Rouble Zone
| Rouble Zone | |
|---|---|
| Жанры | рок-музыка і блюз |
| Гады | 1995–1997, 2000 |
| Краіны | |
| Мова песень | англійская |
| Лэйбл | «Dar Veter Records» |
| Склад |
Алег «Джагер» Мінакоў Аляксандр «Газіз» Газізаў Аляксандр Пурус Аляксандр Віслаўскі Анатоль Горбач |
| Іншыя праекты |
«Сябры», «Крама», гурт Уладзіміра Ухцінскага, «Mojo Blues», «НЕО», «Песняры» п/к І. Свечкіна |
| roublezone.by (руск.) | |
«Rouble Zone» — беларускі рок-гурт, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым у Барысаве. Рэпертуар складаўся з англамоўных песень у асноўным на тэксты Аляксея Казлоўскага[1]. Уладальнік рок-кароны ’95.[2]
Гісторыя
Гурт з’явіўся ў 1995 годзе і меў сур’ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Лідар гурта Алег Мінакоў ніколі не здымаў капялюш і цёмныя акуляры, спяваў выключна на англійскай мове голасам падобным на Джо Кокера, а жэстыкуляваў, як Мік Джагер. Гурт часта паказвалі па беларускім тэлебачанні. У 1996 годзе гурт атрымаў на «Рок-каранацыі» тры «Рок-кароны», у тым ліку і «Галоўную».
У 1997 годзе гурт прыпыняе існаванне праз ад’езд франтмена за мяжу[3]. У 2000 годзе робіцца спроба аднаўлення гурта пад кіраўніцтвам Аляксандра «Газіза» Газізава, але яна ў асноўным абмежавалася выступам на «Рок-каранацыі»[4].
Песні гурта, запісаныя ў сярэдзіне 1990-х гадоў, рэгулярна гучаць у эфірах беларускіх радыёстанцый. Сярод найбольш вядомых: «Go Never Give Up», «Wild Woman», «Day Without Youl Love», «Put Your Money»[5].
Дыскаграфія
Альбомы
- 1996 — «Put Your Money… Now!» («Dar Veter Records»)
Удзельнікі
|
|
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
- ↑ Чернухо, Александр (14/11/2013). Rouble Zone выпустили клип на новую песню (+видео)(руск.). Experty.by. Архівавана з арыгінала 10 студзеня 2019. Праверана 2021-08-30.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
Літаратура
- Д.П. «ROUBLE ZONE» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 258. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- roublezone.by — афіцыйны сайт «Rouble Zone»
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.