Pink Floyd
| Pink Floyd | |
|---|---|
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | прагрэсіўны рок[1], псіхадэлічны рок[1], арт-рок, спэйс-рок, блюз-рок, эксперыментальны рок[d][2], эйсід-рок[d][2] і прота-прог[d][2] |
| Гады |
1965-1996 2005-2015 |
| Краіна |
|
| Горад | Лондан |
| Адкуль | Лондан |
| Мовы песень | англійская |
| Лэйблы | Tower Records[d][1], Harvest[d][1], Capitol Records[1], Columbia Records[1], EMI[1], Parlophone[1], Columbia Graphophone Co. Ltd.[d], Sony Music Entertainment і Warner Music Group |
| Кіраўнік | Steve O'Rourke[d][3] |
| Склад | |
| Былыя ўдзельнікі |
Сід Барэт † Нік Мэйсан Роджэр Уотэрс Рычард Райт † Дэвід Гілмар Боб Клоўз |
| pinkfloyd.com (англ.) | |
Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.
Гісторыя
Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.
Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».
У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».
14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.[4]
8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «Hey, Hey, Rise Up!» у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта Андрэя Хлывнюка[5].
Дыскаграфія
- «The Piper at the Gates of Dawn» (1967)
- «A Saucerful of Secrets» (1968)
- «More» (1969)
- «Ummagumma» (1969)
- «Atom Heart Mother» (1970)
- «Meddle» (1971)
- «Obscured by Clouds» (1972)
- «The Dark Side of the Moon» (1973)
- «Wish You Were Here» (1975)
- «Animals» (1977)
- «The Wall» (1979)
- «The Final Cut» (1983)
- «A Momentary Lapse of Reason» (1987)
- «The Division Bell» (1994)
- «The Endless River» (2014)
Былыя ўдзельнікі
- Сід Барэт — гітара, вакал
- Роджэр Уотэрс — бас-гітара, вакал
- Рычард Райт — клавішы, вакал
- Нік Мэйсан — ударныя, вакал
- Дэвід Гілмар — гітара, вакал
- Боб Клоўз — гітара

Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н (not translated to en-gb) Pink Floyd: The Music and the Mystery / пад рэд. C. Charlesworth — London: (untranslated), 2010. — 168 с.
- ↑ а б в Google Books — 2005.
- ↑ Steve O'Rourke / C. Evans — London: 2003. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
- ↑ David Gilmour: Pink Floyd is actually finished
- ↑ independent.co.uk
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.