MAN F2000
| MAN F2000 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Седлавы цягач MAN-19.403 з паўпрычэпам (1994–1998) | ||||||
| Вытворца |
MAN |
|||||
| Гады выпуску | 1994–2000 | |||||
| Храналогія | ||||||
| ||||||
| на Вікісховішчы | ||||||


MAN F2000 — сямейства грузавых аўтамабіляў нямецкай фірмы MAN Nutzfahrzeuge AG. Складалася з грузавікоў колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6 i 8x8.
Прадстаўлена ў 1994 годзе. У 1995 годзе атрымала тытул Грузавы аўтамабіль года («Truck of the year»)[1].
Апісанне
MAN F2000 вырабляўся як шасі колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6, 8x8 (з колавай базай 3500-5275 мм, поўнай масай 18-48 т) і седлавыя і седлава-баластныя цягачы 4x2, 6x2, 6x4, 8x4 (колавай базай 3575-4525 мм, поўнай масай 19-41 т). Мог мець кабіну трох тыпаў: дзённая, спальная стандартная і спальная з падвышаным дахам.
Абсталеўваўся адным з трох рухавікоў: радным 6-цыліндравым аб’ёмам 12 л (у трох варыянтах магутнасці — 310, 360 або 410 к.с.), 12,8 л магутнасцю 460 к.с., а таксама V-падобным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 600 к.с. Рухавікі спалучаліся з каробкамі перадач ZF або Eaton.
Тэхнічныя характарыстыкі
- MAN 19.403, седлавы цягач, 4x2[2]
- Дапушчальная поўная маса: 44000 кг
- Уласная маса: 6800 кг
- Колавая база: 3575 мм
- Аб’ём / цыліндры: 12 л / Р6
- Магутнасць: 410 к.с. пры 2000 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 1850 Н•м пры 1250 аб/хв
- Каробка перадач: механічная, 16 + 1
- MAN 19.603, 4x2[3]
- Мадэль рухавіка: D 2840 LF
- Аб’ём / цыліндры: 18,27 л / V10
- Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм × 142 мм
- Магутнасць: 591 к.с пры 1700—1900 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100—1450 аб/хв
- Каробка перадач: ZF Ecosplit 16S251, механічная, 16-ступеньчатая
- MAN 26.464 FPLT, седлавы цягач, 6x2[4]
- Дапушчальная поўная маса: 44000 кг
- Мадэль рухавіка: D 2876 F06
- Аб’ём / цыліндры: 12,8 л / Р6
- Ступень сціску: 17,0:1
- Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 166 мм
- Магутнасць: 460 к.с. (338 кВт) пры 2000 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 2100 Н•м пры 900—1300 аб/хв
- Каробка перадач: Eaton RTS17316, механічная, 16-ступеньчатая
- MAN 26.603 FNL, бартавы, 6x2[5]
- Дапушчальная поўная маса: 26000 кг
- Уласная маса: 8770 кг
- Даўжыня × шырыня × вышыня: 18750×2550×4000 мм
- Колавая база: 4600+1350 мм
- Аб’ём / цыліндры: 18273 см³ / V10
- Магутнасць: 600 к.с. (442 кВт) пры 1800—1900 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 2700 Н•м пры 1100—1300 аб/хв
- Каробка перадач: ZF, механічная, 16-ступеньчатая
- Поўная маса двухвосевага прычэпа з бартавой платформай і тэнтам: 14000 кг
- MAN 32.364 VFL, самазвал, 8x4[6]
- Дапушчальная поўная маса: 32000 кг
- Мадэль рухавіка: D 2866 LF 35
- Аб’ём / цыліндры: 11967 см³ / Р6
- Ступень сціску: 17,0:1
- Дыяметр цыліндру × ход: 128 мм x 155 мм
- Магутнасць: 355 к.с. (265 кВт) пры 2000 аб/хв
- Макс. круцільны момант: 1600 Н•м пры 1000—1500 аб/хв
- Каробка перадач: Eaton RTSO12316, механічная, 16-ступеньчатая
Іншыя вытворцы
Кабіна і кампаненты F2000 выкарыстоўваліся даччынымі кампаніямі MAN — аўстрыйскімі маркамі ÖAF і Steyr, на грузавіках сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства МАЗ-MAN. Пасля набыцця MAN-ам брытанскай кампаніі ERF кабіна F2000 з’явілася на грузавіках серый ECS і ECM[7].
Пасля зняцця з вытворчасці і замены на серыю TGA кабіна F2000 атрымала новае жыццё ў Кітаі, дзе яе выкарыстоўвалі некалькі брэндаў, у тым ліку Shaanxi, «CCAT» і «Youngman». Shaanxi таксама пастаўляла кабіну F2000 украінскай кампаніі КрАЗ і расійскай «Тонар».
Зноскі
- ↑ International Truck of the Year award Архівавана 28 верасня 2014. (англ.)
- ↑ MAN niezbyt wygodny, ale trwały // truck.pl (польск.)
- ↑ 600hp SuperMAN // Commercial Motor : часопіс. — 1995. — № 21 снежня. — С. 25. (англ.)
- ↑ Super MAN // Commercial Motor : часопіс. — 1999. — № 7 кастрычніка. — С. 36-41. (англ.)
- ↑ МАН-26.603 FNL // За рулём : часопіс. — 1996. — № 8. — С. 38. (руск.)
- ↑ MAN Power // Commercial Motor : часопіс. — 1999. — № 16 снежня. — С. 24-29. (англ.)
- ↑ 10 OF THE BEST SUCCESSFUL STEEL CABS // Commercial Motor : часопіс. — 2012. — № 13 снежня. — С. 42. (англ.)
Спасылкі
| MAN F2000 на Вікісховішчы |
Гл. таксама
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.