SimpleX

SimpleX
Выява лагатыпа
Тып кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d] і мабільная праграма
Напісана на Haskell, Kotlin[2] і Swift
Аперацыйная сістэма IOS, Android, Windows[3], macOS[3] і Linux[3]
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 12 студзеня 2022
Апошняя версія
  • 7.0.0 (28 ліпеня 2026)[1]
Рэпазіторый github.com/simplex-chat/…
git.simplex.chat/simplex…
Ліцэнзія GNU Affero General Public License, version 3.0[d][4]
Сайт simplex.chat
isdb4l77sjqoy2qq7ipum6x3at6hyn3jmxfx4zdhc72ufbmuq4ilwkqd.onion

SimpleX (або SimpleX Chat) – гэта бясплатны і адкрыты кросплатформавы мэсэнджэр са скразным шыфраваннем, які не патрабуе нумара тэлефона, электроннай пошты ці іншых ідэнтыфікатараў карыстальніка[5]. Падключэнне ажыццяўляецца праз спасылкі для доўгатэрміновых запрашэнняў, аднаразовыя спасылкі-запрашэнні, QR-коды або часовыя ананімныя ідэнтыфікатары чаргі для маршрутызацыі паведамленняў. Усе дадзеныя захоўваюцца лакальна ў зашыфраванай базе дадзеных. Маюцца версіі SimpleX для аперацыйных сістэм Android, iOS, Windows, macOS і розных дыстрыбутываў Linux.

Магчымасці

SimpleX забяспечвае квантава-ўстойлівае скразное шыфраванне[6] для індывідуальных чатаў, групавых размоў (так званых «сакрэтных груп») і галасавых/відэазванкоў з выкарыстаннем пратаколу, падобнага да пратакола Signal, але з дадатковым узроўнем шыфравання для кожнага паведамлення[7].

Падтрымліваецца неабмежаванае стварэнне профіляў (інкогніта ці не). У рэжыме інкогніта генеруецца выпадковае імя профілю і прадухіляецца перадача сапраўднага імя або выявы профілю карыстальніка новым кантактам, а таксама маецца двухдзённы ліміт заканчэння тэрміну дзеяння для спампоўкі файлаў, пасля якога файлы становяцца недаступнымі.

Усе дадзеныя карыстальніка захоўваюцца лакальна ў зашыфраванай базе дадзеных на прыладзе, а паведамленні часова захоўваюцца на серверах рэтрансляцыі і выдаляюцца пасля дастаўкі.

Зыходны код праграммы даступны на GitHub (Haskell, Kotlin, Swift).

Аўдыты бяспекі

У ліпені 2024 года амерыканская фірма па кібербяспецы Trail of Bits правяла незалежны аўдыт бяспекі крыптаграфічных пратаколаў SimpleX[8].

Гісторыя развіцця

Распрацоўкай праграмы з 2021 года займаецца прыватная кампанія SimpleX Chat Ltd. Распрацоўка праекта пачалася пры падтрымцы інвестараў, у тым ліку Портмана Уілса і Пітэра Брыфета . У ліпені 2022 года на pre-seed інвестацыйны раўнд праект сабраў каля 370 000 даляраў ЗША, сярод інвестараў былі ў тым ліку Village Global. У жніўні 2024 года кампанія атрымала $1,3 млн ад Джэка Дорсі разам з Asymmetric Capital Partners[9]. У лістападзе 2025 года Віталік Бутэрын ахвяраваў праекту 128 ETH[10].

У верасні 2024 года праграма была заблакавана расійскімі ўладамі[11]. У верасні 2025 года Таганскі суд Масквы аштрафаваў кампанію SimpleX Chat Ltd. за «невыкананне абавязкаў пастаўшчыка паслуг абмену імгненнымі паведамленнямі»[12].

Есць паведамленні пра тое, што пасля арышту Паўла Дурава, распрацоўшчыка мэсэнджэра Тelegram, SimpleX многімі экстрэмісцкімі групоўкамі пачаў выкарыстоўвацца як замена Telegram[7][13].

Спасылкі

  1. Release 7.0.0 — 2026. Праверана 2 жніўня 2026.
  2. https://github.com/EvanLi/Github-Ranking/blob/master/Data/github-ranking-2025-07-06.csv — 2025.
  3. а б в https://web.archive.org/web/20251001170747/https://simplex.chat/downloads/
  4. https://github.com/simplex-chat/simplex-chat/blob/stable/LICENSE
  5. SimpleX Chat: private and secure messenger without any user IDs (not even random) (англ.). simplex.chat. Праверана 9 студзеня 2026.
  6. SimpleX Chat v5.6 (beta): adding quantum resistance to Signal double ratchet algorithm (англ.). simplex.chat. Праверана 9 студзеня 2026.
  7. а б Bolpagni, Alessandro. “Remaining and Expanding:” IS Munasirin and the pro-Islamic State Ecosystem on SimpleX Chat (англ.). GNET (7 жніўня 2025). Праверана 9 студзеня 2026.
  8. SimpleX network: cryptographic design review by Trail of Bits, v6.1 released with better calls and user experience. (англ.). simplex.chat. Праверана 9 студзеня 2026.
  9. Makuch, Ben. Far-right extremists flee from Telegram to SimpleX over privacy features (англ.). The Guardian (4 кастрычніка 2024). Праверана 9 студзеня 2026.
  10. Vitalik Buterin Backs Messaging Apps Session and SimpleX With ETH (англ.)(недаступная спасылка). Cointelegraph (27 лістапада 2025). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2025. Праверана 9 студзеня 2026.
  11. Интернет-цензура и блокировка контента российскими регуляторами (руск.). ОВД-Инфо. Праверана 9 студзеня 2026.
  12. Суд оштрафовал двоих владельцев анонимных мессенджеров за неисполнение закона РФ (руск.). РАПСИ (24 верасня 2025). Праверана 9 студзеня 2026.
  13. C’est quoi SimpleX, cette plateforme qui attire les comptes extrémistes ? (фр.). 20 Minutes (12 кастрычніка 2024). Праверана 9 студзеня 2026.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.