Stylidium

Stylidium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stylidium Sw. ex Willd.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  567133
NCBI  27045
GRIN  g:11690
IPNI  12106-1
FW  319885

Stylidium — род травяністых раслін уключае ў сябе каля 300 відаў і ўваходзіць у сямейства Stylidiaceae.

Назва роду паходзіць ад стар.-грэч.: στύλος, stylos — калона або слуп, маючы на ўвазе незвычайную рэпрадуктыўную сістэму расліны[1]. Апыленне дасягаецца за кошт адчувальнага «трыгера», які прадстаўляе сабой зрослыя ў кветкавую калонку мужчынскія і жаночыя органы. У момант прызямлення насякомага гэтая калонка спрацоўвае і абсыпае яго пылком.

Род адносіцца да драпежных раслін, уся расліна пакрыта залозістымі валаскамі, якія завабліваюць, прыляпляюць і «пераварваюць» насякомых

Батанічнае апісанне

Stylidium ciliated.
Батанічная ілюстрацыя з часопіса Curtis’s Botanical Magazine, 1840

Большасць відаў — шматгадовыя травы, некаторыя з якіх, геафіты з запасальнымі цыбулінамі. І невялікая колькасць відаў — аднагадовыя расліны[2].

Расліны вельмі разнастайныя па вышыні, ад некалькіх сантыметраў да 180 см. Ва ўсіх раслін прыкаранёвая ліставая разетка, з якой расце адно сцябло, пры гэтым некаторыя віды маюць распластаную, а іншыя — шчыльную вертыкальную разетку.

Кветкі марфалагічна мала адрозніваюцца адна ад адной: чатыры пялёсткі, зігаморфныя, апыляльная калона знаходзіцца ніжэй плоскасці кветкі. Памеры вагаюцца ад 0,5 да 3 см. Колер таксама розны, але ў большасці выпадкаў гэта камбінацыя белага, крэмавага, жоўтага ці ружовага. Кветкі сабраны ў нейкае падабенства коласа або ў парасон, за выключэннем Stylidium uniflorum, у якога ўсяго адна кветка. Расліны квітнеюць ў канцы вясны.

Лісце таксама моцна адрозніваецца — ад вузкага, амаль шыпападобнага (Stylidium affine), да шырокага, разеткавага (Stylidium pulviniforme).

Распаўсюджанне і экалогія

Амаль усе віды з’яўляюцца эндэмікамі Аўстраліі, з іх толькі чатыры віды былі знойдзеныя за яе межамі:

Агульная колькасць відаў каля 300, але толькі 230 былі фармальна апісаны. Большасць растуць у Аўстраліі, што па колькасці відаў ставіць гэты род на пятае месца ў краіне[2], з іх у адным толькі штаце Заходняя Аўстралія выяўлена 150 відаў, з якіх 50 відаў растуць каля горада Перт.

Расліны роду растуць на травяністых і пясчаных раўнінах, пустках, скалістых схілах, у лясах, па берагах вадаёмаў і артэзіянскіх свідравін. Некаторыя віды, такія як Stylidium eglandulosum, могуць расці на парушанай глебе — па абочынах дарог, прасеках і пад лініямі электраперадач. Іншыя, напрыклад Stylidium coronmiforme, вельмі адчувальныя да будовы і складу глебы і таму сустракаюцца вельмі рэдка[3].

Апыляюцца адзінкавымі пчоламі і мухамі-жужаламі[4].

Віды

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 19 відаў (яшчэ 325 відаў маюць нявызначаны статус)[5]:

Зноскі

  1. Curtis’s Botanical Magazine. (1832). Stylidium scandens, Volume 59: Plate 3136.
  2. а б Good, R. (1925). On the Geographical Distribution of the Stylidiaceae. New Phytologist, 24(4): 225—240.
  3. Darnowski, Douglas W. (2002). Triggerplants. Australia: Rosenberg Publishing. ISBN 1-877058-03-3
  4. W. Scott Armbruster, Mary E. Edwards, Edward M. Debevec Floral Character Displacement Generates Assemblage Structure of Western Australian Triggerplants (Stylidium) // Ecology. — 1994. — В. 2. — Т. 75. — С. 315–329. — ISSN 0012-9658. — DOI:10.2307/1939537 Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2020.
  5. Stylidium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (9 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 5 верасня 2016.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.