Stepik

Stepik
Выява лагатыпа
URL stepik.org
Тып сайта Massive online open course provider[d] і адкрытае змесціва[d]
Пачатак працы 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Stepik (Стэпік, да жніўня 2016 года — Stepic) — расійская адукацыйная платформа і канструктар бясплатных і платных адкрытых анлайн-курсаў і ўрокаў.

Дазваляе любому зарэгістраванаму карыстачу ствараць інтэрактыўныя навучальныя ўрокі і онлайн-курсы, выкарыстоўваючы відэа, тэксты і разнастайныя задачы з аўтаматычнай праверкай і маментальнай зваротнай сувяззю. У працэсе навучання студэнты могуць весці абмеркаванні паміж сабой і задаваць пытанні выкладчыку на форуме. Асноўныя дысцыпліны курсаў — праграмаванне, матэматыка, біяінфарматыка і біялогія, эканоміка; асноўная мова курсаў — руская, ёсць курсы на англійскай мове. Па стане на 2020 год на платформе зарэгістравана 5 мільёнаў карыстальнікаў[1]. Мэтавыя аўдыторыі — школьнікі, студэнты, маладыя спецыялісты.

Гісторыя

Заснавальнік — Мікалай Вяхі, які ствараў пры падтрымцы JetBrains і лабараторыі алгарытмічнай біялогіі Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага ўніверсітэта аўтарскія курсы па біяінфарматыцы. У 2013 годзе на базе напрацовак створана анлайн-платформа, і ў верасні 2013 года на ёй выпушчаны першыя іншыя навучальныя праграмы.

Сярод арганізацый, выпусцілі анлайн-курсы на платформе — кампаніі «Яндэкс»[2], JetBrains, Samsung[3], Mail.ru[4], шэраг ВНУ (у тым ліку Еўрапейскі універсітэт у Санкт-Пецярбургу, МФТІ, Томскі політэхнічны ўніверсітэт, Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт, Балтыйскі федэральны універсітэт імя Імануіла Канта, Томскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўднёвы федэральны ўніверсітэт). Сістэма аўтаматызаванай праверкі задач Stepik была выкарыстаная ў шэрагу курсаў на платформе Coursera, уключаючы курсы па біяінфарматыцы ад Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега[5] і курс па аналізе дадзеных ад НДУ «Вышэйшая школа эканомікі»[6].

У 2016 годзе выпушчаныя мабільныя дадаткі пад iOS і Android, чат-бот для Telegram, убудова Stepik Union для IntelliJ IDEA і PyCharm. У тым жа годзе Stepik стаў фіналістам прэміі «РБК-Санкт-Пецярбург» у катэгорыі «Стартап года»[7].

Курсы і ўрокі

Курсы на платформе складаюцца з урокаў, згрупаваных у тэматычныя модулі[8], аднак урокі могуць існаваць асобна і збіраюцца ў бібліятэку на платформе. Урокі складаюцца з крокаў, якія могуць уяўляць сабой тэкст, відэа-лекцыю або практычнае заданне. На платформе можна выкарыстоўваць 20 тыпаў заданняў, уключаючы тэсты, лікавыя задачы, заданні з матэматычнымі формуламі і хімічнымі раўнаннямі, пазлы, задачы на праграмаванне.

Стваральнікі курсаў захоўваюць за сабой аўтарскія правы, могуць без абмежаванняў выкарыстоўваць створаныя матэрыялы ў выглядзе курсаў або асобных урокаў, захоўваць іх для самастойнай падрыхтоўкі студэнтаў, ўбудоўваць на іншыя сайты і адукацыйныя платформы, сачыць за статыстыкай і прагрэсам студэнтаў. Усе курсы і матэрыялы, размешчаныя на Stepik, ліцэнзуюцца для вольнага выкарыстання на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0[9].

Існуюць таксама гадавыя і кароткія онлайн-праграмы. У залежнасці ад дамоўленасці з ВНУ, слухачам па выніках могуць выдавацца дыпломы аб прафесійнай перападрыхтоўцы[10].

Таксама платформа можа функцыянаваць як пляцоўка для правядзення конкурсаў і алімпіяд, сярод праведзеных мерапрыемстваў — адборачны этап алімпіяды НТІ (2016—2020) (Усерасійскай інжынернай алімпіяды школьнікаў, у рамках праграмы Нацыянальная тэхналагічная ініцыятыва), анлайн-этап акцыі Агульная дыктоўка у 2017 годзе[11], спаборніцтвы па інфармацыйнай бяспецы StepCTF—2015.

Зноскі

  1. Общая информация о Stepik – Справочный центр Stepik. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2019.
  2. «Яндекс» запустил бесплатные онлайн-курсы по iOS-разработке на Swift. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2019.
  3. Samsung запустил бесплатный онлайн-курс «Нейронные сети и анализ текста» | Rusbase. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019.
  4. «Нам нужен далеко не всякий программист» — Учёба.ру. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019.
  5. Обзор Coursetalk.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 2 лютага 2023.
  6. Обзор курса по анализу данных от НИУ ВШЭ. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019.
  7. Результаты Премии РБК Санкт-Петербург 2016 в категории «Стартап года»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 2 лютага 2023.
  8. Как сделать курс на Stepic.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 лютага 2023.
  9. Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0.. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016.
  10. Онлайн-программа по анализу данных и онлайн-магистратура по биоинформатике. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019.
  11. Пресс-релиз Тотального диктанта. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.