Metroid Dread
| Metroid Dread | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчыкі | Nintendo Entertainment Planning & Development[d] і MercurySteam[d][1] |
| Выдавец | Nintendo |
| Частка серыі | Metroid[d] |
| Дата анонсу | 15 чэрвеня 2021[2] |
| Дата выпуску | 8 кастрычніка 2021[2] |
| Ліцэнзія | уласная ліцэнзія[d] |
| Жанры | прыгодніцкі экшан і Metroidvania[d][3] |
| Стваральнікі | |
| Прадзюсар | |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформа | Nintendo Switch |
| Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
| Мовы інтэрфейсу | англійская, японская мова, французская, нямецкая, нідэрландская, руская, іспанская, італьянская мова, карэйская, спрошчаная кітайская[d] і традыцыйная кітайская[d] |
| Носьбіты | лічбавая спампоўка[d] і гульнявы картрыдж |
| Кіраванне | геймпад |
| Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (яп.) Афіцыйны сайт (кар.) | |
«Metroid Dread» (яп.: メトロイド ドレッド) — камп’ютарная гульня ў жанры action-adventure, распрацаваная студыямі «MercurySteam» і «Nintendo EPD» для гульнявой кансолі «Nintendo Switch». Гульня з’яўляецца працягам «Metroid Fusion» (2002); падчас «Metroid Dread» гульнявы персанаж — паляўнічы за галовамі Самус Аран — наведвае планету пад назвай ЗДР, дзе сутыкаецца з новымі і небяспечнымі ворагамі-робатамі. У гульні захоўваецца бакавая пракрутка, характэрная для класічных гульняў серыі «Metroid», а таксама дадаюцца элементы стэлса — Самус не можа лёгка справіцца з робатамі ў баі і павінна пазбягаць іх. Выпуск гульні адбыўся 8 кастрычніка 2021 года.
«Metroid Dread» першапачаткова распрацоўвалася ў сярэдзіне 2000-х як гульня для «Nintendo DS», але гэты ранні праект быў адменены з-за тэхнічнай цяжкасці. Яна заставалася прадметам цікавасці гульцоў і прэсы ў наступныя гады, у выніку стаўшы адным з рэдкіх прыкладаў у гісторыі камп’ютарных гульняў, калі распрацоўка раней адмененага праекта была адноўлена праз шмат гадоў. Хаця іншыя выпушчаныя пасля «Metroid Fusion» гульні серыі былі цалкам трохмернымі, серыя «Metroid» вярнулася да фармату бакавой пракруткі з «Metroid: Samus Returns» (2017), распрацаванай «Nintendo EPD» у супрацоўніцтве са студыяй «MercurySteam». Стваральнік «Metroid» Ёсіа Сакамота, які кіраваў стварэннем большасці двухмерных гульняў серыі, быў уражаны талентам «MercurySteam», што прывяло да аднаўлення супрацоўніцтва студыі з «Nintendo» і ўдзелу ў распрацоўцы «Dread». «Nintendo» анансавала «Metroid Dread» на E3 2021.
Зноскі
- ↑ https://vandal.elespanol.com/noticia/1350745359/nintendo-anuncia-metroid-dread-una-nueva-aventura-con-jugabilidad-2d/
- ↑ а б Peters J. Metroid Dread is real, and it’s coming to the Switch: Metroid Dread is launching October 8th // The Verge — 2021. Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Carter C. Review: Metroid Dread // (untranslated) — 2021. Праверана 17 верасня 2025.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.