Nintendo 64

Распрацоўшчык Nintendo Integrated Research & Development[d] і Silicon Graphics[d]
Вытворца Nintendo
Тып home video game console[d] і гульнявая прыстаўка
Пакаленне fifth generation of video game consoles[d]
Прададзена штук 32 930 000[1]
ЦП NEC VR4300[d]
Аператыўная памяць 4 мегабайт і 8 мегабайт
ГП RCP[d]
Анлайн-сэрвіс Randnet[d]
Папярэднік Super Nintendo Entertainment System[2][3]
Паслядоўнік Nintendo GameCube
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Nintendo 64» (яп.: ニンテンドー64 Нінтэндо: Рокудзю:ён) таксама Ultra 64 і N6464-разрадная[ru] гульнявая прыстаўка, распрацаваная японскай карпарацыяй «Nintendo» сумесна з амерыканскай кампаніяй «Silicon Graphics[ru]». Была выпушчана ў 1996 годзе (23 чэрвеня ў Японіі, 29 верасня ў Амерыцы) і ў 1997 годзе (1 сакавіка ў Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы[ru] і Кітаі і 1 верасня ў Францыі і Бенілюксе) і стала адказам на прыстаўкі канкурэнтаў «Sony PlayStation» і «Sega Saturn». Тактавая частата цэнтральнага працэсара — 93,75 Мгц, графічнага — 62,5 Мгц. Абсталёўвалася агульнай уніфікаванай аператыўнай памяццю аб’ёмам 4 МБ. Максімальны дазвол быў роўны 640×480 пры 24-бітнай глыбіні колеру. Дзякуючы ўдзелу «Silicon Graphics», у гэтай прыстаўцы з’явілася маса навін, звязаных з трохмернай графікай: згладжванне тэкстур, MIP-mapping[ru] і інш. У якасці гульнявога носьбіта быў абраны картрыдж аб’ёмам да 64 МБ.

Разам з кансоллю «Nintendo» выпусціла першы 3D-платформер «Super Mario 64[ru]», які дэманстраваў яе навіны ва ўсёй красе. Гэта і дало пачатковы штуршок. Аднак, у першыя часы гульняў для «Nintendo 64» было вельмі мала: не ўсім даваліся асаблівасці праграмавання для яе, акрамя таго, шматлікіх адпужваў састарэлы фармат носьбіта (абодва асноўных канкурэнта тады ўжо перайшлі на кампакт-дыскі, якія мелі вялікую ёмістасць і былі зручней і танней). Сама ж «Nintendo» не была гатова да поўнага забеспячэння сваёй кансолі гульнявымі праектамі. Але да 1998 году сітуацыя выправілася, і N64 заняла другое месца на рынку гульнявых прыставак пасля «PlayStation» (праект «Saturn» тады ўжо можна было лічыць праваленым).

У мацерыковым Кітаі выйшла перайначаная версія кансолі пад назвай «iQue Player[ru]». Гэтая версія выканана ў форм-фактары геймпада, каб абыйсці мясцовую забарону на гульнявыя кансолі. Кансоль мае некалькі убудаваных гульняў, астатнія карыстач мог загрузіць самастойна праз анлайн-сэрвіс «iQue Depot».

У Расіі рэліз быў анансаваны на 10 кастрычніка 1996 года, а дыстрыбутарам павінна была стаць сетка «АОЗТ Денди»[4][5]. На момант пачатку паставак NTSC-версія кансолі прадавалася толькі ў некалькіх крамах, у тым ліку «Game Land»[6][7]. Пазней дыстрыбуцыяй занялася кампанія «Бука», якая ў той час была афіцыйным дыстрыбутарам «Nintendo» (а таксама «Sega Saturn» і «Sony PlayStation»)[8][9][10], але далейшыя продажы былі спынены, з-за цяжкага эканамічнага крызісу[ru]. З 2000 года афіцыйным дыстрыбутарам «Nintendo 64» выступаў «Новый Диск[ru]»[11].

Зноскі

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
  2. http://www.ign.com/articles/2012/03/09/the-secret-code-of-new-consoles
  3. http://www.giantbomb.com/nintendo-64/3045-43/
  4. ДИНОЗАВРЫ ПОЛЕТЯТ 10 ОКТЯБРЯ !(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Сентябрь — № 06. — С. 73.
  5. Nintendo defends Eastern empire(англ.) // CTW Europe : часопіс. — Opportunity Publishing, 1996. — May — № 53. — С. 1.
  6. Game Land вернулся на Новый Арбат(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Сентябрь — № 06. — С. 06.
  7. Nintendo 64 в Москве !(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Декабрь — № 08. — С. 109.
  8. Бука. Новые поступления еженедельно(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1997. — Май — № 12. — С. 07.
  9. О компании
  10. Бука(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Январь — № 01. — С. 53.
  11. Новый Диск — Информация о компании

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.