NGe

NGe
Гурт NGe на прэзентацыі EP "Дзіўны час", 2014
Гурт NGe на прэзентацыі EP "Дзіўны час", 2014
Асноўная інфармацыя
Жанр Альтэрнатыўны рок
Рок
Гады 2008 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Руская
Склад Вольга Баразна
Ягор Кашура
Аляксандр Жыгалаў
Уладзімір Макарэвіч
Павел Заяц
Былыя
ўдзельнікі
Антон Аленіч
Афіцыйны сайт

NGeбеларускі гурт, прадстаўнік альтэрнатыўнага року.

Гурт NGe быў створаны ў 2008 годзе ў горадзе Мінску трыма студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У першапачатковы склад уваходзілі: Ягор Кашура (гітара), Аляксандр Жыгалаў (гітара), Антон Аленіч (бас-гітара). Неўзабаве да гурта далучыўся ударнік Павел Заяц.[1][2]

Назва калектыву не паддаецца тлумачэнню: час ад часу яе значэнне змянялася; зараз жа NGe - проста спалучэнне літар і гукаў.[3]

Спачатку рэпертуар NGe складаўся пераважна з кавер-версій гуртоў Black Sabbath, Metallica, System of a Down, Scorpions. Па меры з’яўлення ўласных кампазіцый паўстала пытанне аб пастаянным вакалісце. Да гурта далучылася Вольга Баразна, якая разам з Ягорам Кашурай таксама з’яўляецца аўтарам тэкстаў песень калектыву. У гэтым складзе гурт выступіў на некалькіх фестывалях і конкурсах.

У 2010 годзе Антон Аленіч пакінуў калектыў. На працягу гэтага года праз NGe прайшло некалькі бас-гітарыстаў. У 2011 годзе з прыходам Уладзіміра Макарэвіча склад гурта стабілізаваўся.[3]

NGe удзельнічаюць у фестывалях, якія лічаць для сябе знакавымі: «Rock Smena» (Масква, 20.05.2012, арганізаваны гуртом Lumen і кампаніяй Sennheiser), «Emergenza» (Мінск, 04.05.2014), «Суседні мір» (Мінск, 31.05.2014), «Амбасовішча» (Мінск, 28.08.2014).[2][4]

Адначасова наспявала патрэба ў студыйным увасабленні ўласнага матэрыялу. З 2013 года з’яўляюцца EP і сінглы, якія, нягледзячы на невялікі аб’ём (ад 1 да 5 кампазіцый), тым не менш, маюць канцэптуальнасць, якая, у сваю чаргу, вызначаецца двума характэрнымі рысамі творчасці гурта, непарыўна звязанымі паміж сабой - філасафічнасцю ды інтэртэкстуальнасцю. Абедзве гэтыя рысы знайшлі адлюстраванне ў прэс-рэлізах да EP і сінглаў [5][6][7][8], а таксама ў радыёперадачах, якія выйшлі на рэспубліканскім «Радыё Сталіца» - «Бліжэй да зорак»[9][10] і «Крок да рока», у якіх удзельнікі калектыву даюць тлумачэнне сваім кампазіцыям.

Сваю музычную стылістыку ўдзельнікі калектыву вызначаюць ўсёахопным тэрмінам «альтэрнатыўны рок».[11]

У 2016 годзе музыканты прадставілі дэбютны альбом «Мы»[12].

Дыскаграфія і відэаграфія

Відэаграфія

  • «Ждать тебя», 2014[19]
  • «Толькі мы», 2016

Зноскі

  1. "Белорусская РОК-группа NGe"(недаступная спасылка)
  2. а б NGe, альтернатыўны рок(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 17 верасня 2015.
  3. а б Профіль гурта NGe на старонцы фестываля "Окна открой"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2015. Праверана 17 верасня 2015.
  4. "Новая "Красная Шапочка": премьера клипа группы NGe TUT" | AFISHA.TUT.BY Архівавана 31 кастрычніка 2014.
  5. NGe — Дзіўны час | Musecube. Территория творческой свободы.
  6. "Группа NGe презентует антиутопический сингл" | Ultra-Music
  7. "Группа NGe выпустила новый мини-альбом" | Ultra-Music
  8. Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) | Experty.by — беларуская музыка
  9. Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца. | Радыё Беларусі(недаступная спасылка)
  10. Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца, 24.10.2014. Гость – Ольга Борозна | Радио Беларуси(недаступная спасылка)
  11. NGe, rock/alternative Архівавана 30 жніўня 2015.
  12. а б NGe прадставілі дэбютны альбом (+слухаць) / Experty.by
  13. «Зачем», EP | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 верасня 2015.
  14. «Комната 101», сінгл | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it(недаступная спасылка)
  15. «Толькі мы», сінгл | Яндекс.Музыка
  16. Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) / Experty.by
  17. «Утро», сінгл | Яндекс.Музыка Архівавана 12 студзеня 2020.
  18. «Новы дзень», сінгл | Яндекс.Музыка Архівавана 12 студзеня 2020.
  19. Кліп на песню «Ждать тебя» | YouTube

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.