OnePlus 2
| OnePlus 2 | |
|---|---|
| | |
| Брэнд | OnePlus |
| Падтрымліваныя сеткі | GSM, HSPA, LTE |
| Дата выпуску | 29 ліпеня 2015 года |
| Папярэднік | OnePlus One |
| Пераемнік | OnePlus 3 |
| Тып | Смартфон |
| Формафактар | Манаблок |
| Памеры | 151.8 x 74.9 x 9.9 мм |
| Вага | 175 г |
| Аперацыйная сістэма |
Original: Android 5.1 (Lollipop) Current: Android 8.0 (Oreo) |
| Цэнтральны працэсар | Qualcomm Snapdragon 810 |
| Графічны працэсар | Adreno 430 |
| Аператыўная памяць | 3/4 GB RAM |
| Акумулятар | Li-Po, 3300 мА·г |
OnePlus 2 — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, прадстаўлены 29 ліпеня 2015 года. Гэта другі смартфон серыі. OnePlus 2 ад свайго папярэдніка адрозніваўся дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі.[1]
У мадэлі быў упершыню для кампаніі OnePlus выкарыстаны сканер адпячаткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку "дадому".[2][3] Гэтак жа OnePlus 2 стаў першым смартфонам ў свеце з портам USB Type-C.[4]
Аперацыйная сістэма
OnePlus 2 выпускаўся з фірмовай прашыўкай OxygenOS 2.0, якая грунтавалася на Android 5.1 «Lollipop».[5]
Абнаўленне OxygenOS 3 на базе Android 6.0.1 было выпушчана ў маі 2016 года.[6]
OnePlus 2 не атрымаў афіцыйнага абнаўлення на базе Android 7 «Nougat».[7] Неафіцыйна OnePlus 2 магчыма абнавіць да Android 8.0 «Oreo» ў прашыўцы LineageOS 15.[8]
У OnePlus 2 ўпершыню з'явіўся спецыяльны паўзунок «Alert Slider», размешчаны побач з кнопкай рэгулявання гучнасці. Паўзунок дазваляе пераключыць смартфон у тры загадзя выбраных карыстальнікам рэжыма, па змаўчанні гэта «Без гуку», «Вібрацыя» і «Званок».[9]
Продажы
Версія White Basic з 16 Гб убудаванай памяці каштавала 329 $, а версія Sandstone Black Premium з 64 Гб 389 $.[10] Фірмовыя заднія панэлі з кеўлару або бамбука каштавалі 27 $.[11]
OnePlus 2 паступіў у продаж у Еўропе, ЗША і Індыі ў сярэдзіне жніўня.[12] Продажы ажыццяўляліся па запрашэнні, як і ў выпадку з OnePlus One.
У першыя 72 гадзіны пасля старту продажаў быў забраніраван 1 мільён OnePlus 2.[13] Праз тыдзень было зроблена за 2 мільёны перадзаказаў.[14] У верасні 2015 года агульная лічба перадзаказаў складала 5 мільёнаў.[15]
12 кастрычніка 2015 года OnePlus прадавала OnePlus 2 з 12:00 да 13:00 HKT/CEST/PDT на сваім сайце без запрашэнняў.[16]
Цікавы факт
Кампанія OnePlus дамовілася з Netflix аб рэкламе мадэляў OnePlus 2 і OnePlus X. Таму ў чацвёртым сезоне серыяла «Картачны дом» першая лэдзі выкарыстоўвае смартфон OnePlus 2.[17][18]
Крыніцы
- ↑ Обзор «убийцы флагманов» OnePlus Two. Mobile-Review. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ Смартфон OnePlus 2 оснастят сканером отпечатков пальцев. iXBT. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus 2: Fingerprint Sensor. forums OnePlus. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ The sequel to the hottest Android phone of 2014 is already ahead of the competition with one key hardware feature. Business Insider. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ 8 крутых фишек новой прошивки Oxygen OS 2.0 для OnePlus 2. MobilTelefon. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus Releases Community Build of OxygenOS 3.0 (MM) for the OnePlus 2(недаступная спасылка). xda developers. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus finally confirms no Nougat update for the OnePlus 2(недаступная спасылка). Android Authority. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ LOS 15 Download OnePlus 2 Lineage OS 15 8.0 Oreo(недаступная спасылка). Lineage OS Downloads. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ How to customize the alert slider on a OnePlus phone. Android Central. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus 2 goes official with Snapdragon 810 and $329 price tag. GSMArena. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus 2 StyleSwap cover hands-on comparison, availability and more. Android Authority. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus 2 now officially on sale in Europe/US, India sales starting at 4PM IST. Android Authority. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus 2 reservations surpass 1 Million in 72 hours. The Indian Express. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus 2 Reservations Passes Two Million. Geeky Gadgets. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ 5 миллионов предзаказов OnePlus 2. ЯВитрина. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ Oneplus 2 Open Sales (12:00-1:00 pm IST on October 12). forums Oneplus. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus заплатила $300 000 за продактплейсмент в сериале Карточный домик. Hi-Tech UA. Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ OnePlus pays big bucks for House of Cards appearance(недаступная спасылка). technobuffalo. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 10 верасня 2020.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.