Loomio

Loomio (Луміа) — гэта праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае ў прыняцці рашэнняў групай.[1][2][3][4] Луміа выкарыстоўвае жэсты рук, якія былі папулярныя падчас руху Захапі Уол-стрыт, але дазваляе групе інтэрпрэтаваць іх як для яе зручней. Карыстальнікі Луміа ініцыююць дыскусіі і высоўваюць прапановы. Падчас дыскусій над прапановамі група атрымлівае адваротную сувязь, адлюстраваную на кругавой дыяграме.[2]
У 2014 годзе дзякуючы краўдфандынгу для распрацоўкі Луміа 1.0 са стварэннем падтрымкі на мабільных тэлефонах і дадання іншых карысных функцый было сабрана 100 000 амерыканскіх долараў.[5]
Сістэма пабудавана групай распрацоўшчыкаў, ядро якой знаходзяцца ў Уэлінгтане, Новая Зеландыя. Луміа пабудавана на прынцыпах свабоднага праграмнага забеспячэння. Распрацоўшчыкі гэтага праекту раскіданы па ўсяму свету.
Гісторыя
Вытокі Луміа ляжаць у сусветным руху Акупай. Пасля гэта сістэма развілася ў праект сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Прынцып працы

Луміа пабудавана на канцэпцыі групы. Групы — гэта самая высокаарганізаваная структура ў Луміа. Групы ствараюцца карыстальнікамі сістэмы, складаюцца з іншых карыстальнікаў, якія атрымалі дазвол на ўдзел у групе. Групы могуць быць прыватныя і публічныя. Дазваляецца наладжваць публічнасць і прыватнасць груп згодна патрэб карыстальнікаў.
Члены групы могуць ствараць дыскусіі для абмеркавання розных тэм. Падчас дыскусіі сябры групы могуць пакідаць каментары і ствараць прапановы.
Прапановы чакаюць адваротнай сувязі астатніх удзельнікаў групы. Кожны ўдзельнік можа падтрымаць, не падтрымаць, устрымацца або заблакаваць прапанову. Блакаванне прапановы — гэта найбольш моцная форма нязгоды.
Фінансаванне
Луміа распрацоўваецца па мадэлі свабоднага праграмнага забеспячэння. Як вынік, Луміа фінансуецца праз дагаворы з урадам, бізнесам, таксама залежыць ад ахвяраванняў карыстальнікаў.[6]
Выкарыстанне
Луміа выкарыстоўваецца Уэлінгтанскім Гарадскім Саветам для грамадзянскіх слуханняў.[7]
Пірацкая партыя Грэцыі выкарыстоўвае ў Луміа [8][9] 461 групу, пакрывае 18 федэральных аддзелаў, 13 рэгіёнаў Грэцыі, 23 прэфектуры, сотні акругаў і муніцыпалітэтаў.
Луміа атрымала перамогу на MIX Prize Digital Freedom Challenge у красавіку 2014 года.[10]
Глядзець таксама
- Праграмы для сумеснай працы
- Дарадчая дэмакратыя
- Электронная дэмакратыя
- Электронны ўдзел
- Сістэмы падтрымкі калектыўных рашэнняў
- Анлайн кансультацыі
- Анлайн абмеркаванні
- Публічная сфера
Зноскі
- ↑ Group decision-making software ready to run. Tom Pullar-Strecker
- ↑ а б Can Social Software Change the World? Loomio Just Might Архівавана 26 сакавіка 2014.
- ↑ «Occupy Democracy: Loomio attempts to re-invent group decision-making… as a co-op». Архівавана 2 лістапада 2013.
- ↑ de Taar, Charlie. «InterTwinkles: Online Tools for Non-Hierarchical, Consensus-Oriented Decision Making». MIT.
- ↑ «Out in the Open: Occupy Wall Street Reincarnated as Open Source Software». Wired.
- ↑ https://love.loomio.org/
- ↑ «Loomio Launches Exciting Collaboration with Wellington City Council». blog.enspiral.com. Архівавана 6 лістапада 2013.
- ↑ «Loomio used for large scale citizen democracy project in Greece». blog.loomio.org. 14 March 2014. Архівавана 7 красавіка 2014.
- ↑ «The Largest Loomio Project Yet». techpresident.com. Архівавана 17 сакавіка 2015.
- ↑ «Wellington Tech Startup Loomio Wins International Award». Scoop.co.nz.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.