INRI

Акронім INRI (лац.: IESVS NAZARENVS REX IVDÆORVM) уяўляе сабой лацінскі надпіс, які абвяшчае «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі». У Евангеллі паводле Яна 19:20 гаворыцца, што гэты надпіс падчас распяцця Ісуса быў напісаны на трох мовах — іўрыце, латыні, і на грэчаскай. На грэчаскай версіі ΙΝΒΙ прадстаўляе грэч. Ἰησοῦς ὁ Ναζωραῖος ὁ Bασιλεὺς τῶν Ἰουδαίων.
У Новым Запавеце Ісус згадваецца як Цар Іўдзейскі, як у пачатку Свайго жыцця, дык і ў канцы. У грэчаскай мове кайнэ Новага Запавету, напрыклад у Евангеллі паводле Яна 19:3, гэты тытул запісаны як грэч. βασιλεὺς τῶν Ἰουδαίων.
Біблейскае апавяданне
У Новым Запавеце тытул «Цар Іўдзейскі» выкарыстоўваецца толькі ў язычнікаў, а менавіта мудрацоў, Понція Пілата, і рымскіх салдат. У адрозненне ад гэтага, яўрэйскія лідары выкарыстоўваюць пазначэнне «Цар Ізраільскі». Тым не менш, фраза таксама была перакладзена як Цар Іўдзейскі.
Абодва выкарыстання назвы прывялі да драматычных вынікаў згодна апісання Новага Запавету. Падчас нараджэння Ісуса ў Евангеллі паводле Матфея апавядаецца, што мудрацы, якія прыйшлі з усходу, называюць Ісуса «Цар Іўдзейскі», пасля чаго цар Ірад здзейсняе забойства немаўлят. У канцы апавядання ўсіх чатырох Евангелляў падчас апісання пакут Ісуса таксама выкарыстоўваецца тытул «Цар Іўдзейскі», што прыводзіць да абвінавачванняў супраць Ісуса, якія ў рэшце рэшт прыводзяць да Яго распяцця.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.
