Sumarok
| Sumarok | |
|---|---|
| Жанры | рок |
| Гады | 2009 — нашы дні |
| Краіна |
|
| Мова песень | беларуская мова, руская мова |
| Склад |
Ігар Палынскі Яўген Елісеенка |
«Sumarok» — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 2009 г. Выконвае пераважна аўтарскія песні на беларускай мове.
Гісторыя
Гурт быў створаны ў 2009 годзе ў Полацку музыкантамі Ігарам Палынскім і Антонам Івановым. Першапачаткова меў назву «Silence». Пасля першага выступлення, які адбыўся на вечары памяці Віктара Цоя 15 жніўня, памяняў назву на «Горад N», з якой існаваў да пачатку 2014 года. У 2012 годзе стаў пераможцам інтэрнэт-адбору на фестываль «Бардаўская восень» і выступіў у Польшчы[1].
У першыя гады існавання курсаў беларускай мовы «Мова нанова» гурт выступіў у большасці гарадоў, дзе ладзілі заняткі[2].
Дэбютны альбом пад назвай «Мінор» выйшаў у 2015 годзе[3].
З 2021 года лідар гурта Ігар Палынскі знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі[4], сольна выступае з канцэртамі ў гарадах Еўропы[5].
Творчасць
Журналістка Кацярына Захарэвіч так адгукаецца пра творчасць гурта Sumarok:
«Як адначасова песні могуць быць і сумнымі, і пазітыўнымі?.. Яны нібы прызнаюць існаванне ўсіх хібаў свету, усіх недахопаў, але не спыняюцца на гэтым, а з прызнаннем разбураюць іх і настройваюць на жыццё на нейкім новым узроўні...»[6]
Музыкант Стась Сілка лічыць, што пэўныя вершы Ігара Палынскага павінны аднойчы ўвайсці ў залатую скарбонку беларускай паэзіі[6].
Назва
У 2013 годзе лідар гурта Ігар Палынскі прайшоў адбор і патрапіў у «Снайперскі хор» Дыяны Арбенінай, дзякуючы чаму выступіў на юбілейным канцэрце гурта «Начныя Снайперы», які адбыўся ў Маскве (Расія)[7]. Пасля знаёмства з Арбенінай Ігар анансаваў новую назву гурта — Sumarok. Гэта назва адной з яе песень, якая спяваецца на прыдуманай мове[8].
Дыскаграфія
Альбомы
- Мінор (2015)
- Як ёсць (2016)
Сінглы
- Зоркі былі супраць нас (2018)
- Жніво (2019)
- Калі ты дыхаеш мне ў патыліцу (2020)
- Чэрці (2020)
- 2020 (2020)
- Караблі (2021)
- Я цябе люблю (2022)
- Што засталося (2022)
Удзельнікі
- Ігар Палынскі: вакал, гітара
- Яўген Елісеенка: гітара
Былыя ўдзельнікі
- Антон Іваноў: гітара, бас-гітара
- Арцём Вылягжанін: гітара
- Ціхан Зінкевіч: гітара
- Павел Малюжанец: гітара, бас-гітара
- Андрэй Абраменка: бас-гітара
- Алесь Гуркоў: ударныя
- Ігар Шыдлоўскі: ударныя
- Юлія Ільіна: клавішныя, вакал
- Канстанцін Шалуткевіч: бас-гітара
- Сяргей Арлоўскі: ударныя
Зноскі
- ↑ https://ultra-music.com/news/9151
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019. Праверана 31 снежня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019. Праверана 31 снежня 2019.
- ↑ Ігар Палынскі: «Адчуваць унутраную нязгоду і не мець магчымасці яе выказаць — гэта страшна» - Салiдарнасць (руск.). Салідарнасць (23 лютага 2022). Праверана 19 ліпеня 2026.
- ↑ Ina. Ігар Палынскі выступіў з сольным канцэртам у Вільні . Рацыя (12 кастрычніка 2025). Праверана 19 ліпеня 2026.
- ↑ а б Sumarok | REPA.BY. repa.by. Праверана 19 ліпеня 2026.
- ↑ https://news.tut.by/culture/378702.html Архівавана 31 снежня 2019.
- ↑ https://rh.by/2019/10/10/sumarok-igar-palynski/ Архівавана 31 снежня 2019.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.