Testament

Testament
Выява лагатыпа
«Testament»: Алекс Скольнік, Чак Білі, Эрык Петэрсан, Стыў Ды Джорджыа, жывы канцэрт у «Löwensaal».
«Testament»: Алекс Скольнік, Чак Білі, Эрык Петэрсан, Стыў Ды Джорджыа, жывы канцэрт у «Löwensaal».
Асноўная інфармацыя
Жанры трэш-метал
Гады 1983—цяпер
Краіны
Адкуль Берклі
Іншая назва Legacy (1983—1986)
Лэйблы Atlantic Records і Nuclear Blast[d]
Склад
testamentlegions.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Testament» (з англ. — «запавет») — амерыканскі гурт з горада Берклі (Каліфорнія)[1] каля Сан-Францыска, грае ў стылі трэш-метал. За 38 гадоў існавання ў складзе гурта адбываліся шматлікія змены, пры гэтым пастаянным удзельнікам застаецца толькі гітарыст Эрык Пітэрсан. З часам у гурт вярнуліся два арыгінальныя ўдзельнікі — Алекс Сколнік (гітара) і Грэг Крысціян (бас-гітара), хаця Крысціян зноў пакінуў гурт у 2014 годзе. Чак Білі з’явіўся ў гурце ў 1986 годзе, непасрэдна перад пачаткам запісу іх дэбютнага альбома The Legacy, замяніўшы Стыва Сузу ў якасці вакаліста.

На рахунку Testament 12 поўнафарматных, 5 канцэртных альбомаў, 6 кампіляцый і 16 сінглаў. Першы поспех і папулярнасць у грамадстве аматараў цяжкай музыкі гурт зарабіў пасля выхаду дэбютнай пласцінкі The Legacy ў 1987 годзе, за якой рушылі ўслед The New Order (1988), Practice What You Preach (1989) і Souls of Black (1990). Буйны камерцыйны поспех гурт чакаў адразу пасля выхаду альбома The Ritual у 1992 годзе — ён заняў у чарце Billboard 200 55 месца. Testament чатыры разы траплялі ў спіс 40 лепшых альбомаў ЗША, а таксама двойчы — у спіс 50 лепшых альбомаў Вялікабрытаніі. Дзявяты студыйны альбом гурта, The Formation Of Damnation (2008), увайшоў у дваццатку найлепшых альбомаў у Германіі, заняўшы 15-е месца, у той час як яго папярэднік, альбом The Gathering, уваходзіў у топ-50 найлепшых альбомаў Германіі. Дзясяты студыйны альбом пад назвай Dark Roots of Earth, які ўбачыў свет 27 ліпеня 2012 года, неўзабаве пасля выхаду апынуўся ў Billboard 200 пад 12-м нумарам — гэта самая высокая пазіцыя, якой гурту ўдавалася дасягнуць у амерыканскіх чартах. Brotherhood of the Snake (2016) таксама ўвайшоў у дваццатку амерыканскіх чартаў. Наступны альбом, Titans of Creation, увайшоў у першую сотню.

Чатырнаццаты альбом гурта, Para Bellum, выйшаў 10 кастрычніка 2025 года[2][3]. Перад альбомам выйшлі сінглы Infanticide A.I. (19 жніўня) і Shadow People (12 верасня)[4].

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • The Legacy (1987)
  • The New Order (1988)
  • Practice What You Preach (1989)
  • Souls of Black (1990)
  • The Ritual (1992)
  • Low (1994)
  • Demonic (1997)
  • The Gathering (1999)
  • First Strike Still Deadly (2001)
  • The Formation of Damnation (2008)
  • Dark Roots of Earth (2012)
  • Brotherhood of the Snake (2016)
  • Titans of Creation (2020)
  • Para Bellum (2025)

Зноскі

  1. Decibel Magazine: Testament – The Legacy(недаступная спасылка). Decibel magazine (7 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы September 21, 2010. Праверана 7 сакавіка 2009.
  2. TESTAMENT Announces 'Para Bellum' Album, Shares 'Infanticide A.I.' Single (англ.). Blabbermouth.net (21 жніўня 2025). Праверана August 21, 2025.
  3. Testament - Para Bellum (англ.) (10 кастрычніка 2025). Праверана 10 кастрычніка 2025.
  4. TESTAMENT Releases 'Shadow People', Second Single From Upcoming 'Para Bellum' Album (англ.). BLABBERMOUTH.NET (12 верасня 2025). Праверана 20 верасня 2025.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.