Localhost
localhost (так званы, «лакальны хост», па сэнсу — гэты камп'ютар) — у камп’ютарных сетках стандартнае, афіцыйная зарэзерваванае, даменнае імя для прыватных IP-адрасоў (у дыяпазоне 127.0.0.1 — 127.255.255.255, RFC 2606). Для сеткі, якая складаецца толькі з аднаго камп'ютара звычайна выкарыстоўваецца толькі адзін адрас — 127.0.0.1, які ўсталёўваецца на адмысловы сеткавы інтэрфейс «унутранай пятлі» (англ.: loopback) у сеціўным пратаколе TCP/IP. У Unix-падобных сістэмах гэты інтэрфейс звычайна завецца «loN», дзе N — лік, альбо проста «lo». Пры ўсталяванні злучэнняў у гэтай выраджанай «сетцы» прысутнічае толькі адзін камп'ютар, а сеціўныя пратаколы выконваюць функцыі пратаколаў міжпрацэснага ўзаемадзеяння.
Выкарыстанне адрасу 127.0.0.1 дазваляе ўсталёўваць злучэнні і перадаваць інфармацыю для праграм-сервераў, якія працуюць на тым самым камп'ютары, што і праграма-кліент, незалежна ад канфігурацыі апаратных сеткавых сродкаў камп'ютара (не патрабуецца сеткавая картка, мадэм, і іншае камунікацыйнае абсталяванне, інтэрфейс рэалізуецца з дапамогай драйвера псеўдапрылады ў ядры аперацыйнай сістэмы). Такім чынам, для працы кліент-серверных праграм на адным камп'ютары не патрабуецца вынаходзіць дадатковыя пратаколы і дапісваць праграмныя модулі.
Звычайна адрасу 127.0.0.1 адназначна супастаўляецца імя хосту «.localhost» ці «localhost.localdomain», апроч напрыклад: .test, .example, .invalid.(RFC 2606)
У IPv6 лакальнаму хосту супастащляецца IP-адрас ::1/128 (0:0:0:0:0:0:0:1).
Гл. таксама
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.