ODBC
ODBC (англ.: Open Database Connectivity) — праграмны інтэрфейс (API) доступу да баз даных, распрацаваны кампаніяй Microsoft у супрацоўніцтве з Simba Technologies на аснове спецыфікацый Call Level Interface (CLI), які распрацоўваўся[1] арганізацыямі SQL Access Group, X/Open і Microsoft. Пасля CLI быў стандартызаваны ISO[2]. Стандарт CLI заклікае ўніфікаваць праграмнае ўзаемадзеянне з СКБД, зрабіць яго незалежным ад пастаўшчыка СКБД і праграмна-апаратнай платформы.
На пачатку 1990 гадоў існавала некалькі пастаўшчыкоў баз даных, кожны з якіх меў уласны інтэрфейс. Калі праграме было неабходна мець зносіны з некалькімі крыніцамі даных, для ўзаемадзеяння з кожнай з баз даных было неабходна напісаць свой код. Для рашэння праблемы Microsoft і шэраг іншых кампаній стварылі стандартны інтэрфейс для атрымання і адпраўкі крыніцам даных розных тыпаў. Гэты інтэрфейс быў названы Open Database Connectivity, ці адкрыты механізм узаемадзеяння з базамі даных.
C дапамогай ODBC прыкладныя праграмісты маглі распрацоўваць праграмы для выкарыстання аднаго інтэрфейсу доступу да даных, не турбуючыся пра тонкасці ўзаемадзеяння з некалькімі крыніцамі.
Гэта дасягаецца дзякуючы таму, што пастаўшчыкі розных баз даных ствараюць драйверы, якія рэалізуюць канкрэтнае напаўненне стандартных функцый з ODBC API з улікам асаблівасцяў іх прадукта. MFC ўдасканаліла ODBC для распрацоўшчыкаў праграм. Праўдзівы інтэрфейс ODBC з’яўляецца звычайным працэдурным API. Замест стварэння простай абалонкі працэдурнага API распрацоўшчыкі MFC стварылі набор абстрактных класаў, якія прадстаўляюць лагічныя сутнасці ў базе даных.
Крыніцы
- ↑ Roger Sippl. SQL Access Group's Call-Level Interface (англ.)(недаступная спасылка). UBM TechWeb (1 лютага 1996). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
- ↑ ISO/IEC 9075-3:2003 (англ.)(недаступная спасылка). ISO (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- SQL Server, Oracle, MySQL, SQL Azure, Firebird, Interbase, SQLite ODBC драйвера
- Independent Open DataBase Connectivity for Linux, MacOS X і Unix сістэмы Архівавана 3 верасня 2016., iodbc.org (Праверана 20 снежня 2009)
- unixODBC, unixodbc.org (Праверана 20 снежня 2009)
- ODBC — Open Database Connectivity Overview, support.microsoft.com (Праверана 20 снежня 2009)
- ODBC Programmer’s Reference, MSDN
- ODBC API, Антон Баула, RSDN
- Даведнік па кіраўнікам паслядоўнасцям ODBC для Firebird і Interbase (ODBC Escape Sequences), ibprovider.com (Праверана 3 красавіка 2015)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.