Persea
| Persea | ||||||||||||||||
| Авакада (Persea americana), плады і лісце | ||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Persea Mill., 1754 | ||||||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Tamala Raf.
| ||||||||||||||||
| Тыпавы від | ||||||||||||||||
| Віды | ||||||||||||||||
|
Гл. раздзел Віды
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Persea — род вечназялёных дрэў і кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae). Налічваецца каля ста відаў[1], большай часткай з трапічных рэгіёнаў Амерыкі. Найбольш вядомы від — авакада (Persea americana), важная пладовая культура, якая культывуецца па ўсім свеце дзеля ядомых пладоў.
Назва
Навуковая назва роду ўтворана ад імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя Персея[2]. Філіп Мілер, які выкарыстаў гэта імя пры апісанні дадзенага роду, пазычыў яго ў старажытнагрэчаскіх аўтараў, Тэафраста і Гіпакрата, якія называлі так нейкае егіпецкае дрэва — магчыма, Cordia myxa або які-небудзь від з роду Mimusops[3].
Распаўсюджванне
Род мае разарваны арэал: каля 70 відаў раслін распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі; адзін від — Persea indica — з’яўляецца эндэмікам Макаранезіі (сустракаецца на Азорскіх і Канарскіх астравах, на Мадэйры, каля 80 відаў растуць ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[4].
Persea americana культывуюць у многіх рэгіёнах планеты, у тым ліку ў краінах Карыбскага мора, у Фларыдзе, у Ізраілі, у Афрыцы.
Батанічнае апісанне
Прадстаўнікі роду — вечназялёныя хуткарослыя дрэвы вышынёй да 30 м, часам кусты.
Лісце ў раслін эліптычнае, скурыстае.
Кветкі кволыя, у адных відаў двухполыя, у іншых аднаполыя. Пялёсткаў шэсць. Тычынак дзевяць. Песцік адзін.
Плод — аднанасенная ягада[5]. Мае грушападобную або круглую форму, у некаторых відаў даволі буйная — да прыкладу, у Persea indica даўжыня плоду дасягае 25 см[4].
Віды
Некаторыя віды[6] паводле сайта GRIN (калі не пазначана іншае):
- Persea alba Nees & Mart. (subg. Eriodaphne)
- Persea americana Mill. — Авакада (subg. Persea)
- Persea borbonia (L.) Spreng. (subg. Eriodaphne)
- Persea caerulea (Ruiz & Pav.) Mez (subg. Eriodaphne)
- Persea donnell-smithii Mez (subg. Eriodaphne)
- Persea indica (L.) Spreng.
- Persea lingue (Ruiz & Pav.) Nees [syn. Persea meyeniana Nees] (subg. Eriodaphne)
- Persea longipes (Schltdl.) Meisn. (subg. Eriodaphne)
- Persea pallescens (Mez) Lorea-Hern. [syn. Persea parvifolia L.O.Williams] (subg. Persea)
- Persea liebmannii Mez [syn. Persea petenensis Lundell]
- Persea rigens C.K.Allen (subg. Eriodaphne)
- Persea schiedeana Nees (subg. Persea)
- Persea standleyi C.K.Allen (subg. Eriodaphne)
- Persea vesticula Standl. & Steyerm. (subg. Eriodaphne)
Шэраг відаў, якія раней адносілі да роду Persea, пазней былі перанесены ў іншыя роды:
- від Persea theobromifolia A.H.Gentry (1977) аднесены да роду Caryodaphnopsis[7]. Дрэва вышынёй да 40 м з шаравата-зялёнымі кветкамі і чырванавата-карычневымі зваротнаяйкападобнымі пладамі. Сустракаецца ля падножжа Анд у цэнтральным Эквадоры. Рэдкая расліна, занесена ў Міжнародную Чырвоную кнігу як від, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення[8].
- Persea krugii Mez — Mutisiopersea[9].
Зноскі
- ↑ 99 паводле The Plant List: Persea (Праверана 27 чэрвеня 2011)
- ↑ Головкин Б. Н. О чём говорят названия растений. — М.: Агропромиздат, 1986. — С. 107. — 160 с. — (Популярная библиотека школьника). — 110 000 экз. — УДК 581 (руск.)
- ↑ Quattrocchi, Umberto (2000). CRC World Dictionary of Plant Names. Vol. 3 M-Q. CRC Press. p. 2015. ISBN 9780849326776.
- ↑ а б Ботаника 2006.
- ↑ Яковлев, Челомбитько 1990, с. 223.
- ↑ Спіс відаў роду Архівавана 27 кастрычніка 2000. на сайце GRIN. (англ.) (Праверана 12 студзеня 2010)
- ↑ The Plant List: Persea theobromifolia
- ↑ Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. — М.: Лесная промышленность, 1983. — С. 216. — 344 с. — 20 000 экз. — УДК 581.5
- ↑ The Plant List: Persea krugii
Літаратура
- Persea // Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006. — С. 654. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
- Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учеб. для фармац. институтов и фармац. фак. мед. вузов / Под ред. И. В. Грушвицкого. — М.: Высш. шк., 1990. — 367 с. — 63 000 экз. — ISBN 5-06-000084-2.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.