RFID

Радыёчастотная ідэнтыфікацыя (англ.: Radio-frequency identification, RFID) — сістэма аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, якая выкарыстоўвае электрамагнітныя палі для адсочвання метак, прымацаваных да аб’ектаў. Сістэма RFID складаецца з маленькага радыётранспондера (так званай RFID-меткі), радыёпрыёмніка і перадатчыка, аб’яднаных у RFID-счытвальнік. Пры актывацыі электрамагнітным імпульсам ад бліжэйшага счытвальніка метка вяртае да яго сігнал з лічбавымі данымі, звычайна ідэнтыфікацыйным нумарам.
Пасіўныя меткі не маюць уласнай крыніцы энергіі і сілкуюцца ад радыёхваль, згенераваных RFID-счытвальнікам. Актыўныя меткі маюць батарэю і таму могуць счытвацца на значна большай адлегласці ад RFID-счытвальніка, да сотняў метраў.
У адрозненне ад штрых-кода RFID-метка не павінна быць бачнай для счытвальніка, таму яе можна змясціць нават унутры аб’екта адсочвання. Тэхналогіі RFID дазваляюць прачытаць сотні метак адначасова, у параўнанні з штрых-кодамі, якія трэба правяраць адзін па адным.
У 2014 годзе сусветны рынак RFID-тэхналогій быў ацэнены ў 8,89 мільярда долараў ЗША. Гэтая лічба ўключае меткі, счытвальнікі і праграмнае забеспячэнне для RFID-карт, этыкетак і іншых форм-фактараў.
RFID-меткі можна выкарыстоўваць ў розных сферах, [1] [2] напрыклад:
- Кіраванне доступам
- Адсочванне тавараў, абсталявання, інвентара ці актываў
- Адсочванне людзей і жывёл
- Збор платы за праезд і бескантактавая аплата
- Машыначытальныя падарожныя дакументы
- Пошук згубленага багажу ў аэрапорце
- Хронаметраж на спартыўных мерапрыемствах
- Маніторынг стану скорапсавальных тавараў[3]
Крыніцы
- ↑ Martein Meints. D3.7 A Structured Collection on Information and Literature on Technological and Usability Aspects of Radio Frequency Identification (RFID), FIDIS deliverable 3(7)(недаступная спасылка) (1 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016. Праверана 22 верасня 2013.
- ↑ Paolo Magrassi. A World Of Smart Objects: The Role Of Auto Identification Technologies (2001). Праверана 24 чэрвеня 2007.
- ↑ Vivaldi, F.; Melai, B.; Bonini, A.; Poma, N.; Salvo, P.; Kirchhain, A.; Tintori, S.; Bigongiari, A.; Bertuccelli, F.; Isola, G.; Di Francesco, F. (October 2020). A Temperature-Sensitive RFID Tag for the Identification of Cold Chain Failures. Sensors Actuators A: Physical. 313 112182. Bibcode:2020SeAcA.31312182V. doi:10.1016/j.sna.2020.112182. S2CID 224856329. Архівавана з арыгінала 2020-12-02. Праверана 2020-09-27.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.