Stranded Deep

Stranded Deep
Распрацоўшчык Аўстралія Beam Team Games
Выдавец Зямля Beam Team Games
Даты выпуску 23 студзеня 2015[2], 21 красавіка 2020[3] і 23 красавіка 2020[4]
Жанр Сімулятар выжывання
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, macOS, Linux, PlayStation 4, Xbox One
Гульнявы рухавік Unity
Рэжым гульні сінглплэер
Мовы інтэрфейсу англійская[5], французская[5], італьянская мова[5], нямецкая[5], іспанская[5] і руская[5]
Носьбіт Steam
Сістэмныя
патрабаванні
Мін. патрабаванні:[1]
OS: Windows Vista ці вышэй
CPU: 1.8 GHz; Intel dual-core ці вышэй
RAM: 2 GB
GPU: Intel HD 5000
VRAM: 512 MB
Вольнае месца на вінчэстары: 1 GB
Рэк. патрабаванні:[1]
OS: Windows 7 ці вышэй
CPU: 1.8 GHz; Intel dual-core ці вышэй
RAM: 4 GB
GPU: NVIDIA GeForce GTX 600 ці AMD Radeon HD 7000 series
VRAM: 2 GB
Вольнае месца на вінчэстары: 1 GB
Кіраванне клавіятура, мыш, джойсцік
Афіцыйны сайт

Stranded Deep (з англ. — «глыбока на ме́лі») — відэагульня у жанры выжывання, створаная аўстралійскай незалежнай камандай распрацоўшчыкаў Beam Team Games, першая відэагульня кампаніі. Гульня расказвае гісторыю персанажа, які перажыў авіякатастрофу на палёце над Ціхім акіянам, і часткова пераклікаецца з культавым фільмам «Выгнаннік» (англ.: Cast Away) 2000 года з Томам Хэнксам у галоўнай ролі.

Геймплэй

Дзеянне гульні адбываецца ў Ціхім акіяне, у моры Д’ябла. Гулец кіруе адзіным выжылым з самалёта, які пацярпеў крушэнне. Персанаж павінен самастойна шукаць рэсурсы для выжывання, даследаваць свет і пазбягаць небяспек, напрыклад нападаў акул і атрутных змей. У пачатку гульні персанаж аказваецца ў адкрытым моры сярод акул і павінен дабрацца да бяспечнага незаселенага вострава, дзе можа майстраваць прымітыўныя інструменты з камянёў і палак, шукаць ядомыя расліны, лавіць крабаў і рыбу. Свет гульні, у тым ліку астравы, рэшткі разбітых караблёў, якія знаходзяцца як на паверхні, так і пад вадой, і іншыя месцы генеруюцца працэдурным чынам.

Гульня не паказвае на экране элементаў візуальнага інтэрфейсу — інфармацыя пра стан здароўя, памер голаду і смагі прысутнічае на наручным гадзінніку персанажа, на які можна зірнуць у любы момант. Калі ў персанажа атрымаецца пражыць дастаткова доўга, ён можа пабудаваць не толькі трапічную вілу, але нават верталёт для перамяшчэння паміж астравамі. У ранніх версіях гульні стварэнне рэчаў і збудаванняў адбывалася не ў спецыяльным акне інтэрфейсу, а ў свеце гульні — дастаткова было размясціць рэсурсы на зямлі, і спецыяльны абразок паказваў, што з іх можна стварыць. Гэтая набліжаная да рэальнасці, але нязручная сістэма пазней была заменена на меню са спісамі рэсурсаў. У пазнейшых версіях гульні таксама з’явіліся навучанне і падказкі для гульца.

Крыніцы

  1. а б Stranded Deep system requirements
  2. Steam — 2003.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q337535"></a>
  3. Microsoft Store — 2011.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q135288"></a>
  4. PlayStation Store — 2006.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q1052025"></a>
  5. а б в г д е Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q337535"></a>

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.