Naviny.by

Naviny.by
URL naviny.by
Тып сайта СМІ
Мова(-ы) руская, беларуская
Пачатак працы 2002

«naviny.by» (бел.: Беларускія навіны, руск.: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН». Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 года. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце і публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].

Дамен «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблакаваны беларускімі ўладамі 20 снежня 2014 года[4]. Са жніўня 2020 года з-за асвятлення акцый пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблакаваны[5]. З красавіка 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта[6].

У студзені 2022 года Naviny.by перазапусцілі свой тэлеграм-канал пад назвай «Позірк. Навіны з Беларусі»[7]. У красавіку 2023 года праект «Позірк  (англ.)» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам[8], а ў 2024 годзе ўлады абвясцілі «Позірк» «экстрэмісцкім фарміраваннем»[9].

Узнагароды і прэміі

2006 год — «Прэмія Рунэта  (руск.)» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[10].

Крыніцы

  1. Шибут 2006, p. 3—4.
  2. Градюшко 2019, p. 115.
  3. Градюшко 2013, p. 95.
  4. Быковский, Павлюк. Что стоит за блокировками сайтов в Байнете (руск.). Deutsche Welle (25 снежня 2014). Праверана 20 ліпеня 2020.
  5. Евгения Штейн. В Беларуси заблокировали «Нашу Ніву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 19 сакавіка 2021.
  6. Министерство информации Беларуси начало блокировку «зеркал» заблокированных сайтов (руск.). Брестская газета (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2021.
  7. Naviny.by перазапусцілі тэлеграм-канал. Цяпер ён называецца «Позірк. Навіны з Беларусі». Наша Ніва (27 студзеня 2022).
  8. Хронікі рэпрэсій. Пракуратура перамагла «экстрэмісцкую» падушку ў інтэрнэт-краме. Новы Час (28 красавіка 2023).
  9. Информационное агентство «Позірк» признали «экстремистским формированием» (руск.). Reform.news (19 снежня 2024).
  10. Объявлены лауреаты "Премии Рунета - 2006"(недаступная спасылка). Прэмія Рунэта  (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 1 лістапада 2012.

Літаратура

  • Шибут, И. П. (2006). Из истории развития сетевых изданий Беларуси (PDF). Средства массовой информации в современном мире. Петербургские чтения 2006: Материалы научно-практической конференции(руск.). Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. pp. 1–8.
  • Градюшко, А. А. (2013). Современная веб-журналистика Беларуси (PDF)(руск.). Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. p. 179. ISBN 978-985-518-935-1. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 жніўня 2020. Праверана 19 сакавіка 2021.
  • Градюшко, А. А. (2019). Основы творческой деятельности веб-журналиста (PDF). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт(руск.). Мінск: 239. ISBN 978-985-566-822-1. Архівавана з арыгінала (PDF) 16 верасня 2020. Праверана 19 сакавіка 2021.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.