S&P 500
S&P 500 (ад Standard and Poor’s 500) — амерыканскі індэкс фондавага рынку, які падлічваецца на аснове паказчыкаў 500 мясцовых кампаній.[1] Многія інвестары лічаць яго лепшым паказчыкам амерыканскага фондавага рынку. Індэкс уключае 500 вядучых кампаній ЗША і пакрывае каля 80 % даступнай рынкавай капіталізацыі. На практыцы многія з 500 кампаній індэкса маюць абмежаваны ўплыў на дынаміку індэкса. Дзесяць найбуйнейшых кампаній у S&P 500 мелі агульную вагу каля 26,6 % у індэксе на канец чэрвеня 2021 года.[2]
Індэкс S&P 500 быў створаны ў 1957 годзе рэйтынгавым агенцтвам Standard and Poor’s і разлічваецца з выкарыстаннем сярэднеўзважанага кошту базавых акцый, таму акцыі з больш высокім рынкавым рэйтынгам маюць большы ўплыў на агульны кошт індэкса. З 2005 года індэкс улічвае колькасць акцый у свабодным абароце.[3]
Асноўным крытэрыем адбору кампаній з’яўляецца рынкавая капіталізацыя, але ўлічваюцца ліквіднасць акцый, тэмпы росту, від дзейнасці кампаніі.[4][5] Акцыі фінансавага сектара, сектараў інфармацыйных тэхналогій і энергетыкі складаюць амаль палову кошту індэкса. Калі кампанія больш не адпавядае вышэйпералічаным патрабаванням, гэта не прыводзіць да неадкладнага выдалення. Асноўнай прычынай выдалення з індэкса з’яўляецца продаж або зліццё.[6]
З пачатку 2003 года існуе індэкс S&P 500 EWI, у якім усе 500 удзельнікаў маюць аднолькавую вагу 0,2 %. Індэкс карэктуецца штоквартальна.[7]
Крыніцы
- ↑ S&P 500. britannica.com. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ Top 10 S&P 500 Stocks by Index Weight. investopedia.com. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ Key dates and milestones in the S&P 500's history. reuters.com. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ How to invest S&P 500 Guide 2021. comparebrokers.co. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ Towards the Declassification of S&P 500 Boards. papers.ssrn.com. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ S&P 500 Changes. sandp500changes.whw1.com. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ S&P; 500 Equal Weight Index(недаступная спасылка). us.spindices.com. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2015. Праверана 19 жніўня 2021.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.