыгінал Першага ліста Яна»[2].
Ашаламляльны поспех грэчаскага Новага Запавету ў рэдакцыі Эразма Ратэрдамскага цалкам засланіў лацінскі тэкст, на якім ён факусаваўся. Мноства іншых выдаўцоў цягам наступным стагоддзяў бралі ў якасці асновы для сваіх Новых Запаветаў менавіта гэту версію, большасць з іх нават не праводзілі ўласную крытычную працу.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ W. W. Combs, Erasmus and the textus receptus, DBSJ 1 (Spring 1996), 45.
- ↑ H. J. de Jonge, Erasmus and the Comma Johanneum, Ephemerides Theologicae Lovanienses (1980), p. 385
Літаратура
- T. Robertson, An Introduction to the Textual Criticism of the New Testament, Nashville: Broadman, 1925.
- K. Aland B. Aland, Der Text des Neuen Testaments, Duetsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1989.
- Bruce M. Metzger, The Text of the New Testament: Its Transmission, Corruption, and Restoration, Oxford University Press, New York, Oxford 1980.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.