Sisu Auto
| Sisu Auto | |
|---|---|
| | |
| Тып | commercial vehicle manufacturer[d] і прадпрыемства |
| Заснаванне | 1931 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
| Прадукцыя | грузавы аўтамабіль |
| Сайт | sisuauto.com/portal/fi/ |
Sisu Auto — фінскі вытворца грузавых аўтамабіляў.
Гісторыя

Кампанія была заснавана 1 красавіка 1931 года. Дырэктарам кампаніі быў прызначаны Тор Несслінг.

У 1932 годзе былі вырабленыя першыя грузавікі Sisu мадэляў «S-321» і «S-322».
У 1944 годзе завод Sisu пераведзены з Хельсінкі ў Кар'яа.
Пасля Другой сусветнай вайны кампанія змяніла спецыялізацыю на вытворчасць транспартных сродкаў для ўнутранага рынку. Асноўныя кірункі—вываз лесу, будаўніцтва, спецыялізаваная тэхніка, у меншай ступені гарадскія і міжгароднія перавозкі. Арыентацыя на працу ў суровых паўночных умовах з высокай нагрузкай вызначыла шэраг характарыстык машын, такіх як значная маса (з прычыны трывалай рамы з легіраванай сталі) і разнастайнасць колавых формул (ад 4x2 да 10x10) з выкарыстаннем уласных мастоў. Праз кампетэнтнасць і якасць Sisu-мастоў яны і цяпер шырока экспартуюцца.[1]
У чэрвені 1970 годзе Тор Неслінг абвясціў пра зыход з пасады генеральнага дырэктара Suomen Autoteollisuus, пасля амаль чатырох дзесяцігоддзяў працы[2]. Новы кіраўнік дырэктар Эрык Гілберг прызначаны ў лютым 1971 года[3].
У 1974 годзе акцыі Oy Suomen Autoteollisuus Ab пераходзяць у дзяржаўную ўласнасць.
У 1997 годзе было падпісана партнёрскае пагадненне з французскай кампаніяй Renault V.I.. Пагадненне ўключала набыццё кампанентаў, у тым ліку кабін, рухавікоў і восей, а таксама імпарт і продаж камерцыйных аўтамабіляў Renault у Фінляндыі. У 1997 годзе Partek набыла кантрольны пакет акцый у Sisu.
У ліпені 2010 года Suomen Autoteollisuus Oy пераходзіць ва ўласнасць Олафа Эленіуса і Ціма Кархонена.
Са снежня 2010 года Sisu супрацоўнічае з Daimler AG. Такім чынам, на цяперашніх мадэлях усталёўваюцца перадачы і рухавікі Mercedes-Benz Actros.
Дзейнасць
Sisu спецыялізуецца на вытворчасці цяжкіх грузавых аўтамабіляў.
Sisu Auto Trucks
Аўтамабілі бягучага мадэльнага шэрагу Sisu Polar выпукаюцца з колавымі формуламі 6х2, 6х4, 8х2, 8х4, 10х2 і 10х4 у розных выкананнях:
- Sisu Crane — краны
- Sisu Rock — самазвалы
- Sisu Roll — аўтамабілі са зменнымі кузавамі
- Sisu Timber — грузавікі для транспартавання бярвення
- Sisu Works — камбінаваныя дарожныя машыны
- Sisu Carrier — эвакуатары, аўтамабілі для перавозкі тэхнікі
Sisu Defence

- Sisu 4×4
- Sisu 6×6
- Sisu 8×8
- Sisu 10×10
Зноскі
- ↑ Антон Михайлов. Грузавікі Sisu. Гісторыя. ATI.SU (7 чэрвеня 2021).
- ↑ Herranen, Timo. Biografiakeskus – Vuorineuvos Tor Nessling (1901–1971)(нявызн.). Helsinki, Finnland: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura (5 верасня 2008).
- ↑ Näin syntyi Sisu. Sisuviesti (2). Oy Suomen Autoteollisuus Ab: 4–11. 1981.
Спасылкі
| Sisu Auto на Вікісховішчы |
- www.sisuauto.com — афіцыйны сайт
- www.sisudefence.com Архівавана 3 лютага 2014. — даччыная кампанія па вытворчасці тэхнікі вайсковага прызначэння
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.