Revision Control System
| Revision Control System | |
|---|---|
| | |
| Тып | local version control system[d] і GNU package[d] |
| Аўтар | Уолтэр Цішы[d] |
| Распрацоўшчык | Праект GNU |
| Напісана на | C[2] |
| Аперацыйная сістэма | GNU/Linux[d][2], BSD[d][2] і macOS[2] |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 1982 |
| Апошняя версія |
|
| Рэпазіторый | cgit.git.savannah.gnu.org/… |
| Ліцэнзія | GNU General Public License v3.0 or later[d][3] |
| Сайт | gnu.org/s/rcs/ (англ.) |
RCS (англ.: Revision Control System — сістэма кантролю рэвізій) — адна з самых першых сістэм кіравання версіямі. Для кожнага файла, зарэгістраванага ў сістэме, яна захоўвае поўную гісторыю зменаў, прычым для тэкставых файлаў выкарыстоўваецца алгарытм дэльта-кампрэсіі, калі захоўваецца толькі апошняя версія і ўсе межверсійныя змены. Сістэма дазваляе таксама захоўваць версіі бінарных файлаў, але без ужывання гэтага механізма, гэта значыць кожная версія бінарнага файла захоўваецца цалкам.
RCS была ўпершыню выпушчана ў 1982 годзе Уолтэрам Цішы з Універсітэта Перд’ю як свабодная і больш развітая альтэрнатыва папулярнай тады Source Code Control System (SCCS). У цяперашні час, з’яўляецца часткай Праекта GNU, аднак усё яшчэ падтрымліваецца Універсітэтам Перд’ю.
RCS не мае сродкаў для калектыўнай працы над наборам файлаў — гэтыя сродкі з’явіліся ў сістэме-нашчадку — CVS, якая ўжывае фарматы і алгарытмы RCS для ўліку версій, але мае таксама інтэрфейсы для калектыўнай працы.
Адсутнасць калектыўнай працы на практыцы выглядае так, што толькі той карыстальнік, які зрабіў дзеянне «Lock» над файлам ці файламі, можа ажыццяўляць змены. Іншыя карыстальнікі запытаць гэтыя ж файлы на рэдагаванне не могуць, пакуль першы карыстальнік не скончыць з імі працу.
Некаторыя Wiki-рухавікі, напрыклад TWiki, ужываюць RCS для захоўвання старонак.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.